Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Збоі ў сэрвісаў Google, у тым ліку Gmail, Drive, YouTube, Sheets — не толькі ў Беларусі, ва ўсім свеце.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пенсіянеры супраць сілавікоў.
Ксёндз Барок, які адсядзеў 10 сутак: Уражвала, калі мяне прымалі з аўтаматамі і аўчаркамі

https://nn.by/?c=ar&i=265251
381 палітычнае затрыманне за мінулы тыдзень. У тым ліку па класіцы: за чысты аркуш

https://nn.by/?c=ar&i=265253
Навальны ідэнтыфікаваў групу работнікаў ФСБ, якія атруцілі яго «Навічком»

Расійскі палітык Аляксей Навальны апублікаваў расследаванне наконт свайго атручання і назваў імёны людзей, якіх абвінавачвае ў спробе забойства.

Нагадаем, галоўнаму апаненту Пуціна стала дрэнна ў самалёце ў жніўні 2020 года. Праз некаторы час заходнія дактары знайшлі ў яго арганізме сляды «Навічка».

Базавыя тэзісы расследавання:

▫️У сваёй паездцы Навальны ляцеў нетыповым маршрутам. У адзін бок — Масква — Навасібірск, у адваротны Томск — Масква. Аднак выявілася, што тры невядомыя яму чалавекі ляцелі гэтымі ж рэйсамі. Адзін з іх — работнік ФСБ;
▫️Два іншыя падазроныя папутчыкі — медыкі з сістэмы ФСБ. Прычым яны перасоўваліся па падробленых дакументах;
▫️Гэтыя трое чалавек падарожнічалі ўслед за Навальным у 30 паездках;
▫️Рабілася дзве спробы атруціць Навальнага, але доза была замалая;
▫️Расследавальнікі знайшлі білінг мабільных тэлефонаў групы ФСБ і адсачылі іх актыўныя перамовы ў дні спробаў атруціць Навальнага.
▫️Актыўнасць групы ФСБ пачалася пасля таго, як Навальны заявіў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты Расіі.

Цалкам расследаванне можна прачытаць па спасылцы.
Як паведамляе канал @spiski_okrestina, у Ленінскае РУУС прывезлі каля 40 чалавек, у Кастрычніцкае — 35-40 чалавек. Гэта ўдзельнікі Маршу пенсіянераў.
«Яго дабіў каранавірус». Памёр 21-гадовы студэнт МДЛУ

https://nn.by/?c=ar&i=265271
Новым галоўным рэдактарам «Камсамольскай праўды ў Беларусі» стаў Сяргей Трафілаў (на фота). Некалі ён узначальваў газету «Культура».

Адыёзны расійскі прапагандыст Аляксандр Коц пакінуў пасаду, адпрацаваўшы кіраўніком «Камсамолкі» каля паўтара месяца.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Грушаўкі і "Розачкі" ўвечары прайшліся суседскім маршам у падтрымку затрыманых бабуль і дзядуль: " Верым! Можам! Пераможам!" — нагадваюць яны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Затрымалі 25-гадовую адміністратарку тэлеграм-канала "Контроль за автозаками" Ганну Аленскую (у ім максімальна было 11 тысяч падпісчыкаў, людзі дзяліліся інфармацыяй пра перамяшчэнне спецтранспарту па горадзе). Цяпер канал перайшоў у рукі сілавікоў.
Вы атрымаеце эстэтычную асалоду: стартаваў праект, які пакажа, як апраналіся нашы продкі

https://nn.by/?c=ar&i=265268
Святлана Ціханоўская сустрэлася з федэральным прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам

Пра што гаварылі на сустрэчы? Пра вакцыну ад каранавіруса і пра магчымую дапамогу Германіі ў выглядзе паставак вакцыны для дактароў у Беларусі, якія вымушаныя працаваць у складаных умовах.

Абмеркавалі ролю АБСЕ ў вырашэнні беларускага крызісу: справа ў тым, што новы генеральны сакратар арганізацыі – нямецкі дыпламат Хельга Шмід, і яна магла б адыграць важную ролю ў арганізацыі перамоў па правядзенні новых выбараў.
На Маршы пенсіянераў сёння затрымалі нават людзей, якім за 80 год!

Васіль Пракоп’евіч Гаўрыльчык – 83 гады
Анастасія Пятроўна Ганчарык – 82 гады
Інэса Міхайлаўна Бас – 80 гадоў

Прычым у спісах валанцёраў не заўсёды пазначаны ўзрост, такіх людзей мо і болей. Сталых людзей звезлі ў раённыя РУУСы і пратрымалі да вечара.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вольны Усход выйшаў на ланцуг салідарнасці з затрыманымі на Маршы мудрасці пенсіянерамі: "Нашы любыя бабулі і дзядулі, мамы і таты, вы неверагодныя!" Згодныя!
Літва ўводзіць строгі лакдаўн. Будзе забаронена пакідаць месца жыхарства без важкай прычыны

https://nn.by/?c=ar&i=265270
У Народнае антыкрызіснае ўпраўленне ўвайшоў былы чыноўнік з Рады бяспекі

https://nn.by/?c=ar&i=265281
У інтэрнэце з'явіўся аўдыёзапіс нарады МНС, прысвечанай паляванню на нацыянальную сімволіку

https://nn.by/?c=ar&i=265282
Калегія выбаршчыкаў большасцю галасоў афіцыйна зацвердзіла Джо Байдэна пераможцам прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.
Лідскае запусціла адвент-каляндар з падарункамі і навагоднімі гульнямі на кожны дзень

Падзяліцеся ў Instagram фатаграфіямі навагодніх упрыгожванняў, створаных сваімі рукамі, а ўзамен вы можаце атрымаць фірмовы сувенір ад брэнда ЛІДСКАЕ.

Падрабязнасці па спасылцы:
https://nn.by/?c=ar&i=265287