Наша Ніва
25.9K subscribers
63.2K photos
9.61K videos
2 files
49.1K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
У выдавецтве "Галіяфы" выйшаў новы раман-казка Кірыла Стаселькі. Ужо цяпер яе можна набыць з любой кропкі Беларусі анлайн на сайтах кнігарняў oz.by, Галіяфы, Мой модны кут ды іншых.

Тут — першыя водгукі на кнігу: https://nn.by/?c=ar&i=265640
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паўднёвы Захад Мінска памятае, што сёння — 40 дзён з дня смерці Рамана Бандарэнкі. Крымінальная справа не заведзеная дагэтуль.
СЁННЯ АПОШНІ ВЕЧАР, каб аформіць падпіску на паўгоддзе анлайн. Да 21 снежня праз сайт Belpost.by можна падпісацца на часопісы "Наша гісторыя", а для дзяцей — "Дуду" і "Асцярожна: дзеці!" на 01-06 / 2021.

Падпіска на поштах прымаецца да 26 снежня. Але там вам давядзецца стаяць у чарзе. А анлайн падпісацца — пара клікаў. Падпішыцеся самі, падпішыце бацькоў, дый родную школу.

Тут інструкцыя, як падпісацца анлайн, не ходзячы на пошту: https://nn.by/?c=ar&i=259092
Наша Ніва
‼️ «Каляску з 9-месячным дзіцём прывёз іншы чалавек». Сталі вядомыя падрабязнасці суботняга затрымання ў Лебядзіным, дзе мужчыну адарвалі ад вазка, у якім было яго дзіця https://nn.by/?c=ar&i=265573
Стала вядома, як пакаралі затрыманага ў Лебядзіным Мікалая Шуркаева, якому давялося аддаць вазок з 9-месячным дзіцяці чужому чалавеку

"Когда мне сказали, что я еду в РУВД, я передал коляску соседке и попросил отвезти сына домой. Сам прошел в микроавтобус. Меня сразу же рывком покатили на пол и нанесли два удара в затылок, видимо, кулаком. Хотя я не оказывал никакого сопротивления. Об этом я сообщил в РУВД при даче пояснений", — сказаў на судзе Мікалай, піша Tut.by.

Яго прызнавілі вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і прысудзілі штраф — 810 рублёў. Мікалай настойваў, што нічога не парушаў. Людзі проста слухалі навагоднюю музыку, што бачна на відэазапісах, зробленых у той вечар.
У апытанні "Прэсбола", якое павінна было вызначыць "Чалавека года", упэўнена лідзіруе Леўчанка. За яе прагаласавалі ўжо больш за 5600 чалавек.

Але дырэктар ААТ "Прэсбол-91" Юрый Арлоў заявіў, што "Чалавека года" сёлета не будзе.

"Адразу скажу, мы не будзем вызначаць "Чалавека года". Бо ў цяперашняй сітуацыі гэта будзе звязана з палітычнай афарбоўкай. Няважна, каго мы абяром, ці тых, хто "за", ці тых, хто "супраць". І ні тым мы не спадабаемся, ні другім", — сказаў Арлоў.
Наша Ніва
Навальны апублікаваў ролік «Я патэлефанаваў свайму забойцу. Ён ва ўсім прызнаўся» Гэта запіс размовы з супрацоўнікам ФСБ. https://nn.by/?c=ar&i=265643
ФСБ Расіі пракаментавала другую частку расследавання Навальнага пра спробу атруціць яго "Навічком":

"Это спланированная провокация, цель — дискредитация ФСБ России и ее сотрудников".

Расследаванне можаце паглядзець тут.
⚡️⚡️ «Я зразумела, што ёсць толькі адзін варыянт — здавацца»

Маналог фатографкі "Нашай Нівы" Шуры Піліповіч-Сушчыц пра падрыхтоўку да 7 сутак на Акрэсціна — за працу на Маршы памяці Рамана Бандарэнкі

ФОТАГІСТОРЫЯ:
https://nn.by/?c=lr&i=265642
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Магутны Божа" спяваюць мінчукі ў памяць пра Рамана Бандарэнку. Сёння — 40 дзён з дня смерці героя "плошчы Перамен". У розных гарадах і мястэчках людзі ствараюць мемарыялы яму і запальваюць свечкі.
Новы плакат Уладзіміра Цэслера.
⚡️Сенат ЗША прыняў Акт аб дэмакратыі для Беларусі. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.

Каб дакумент набыў моц, яго павінен падпісаць прэзідэнт ЗША.
Наша Ніва
⚡️Сенат ЗША прыняў Акт аб дэмакратыі для Беларусі. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін. Каб дакумент набыў моц, яго павінен падпісаць прэзідэнт ЗША.
Што такое Акт аб дэмакратыі для Беларусі?

Гэта дакумент, які прадугледжвае санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і грамадзян, якія былі замяшаныя ў фальсіфікацыі выбараў і падаўленні пратэстаў.

Акрамя таго, дакумент прызнае Каардынацыйную раду легітымным інстытутам, які можа ўдзельнічаць у дыялогу па трансферы ўлады, а таксама заклікае да вызвалення палітвязняў і расследавання злачынстваў падчас і пасля выбарчай кампаніі.

Таксама згодна з ім прадугледжаная падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, СМІ і IT-сектара.
Былы пасол Беларусі ў Аргенціне расказаў, пра крадзеж якіх 2393 даляраў гаворка

На дыпламата заведзеная крымінальная справа. Яму можа пагражаць да 4 гадоў турмы.

https://nn.by/?c=ar&i=265667
«Пяць месяцаў не мог працаўладкавацца…»: фельчар з Ліды выйшаў учора на работу амаль па спецыяльнасці

https://nn.by/?c=ar&i=265672
Першая скрыпка Вялікага тэатра замест паходу ў РУУС эмігравала з краіны

https://nn.by/?c=ar&i=265674
Гладкая напісала ў «СБ», што выкладчыца БДУІР — судзімая за парушэнне выбарчага заканадаўства. Але ўсё іначай

https://nn.by/?c=ar&i=265659
На пажары ў цэнтры Мінска загінуў малады актывіст

Блакаваў дарогі, здымаў з будынкаў дзяржаўныя сцягі, шыў бчб-сцягі.

https://nn.by/?c=ar&i=265656