Наша Ніва
25.9K subscribers
63.3K photos
9.61K videos
2 files
49.2K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Чым скончылася праверка рэдакцыі Hrodna.life, куды прыйшлі з МНС і УУС

Інспектар па пажарнай бяспецы Руслан Стасюк удакладніў, што «гэта не праверка, а пазапланавы маніторынг».

Супрацоўнік МНС быў ветлівы. Пытанні былі да камплектнасці вогнетушыцеля і падлучанага падаўжальніка. Інспектар параіў не выкарыстоўваць электрапрыборы, старэйшыя за 10 гадоў, выключаць з разеткі на ноч кавамашыну, папрасіў праверыць пашпарт халадзільніка і нагадаў аб тэрмінах праходжання інструктажу па пажарнай бяспецы для супрацоўнікаў, піша @bajby.
Прыгожы жаночы літаратурны дэмарш. Глядзіце, што чытаюць беларускі ў электрычцы.
Міханавічы жадаюць Вользе Хіжынковай як мага хутчэй вярнуцца дадому. «Міс Беларусь — 2008» вось ужо 40 дзён на кратамі.
Калі вы не ведаеце, што пазітыўнага паглядзець гэтым вечарам, то літаральна праз 10 хвілін пачнецца сатырычны live з праектам "Арыстакратычная бледнасць"

Вось анонс:
"Прывітанне, жэўжыкі! Вас вітаюць дзве дзеўкі-прыпеўкі з лёгкай кансерваторскай кантузіяй. Арыстакратычна і бледна лупім трасяначкай навіны нашай любімай Беларусі ў фармаце "ранкам у газеце — увечары ў куплеце".

Глядзіце тут: https://youtu.be/ejzNP9D2QJQ
Лукашэнка ўзнагародзіў Наталлю Качанаву ордэнам Айчыны III ступені

«За плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства, парламентарызму і міжпарламенцкай супрацы».
Дзмітрый Шакута пасля доўгага перапынку з'явіўся на публіцы

Сёння ён згуляў у хакей за аматарскі клуб «Бастыён-2». Шакута пад сёмым нумарам.

Апошні раз да гэтага кікбаксёр выходзіў на лёд на наступны дзень пасля смерці Рамана Бандарэнкі.
Насычаны вечар пятніцы. Пружаны ўпрыгожылі ялінку імёнамі палітвязняў.

Вітанні перадае гродзенскі Фолюш.

Мінскае Уручча зладзіла яблычны пратэст (паведамляецца, што яблыкі польскія).

Каменная Горка гуляе, як і раён вуліцы Веры Харужай.

Выйшла і Вілейка, і Слабада, што ў Смалявіцкім раёне.

А Хацежына завітала ў госці ў Пціч.
Медык Арцём Сарокін прызнаны палітычным зняволеным. Ён быў затрыманы разам з журналісткай Кацярынай Барысевіч за разгалошванне інфармацыі пра стан Рамана Бандарэнкі.

Гэта інфармацыя абвяргала заявы афіцыйных асоб аб тым, што Раман Бандарэнка быў нібыта п'яны ў момант збіцця. Пры гэтым блізкія сваякі Бандарэнкі не лічаць сябе пацярпелымі з-за іх апублікавання і пацвярджаюць іх сапраўднасць.