Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзікая сцэна, знятая вечарам 11 жніўня на перакрыжаванні Любімава—Дзяржынскага.

Сілавік скіроўвае зброю на людзей і крычыць: "Я стреляю сразу, *****!"

Аўтар відэа, апублікаванага на @vybory_smotri, кажа, што сілавікі хацелі адабраць яго тэлефон, але спяшаліся, таму кіроўца змог з'ехаць.
Інстаграм выдаліў акаўнт тэлеканала АНТ.
❗️Камітэт дзяржкантролю: "Прэс-клуб" правяраюць па фактах парушэння падатковага заканадаўства, звязаных у тым ліку з паступленнем буйных сумаў з-за мяжы.
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Мадрыдзе з міністрам замежных спраў Іспаніі Аранчай Гансалес Лайяй.

«Іспанія падзяляе захады ЕЗ, падтрымлівае дэмакратычныя памкненні беларускага народа і заклікае бакі зладзіць інклюзіўны нацыянальны дыялог», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Іспаніі.
Сёння ў Беларусі з'явіліся яшчэ два палітвязні. Гэта Аляксей Раманаў з Хойнікаў, асуджаны на год калоніі за "абразу прэзідэнта" (арт. 368 КК), і Мікалай Чарняўскі з Гарадка, які атрымаў паўтара года калоніі за абразу міліцыянта ў тэлеграм-чаце.

Такім чынам, 22 снежня ў Беларусі 159 палітвязняў.
Самы малады палітвязень сёння ўпершыню за доўгі час правядзе вечар дома

Расказваем пра 17-гадовага Максіма Бабіча:
https://nn.by/?c=ar&i=265696
Апостальская нунцыятура ў Беларусі паведаміла, што з кампетэнтных дзяржаўных органаў атрымала інфармацыю пра тое, што арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч не мае перашкод для вяртання на тэрыторыю Беларусі
Уладзімір Пуцін падпісаў папраўкі ў закон "Аб гарантыях Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў, і членам яго сям'і".

Экс-прэзідэнта Расіі нельга будзе затрымаць, падвергнуць ператрусу ці допыту.

Некаторыя назіральнікі звязваюць прыняцце закона, як і шэраг іншых крокаў, з пагаршэннем стану здароўя Уладзіміра Пуціна.
Міністр замежных спраў Швейцарыі званіў Макею. Тэмай гаворкі быў лёс адной з палітзняволеных. "Наталля Хершэ павінна быць вызвалена", – выказаў у сваім Twitter пазіцыю Швейцарыі міністр.

Хершэ — грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання, што вярнулася на радзіму, калі пабачыла, што робіцца пасля выбараў. Пасадзілі яе за тое, што яна сарвала балаклаву з амапаўца "Кончыка". @nashaniva

Чытайце: «У Швейцарыі ў яе было цудоўнае жыццё, але яна лічыла, што цяпер мусіць быць на радзіме». Хто такая Наталля Хершэ, якую пасадзілі за сарваную балаклаву
Каляндар "Нашай гісторыі" ў гэтым годзе называецца “365 слоў на кожны дзень”. Аўтар тэксту – Андрэй Горват, на кожны дзень — сакавітае беларускае слова ад аўтара "Радзіва Прудок". А на кожны месяц — маляўнічая карцінка ад сусветна прызнанага фотамайстра Сяргея Гапона, які жыве ў Крэве. А таксама ўсе важныя юбілеі падзеі года ад аўтараў «Нашай гісторыі».

Пытайцеся ў кіёсках, кнігарнях, а таксама інтэрнэт-крамах Symbal.by, Kniganosha.by, Mmkut.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Akademkniga.by, Ragna.by.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Увечары маршам прайшлі жыхары кварталаў на паўночным усходзе Мінска. "Лепшая папраўка – Сашава адстаўка!" — скандавалі яны.
Як па-вашаму, вяртанне мітр. Кандрусевіча — перамога Касцёла ці лукашэнкаўцаў? #poll
Anonymous Poll
29%
перамога Касцёла
5%
перамога лукашэнкаўцаў
25%
перамога здаровага сэнсу
41%
пабачым па далейшых кроках
Прэс-клубаўцы, якіх сёння ператрасалі і дапытвалі, затрыманыя на 72 гадзіны

Ператрусы прайшлі ў кватэрах Юліі Слуцкай, Алы Шарко, Сяргея Альшэўскага і Сяргея Якупава, а таксама ў офісе асветніцкай арганізацыі.
Пасол Ігар Ляшчэня, які перайшоў на бок народа, шчыра пра ўладу і апазіцыю

Вялікае інтэрв’ю:
https://nn.by/?c=ar&i=265711
Качанава расказала дзецям, якое ў яе запаветнае жаданне на Новы год

https://nn.by/?c=ar&i=265724
«Ударылі тэлефонам па галаве»

На Пушкінскай схапілі цэлую сям’ю — 13-гадовы сын застаўся адзін дома.

https://nn.by/?c=ar&i=265664
Тэлеканал АНТ убачыў руку апазіцыі ў выдаленні свайго акаўнта ў Інстаграме

"Да, действительно Instagram заблокировал официальный аккаунт телеканала ОНТ. Абсолютно очевидно, и у нас есть неопровержимые доказательства, что имел место факт заказной атаки со стороны деструктивной оппозиции. Надеемся, Instagram разберется в данной ситуации и примет правильное решение без политической ангажированности".
🎄 Здзяйсняйце свае жаданні — замаўляйце плітку і сантэхніку з каляднымі зніжкамі да 90%

Па 26 снежня ўключна вы можаце замовіць керамічную плітку, сантэхніку Roca і Laufen з святочнымі зніжкамі і дастаўкай у любую кропку Беларусі як у інтэрнэт-краме Plitku.by, так і ў салонах Opoczno і Roca ў Мінску.

👉🏻 Знаёмцеся з акцыйнымі пазіцыямі:
https://nn.by/?c=ar&i=265716

на правах рэкламы