Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Суперзорка муай-тай Дзмітрый Валент адклікаў свой подпіс у лукашэнкаўскім лісце: «Я з народам Беларусі!»

https://nn.by/?c=ar&i=265461
Улады задумаліся аб павышэнні падаткаў для «кампенсацыі выдаткаў праз COVID-19»

Змены могуць закрануць сотавых аператараў, ламбарды, фізасоб, якія супрацоўнічаюць з ПВТ, уласнікаў гандлёвых цэнтраў і іпэшнікаў:
https://nn.by/?c=ar&i=265455
Гэтыя партрэты намалявала беларуска са Швейцарыі Наталля Хершэ, асуджаная да 2,5 года зняволення за сарваную з амапаўца маску. На іх – яе сукамерніцы.

З Наталляй нарэшце сустрэўся яе брат Генадзь, піша @radiosvaboda. Цяпер Хершэ на Валадарцы, сюды яе перавялі з жодзінскай турмы.

«Іх 9 чалавек, з якіх 4 палітычных. Сярод іх Наталля Раентава — дзяўчына, якая ўкусіла сілавіка за нагу ў тралейбусе ў Мінску. Вясёлая „рагатушка“, настрой усім падымае, — перадае Генадзь. — Наталля прыемна здзіўленая, што яе гісторыя атрымала такі шырокі розгалас».

Паводле Генадзя, стаўленне персаналу турмы і ўмовы ўтрымання ў Наталлі цяпер лепшыя.

«Не галадае, а з нашымі перадачамі і пагатоў. Спіць нядрэнна, не скардзіцца. Душ — раз у тыдзень, прагулянкі — два разы на 3 дні па гадзіне 15 хвілін», — сказаў Генадзь.
‼️ Старшыня КДБ Іван Церцель расказаў на «Гродна-Азоце» пра забойствы Тарайкоўскага і Бандарэнкі, расійскіх лялькаводаў і будучыню пратэстаў

«Наша Ніва» атрымала аўдыязапіс сустрэчы, прыводзім некаторыя цытаты:
https://nn.by/?c=ar&i=265466
❗️Старшыня КДБ Церцель пра застрэленага дэманстранта Тарайкоўскага: «Выйшаў — і нахабна стаіць перад міліцыяй, мэтанакіравана»

https://nn.by/?c=ar&i=265467
Наша Ніва
Сталі вядомыя імёны асобаў і прадпрыемствы, супраць якіх Еўрасаюзам былі ўведзеныя санкцыі: Анатоль Сівак, Іван Эйсмант, Уладзімір Каранік, Наталля Качанава, Павел Лёгкі, Ігар Луцкі, Андрэй Швед, Генадзь Богдан, Ігар Бурмістраў, Арцём Дунько, Алег Каразей…
Дарадца Ціханоўскай у міжнародных пытаннях Франак Вячорка пракаментаваў трэці пакет санкцый па Беларусі, які прыняў Еўрасаюз.

— Сапраўды, спіс быў істотна скарочаны. Алексіна сапраўды выкрэслілі.

— З’яўленне кампаній у спісе — ужо дасягненне.

— Чакаем наступны пакет у пачатку 2021 года.

— Самая вялікая праблема ў тым, што ў еўраструктур няма доказаў віны, таму санкцыі прымаюцца так доўга.

— Неўзабаве будзе прыняты Акт аб дэмакратыі ў ЗША. Пасля гэтага прыняцце санкцыяў ЕС можа паскорыцца.

— Мяркуецца, што балтыйскія краіны прымуць санкцыі ў дадатак да еўрапейскіх.

— Частка імёнаў можа дадавацца да санкцыйнага спісу ў межах Еўрапейскага акту Магніцкага.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мілата вечара! Сухараўскае Мядзведжына выйшла на шпацыр з сабачкамі і скандуе, натуральна, "Сабачку!"
З Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў звольнілі выкладчыка, тэатразнаўцу Аляксея Стрэльнікава:

"19 ноября я объявил руководству Белорусской государственной академии искусств о начале забастовки в связи с событиями в стране и тем, как Академия общается со своими студентами и преподавателями.

Сегодня я ознакомился с приказом о своем увольнении за прогулы.

Я пришел в Академию в 2013 году и хотел, чтобы мои знания были на пользу студентам и выпускникам. Я по прежнему уверен, что у нас у всех есть будущее, а у тех, кто судорожно занимается репрессиями, его нет".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шэсце і скандаванне "Жыве Беларусь" ва Уруччы: толькі што.
Старшыня КДБ Церцель: У эканоміцы Польшчы сур’ёзныя праблемы і там практычна рухнула сістэма аховы здароўя

https://nn.by/?c=ar&i=265471
У палітвязня Эдуарда Пальчыса нарадзілася дачка. Назвалі Эміліяй. Хто хоча павіншаваць сям'ю і дапамагчы новаму чалавечку, вось картка таты Эдуарда:

5326 5800 0051 2019 да 06/2024 Aliaksandr Palchys
Праезд беларускай мяжы можа стаць платным — 81 рубель з машыны

Міністэрства фінансаў падумвае зрабіць перасячэнне беларускай мяжы на аўтамабілі платным.

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко на сустрэчу ў парламенце.

Па яго словах, прапануецца дазволіць абласным саветам дэпутатаў уводзіць мясцовы збор на перасячэнне мяжы — не больш за 3 базавыя велічыні.

У такім разе з кіроўцаў легкавікоў змогуць спаганяць за праезд мяжы па 81 рублі.
Форвард "Баварыі" Роберт Левандоўскі — найлепшы футбаліст года ФІФА.