Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Бацька і сын праваліліся пад лёд і патанулі на возеры ў Полацкім раёне

https://nn.by/?c=ar&i=265610
20-гадовая фатографка «Нашай Нівы» Шура Піліповіч-Сушчыц знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Наступныя 7 сутак яна будзе адбываць арышт за працу на Маршы памяці Рамана Бандарэнкі.

Тады Шуру затрымалі на Пушкінскай, калі яна толькі паспела дастаць фотаапарат, адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі». Да позняй ночы яна прасядзела ў міліцыі, і ў 5:30 яе адпусцілі, забраўшы тэхніку.

Праз некалькі дзён суддзя Анастасія Ляйкоўская завочна прысудзіла фатографцы 7 сутак арышту — аказалася, павестку выпісалі не на той дзень. Праз нейкі час суддзя Мінгарсуда Святлана Чарапанава пацвердзіла прысуд.

21 снежня Шуру забралі на Акрэсціна. Пакуль яна за кратамі, паглядзіце яе здымкі з вуліц Мінска-2020.

Пакуль рэпарцёраў затрымліваюць, мы маем вострую патрэбу ў вашай рэгулярнай фінансавай падтрымцы, каб працягваць працу ў тэлеграме і на іншых платформах. Спосабы падтрымкі «НН» можна
знайсці тут.
Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), аўтар праграмнага эсэ беларускага нацыянальнага руху «Адвечным шляхам», сто гадоў заставаўся «чалавекам без вобразу». Ягоныя фотаздымкі былі невядомыя.

І вось фота знайшлося!
https://nn.by/?c=ar&i=265608
Уладзімір Арлоўскі прызначаны старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Да цяперашняга моманту Уладзімір Арлоўскі займаў пасаду першага намесніка старшыні. Месца кіраўніка ў ДМК заставалася вакантным больш за месяц з таго часу, як Юрый Сянько быў прызначаны паслом у Кітаі.
Гандбаліст Якімовіч, чэмпіён Алімпіяды-1992: Ганаруся, што нёс бел-чырвона-белы сцяг у Барселоне

https://nn.by/?c=ar&i=265625
Стала вядома, калі ў Беларусі пачнецца вакцынацыя ад каранавіруса

https://nn.by/?c=ar&i=265626
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Увечары 9 жніўня ў Пінску адбыліся зацятыя сутычкі паміж дэманстрантамі і міліцыяй.

З’явілася ВІДЭА, знятае з боку сілавікоў.
Сёння і заўтра апошнія дні, каб аформіць падпіску на паўгоддзе анлайн. Да 21 снежня праз сайт Belpost.by можна падпісацца на часопісы "Наша гісторыя", а для дзяцей — "Дуду" і "Асцярожна: дзеці!" на 01-06 / 2021.

Падпіска на поштах прымаецца да 26 снежня. Але там вам давядзецца стаяць у чарзе. А анлайн падпісацца — пара клікаў. Падпішыцеся самі, падпішыце бацькоў, дый родную школу.

Тут інструкцыя, як падпісацца анлайн, не ходзячы на пошту: https://nn.by/?c=ar&i=259092
Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая выйгралі конкурс Саюзнай дзяржавы «Залаты зубр»

Яны адзначаныя ў справе асвятлення «інтэграцыйнага будавання і гуманітарнай супрацы паміж дзвюма краінамі і народамі»

https://nn.by/?c=ar&i=265629
Расія таксама спыняе авіярэйсы ў Брытанію — там выявілі больш заразны штам каранавірусу. Раней транспартнае злучэнне з астравамі прыпыніў Еўрасаюз.

"Белавія" свае рэйсы ў Гатвік пакуль не адмяняла. @nashaniva
На БТ 25 снежня замест паслання ад каталіцкага іерарха выступіць… праваслаўны мітрапаліт Веніямін

Афіцыйная нагода — дзень памяці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага.

https://nn.by/?c=ar&i=265634