Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Лукашэнка ўзнагародзіў Наталлю Качанаву ордэнам Айчыны III ступені

«За плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства, парламентарызму і міжпарламенцкай супрацы».
Дзмітрый Шакута пасля доўгага перапынку з'явіўся на публіцы

Сёння ён згуляў у хакей за аматарскі клуб «Бастыён-2». Шакута пад сёмым нумарам.

Апошні раз да гэтага кікбаксёр выходзіў на лёд на наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі.
Насычаны вечар пятніцы. Пружаны ўпрыгожылі ялінку імёнамі палітвязняў.

Вітанні перадае гродзенскі Фолюш.

Мінскае Уручча зладзіла яблычны пратэст (паведамляецца, што яблыкі польскія).

Каменная Горка гуляе, як і раён вуліцы Веры Харужай.

Выйшла і Вілейка, і Слабада, што ў Смалявіцкім раёне.

А Хацежына завітала ў госці ў Пціч.
Медык Арцём Сарокін прызнаны палітычным зняволеным. Ён быў затрыманы разам з журналісткай Кацярынай Барысевіч за разгалошванне інфармацыі пра стан Рамана Бандарэнкі.

Гэта інфармацыя абвяргала заявы афіцыйных асоб аб тым, што Раман Бандарэнка быў нібыта п'яны ў момант збіцця. Пры гэтым блізкія сваякі Бандарэнкі не лічаць сябе пацярпелымі з-за іх апублікавання і пацвярджаюць іх сапраўднасць.
36-гадовая кладаўшчыца з Навагрудка скончыла жыццё самагубствам праз нястачу — хоць і была невінаватая.

А некалькі тон парашковай фарбы зніклі праз парушэнне тэхпрацэсаў.

https://nn.by/?c=ar&i=265526
Кіраўнік БТ Іван Эйсмант абураны тым, што трапіў пад санкцыі Еўрасаюза.

«Гэта парушэнне асновапалагаючых правоў — забараняць людзям перасоўвацца туды, куды яны хочуць. Асабліва за журналісцкую пазіцыю. Ці перажываю? Не, барані Божа»
Наша Ніва
Ініцыятыва Bypol апублікавала новыя відэаматэрыялы, на якіх адлюстраванае жорсткае абыходжанне з затрыманымі ўдзельнікамі пратэстаў у Фрунзенскім РУУС 12 жніўня 2020 года.
У МУС пракаментавалі відэа з кадрамі жорсткага абыходжання з затрыманымі ў Фрунзенскім РУУС.

«Па гэтым пытанні, што быў відэазапіс, дзе супрацоўнікі міліцыі Фрунзенскага РУУС абыходзяцца з затрыманымі не вельмі добра, праводзіцца праверка. Міністрам задача пастаўленая. Па выніках праверкі будуць зробленыя пэўныя высновы», — сказаў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка падчас прамой тэлефоннай лініі, піша Tut.by.

Праваабаронцы сабралі сведчанні пра бесчалавечнае збіццё і катаванні ў РУУСах і турмах больш як 1000 чалавек. Сведчаць не ўсе, бо баяцца новых рэпрэсій.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Лебядзіны дзіцячую імпрэзу сарвалі сілавікі ў балаклавах, якія заехалі проста ў двор.
Руслан Бадамшын працуе неўролагам у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Пасля выбараў яго затрымлівалі тройчы. У ізалятарах ён правёў 32 дні. Ці думаў калісьці доктар, які працаваў у медроце Печаў і мае званне капітана, што будзе сядзець на Акрэсціна?

«Наша Ніва» запісала яго гісторыю.

https://nn.by/?c=ar&i=265514
У двары каля Міхалова невядомыя намалявалі на «Поршэ» коштам каля 200 тысяч еўра слова «Змагар» і разбілі машыне лабавое шкло і фары.
Фрыстайлістка Раманоўская: Раней марай быў кар'ерны рост, а цяпер прысвячаю час родным і раблю свой унёсак у перамены

https://nn.by/?c=ar&i=265492
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Ледовые дворцы под СИЗО отдадим, не будет проблем с заполняемостью"

Віцебскія комікі Эдзік і Санёк выпусцілі ролік пра санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта.

https://youtu.be/lwvg1qNIXNU