Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
У горадзе Новаваронежы, што ў Расіі, паставілі помнік Алёнцы. Падобна, што гэта помнік усяму 2020 году.
Чытачы @nashaniva пішуць палітвязням і атрымліваюць весткі ад іх.

Адрасы палітычных зняволеных можна знайсці па спасылцы.
Сёння і заўтра апошнія дні, каб аформіць падпіску на паўгоддзе анлайн. Да 21 снежня праз сайт Belpost.by можна падпісацца на часопісы "Наша гісторыя", а для дзяцей — "Дуду" і "Асцярожна: дзеці!" на 01-06 / 2021.

Падпіска на поштах прымаецца да 26 снежня. Але там вам давядзецца стаяць у чарзе. А анлайн падпісацца — пара клікаў. Падпішыцеся самі, падпішыце бацькоў, дый родную школу.

Тут інструкцыя, як падпісацца анлайн, не ходзячы на пошту: https://nn.by/?c=ar&i=259092
Ужо ў студзені 2021 года ў школах Беларусі з’явяцца кіраўнікі па вайскова-патрыятычным выхаванні — 1900 чалавек. Пра гэта заявіў старшыня праўладнага Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Бобрыкаў
Навіна пра Вольгу Хіжынкову ў "Прэсболе" то з'яўлялася, то знікала. Урэшце яна з'явілася з прыпіскай: "Хто сатрэ гэтую навіну, той чалавек без сумлення".
Памёр Мікалай Тоўсцік.

Ён быў галоўным рэдактарам “Магілёўскай праўды” і намеснікам галоўнага рэдактара “Народнай газеты”.

"У чалавека заўсёды ёсць выбар — быць сумленным або несумленным. І час, у які ён жыве, прафесія і месца працы тут абсалютна ні пры чым. Гэта як розум ці як грошы — або ёсць, або няма", — казаў Мікалай Тоўсцік.
Германія, Нідэрланды, Бельгія закрылі мяжу для рэйсаў з Брытаніі. Аналагічнае рашэнне заўтра могуць прыняць іншыя краіны Еўрасаюза.

Гэта робіцца, каб спыніць распаўсюджанне новага, больш заразнага штама кавіду. Ён масава распаўсюджваецца ў Англіі і ўжо трапіў у Данію, Нідэрланды і Паўднёвую Афрыку.
Кацярына Барысевіч адчувала затрыманне: Ты думаеш, нас гэта не закране? Закране кожнага

https://nn.by/?c=ar&i=265604
Міністэрства ўнутраных спраў стварыла базу ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый.

Сцвярджаецца, што заносяць у базу не толькі затрыманых, але ідэнтыфікаваных асобаў.

Першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка назваў гэта «вялізным штуршком, можна сказаць, рыўком».
З-за пандэміі ў Беларусі збіраюцца павысіць падаткі ў некаторых сферах

Дэпутаты просяць не асацыяваць гэтыя меры з паборамі і лічаць іх «высакароднай місіяй».

Генадзь Давыдзька: Я не считаю эти меры непопулярными. Налоговые предложения носят характер не поборов, а скорее стимулирующий, что свойственно лучшим налоговым законодательствам в мире.

Віктар Панасюк: В стране непростая ситуация, но это благородная миссия для концентрации средств на борьбу с коронавирусом. Не думаю, что повышением налога для ПВТ мы развалим IT-сферу. В конечном итоге на финансовую деятельность компаний это не должно сильно повлиять. Да, сотрудники немного поделятся своими доходами на эти два года, по крайней мере.

Што плануюць увесці? Стаўка падатку на прыбытак у мабільных аператараў і ламбардаў можа падняцца да 30%, падаходны падатак у рэзідэнтаў ПВТ і «Вялікага камня» можа вырасці з 9 да 13 %, а за перасячэнне мяжы РБ легкавікамі можа быць уведзены збор. Можа вырасці стаўка зямельнага падатку для гандлёвых цэнтраў і паркінгаў, а таксама стаўка адзінага падатку для ІП і фізасоб (у Мінску — у 4 разы ў залежнасці ад дзейнасці).

Плануецца, што гэта дадасць у бюджэт да 800 мільёнаў рублёў.
Выдавецтва Arche ладзіць распродаж выданняў па гісторыі і культуры Беларусі

Інфармацыя пра часопісы і кнігі, якія можна набыць па зніжанай цане, і пра спосабы іх атрымання ёсць на сайце Arche.
Бацька і сын праваліліся пад лёд і патанулі на возеры ў Полацкім раёне

https://nn.by/?c=ar&i=265610
20-гадовая фатографка «Нашай Нівы» Шура Піліповіч-Сушчыц знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Наступныя 7 сутак яна будзе адбываць арышт за працу на Маршы памяці Рамана Бандарэнкі.

Тады Шуру затрымалі на Пушкінскай, калі яна толькі паспела дастаць фотаапарат, адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе склалі пратакол за ўдзел у «несанкцыянаванай акцыі». Да позняй ночы яна прасядзела ў міліцыі, і ў 5:30 яе адпусцілі, забраўшы тэхніку.

Праз некалькі дзён суддзя Анастасія Ляйкоўская завочна прысудзіла фатографцы 7 сутак арышту — аказалася, павестку выпісалі не на той дзень. Праз нейкі час суддзя Мінгарсуда Святлана Чарапанава пацвердзіла прысуд.

21 снежня Шуру забралі на Акрэсціна. Пакуль яна за кратамі, паглядзіце яе здымкі з вуліц Мінска-2020.

Пакуль рэпарцёраў затрымліваюць, мы маем вострую патрэбу ў вашай рэгулярнай фінансавай падтрымцы, каб працягваць працу ў тэлеграме і на іншых платформах. Спосабы падтрымкі «НН» можна
знайсці тут.