Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Заўтра ў краінах Еўрасаюза пачынаецца вакцынацыя ад кавіду вакцынай BioNTech/Pfizer. Яна стартуе адначасова ва ўсіх дзяржавах, вялікіх і малых, багатых і бяднейшых. Гэта было прынцыповае рашэнне Нямеччыны, якая магла б забяспечыць сабе больш вакцыны адразу, але вырашыла размяркоўваць вакцыну па ўсім Еўрасаюзе.

Варта адзначыць, што нямецка-амерыканская BioNTech/Pfizer прайшла ўсе належныя выпрабаванні і, у адрозненне ад расійскай Sputnik V, надаецца для вакцынавання старэйшых людзей

Найбольш хутка ідзе вакцынацыя ў ЗША. Да канца сакавіка амерыканцы маюць атрымаць 100 млн доз вакцыны, а Еўрасаюз з яго ў паўтара разу большым насельніцтвам — толькі каля 60 млн доз.

Адставанне Еўрасаюза ў вакцынацыі ад ЗША, Канады, Брытаніі і Японіі тлумачыцца правалам выпрабаванняў вакцыны французскай кампаніі Sanofi, на якую ў ЕС ускладалі спадзяванні.

Каб спыніць пандэмію, трэба вакцынаваць 60% насельніцтва. Для фарміравання імунітэту кожнаму чалавеку вакцыну колюць два разы.

Цікавы артыкул пра палітычныя кулісы барацьбы за вакцыны апублікаваў нямецкі "Шпігель".

@nashaniva
У Полацку ад каранавіруса памёр 35-гадовы святар

https://nn.by/?c=ar&i=265863
Хакеры выдалілі інстаграм Марыі Васілевіч з 38 тысячамі чытачоў. Яна стварыла новы — на яго падпісаліся толькі 500 чалавек

https://nn.by/?c=ar&i=265867
Суботні Марш раёнаў рушыць па Дамброўцы
У Мінску крэатыўна ўпрыгожылі ялінку, а потым прыйшлі невядомыя і выкінулі ўсё ў сметніцу

https://nn.by/?c=ar&i=265872
У Пецярбургу затрымалі ўсіх удзельнікаў пікета ля пасольства Беларусі

https://nn.by/?c=ar&i=265874
Акаўнт Саладухі ў Instagram таксама выдалілі. Сын мяркуе, што «праз палітыку»

https://nn.by/?c=ar&i=265878
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ну і пераклічку зладзілі жыхары Брылевіч у Мінску! Відэа чытача @nashaniva
Новая "Наша гісторыя". Пытайцеся ў кіёсках, кнігарнях і гіпермаркетах. Падпісвайцеся на цэлае паўгоддзе: індэкс 00469. А хто ад нас далёка, купляйце электронную версію праз https://shop.arche.by/.
У невялікім Клічаве (Магілёўская вобласць) людзі раўняюцца на герояў. Жыхары Малінаўкі, Уручча, Лошыцы і Сцяпянкі сёння правялі шэсці за свабодныя выбары. Людзі скандавалі таксама "Трыбунал", патрабуючы суда над узурпатарамі ўлады і забойцамі дэманстрантаў. А ў Жодзіне людзі прынеслі антыфашысцкую расцяжку да помніка Марыі Купрыянавай.
Акрамя бел-чырвона-белых стыкераў, у Мінску з'яўляюцца і чырвона-зялёныя.
«Адыходзьце! Зараз ірване! Мы ёй ужо не дапаможам!»: журналістка Любоў Лунёва распавяла пра падрабязнасці аварыі на Каляды

https://nn.by/?c=ar&i=265881
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З самай раніцы калона з лозунгамі "Жыве Беларусь!" абышла раён Шарыкаў і Трактарнага завода.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары Маякоўскага а 9-й прайшлі маршам па раёне.
Паглядзіце, якое цудоўнае свята зладзілі жыхары Залатой Горкі, якія па традыцыі ў суботу збіраюцца на вечаровыя чаяванні.

"Гэты год прынёс нам шмат выпрабаванняў, але ён таксама дазволіў знайсці шмат новых сяброў і адзінадумцаў", — пішуць яны.