Мая Краіна Беларусь
15.4K subscribers
26.8K photos
11.8K videos
21 files
19.5K links
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
Download Telegram
Мая Краіна Беларусь
🔥📚 Камуністы палілі кнігі Саветы не толькі забівалі нашых інтэлектуалаў, але таксама вынішчалі нашу культурную спадчыну. У тым ліку кнігі. Такое было ў часы савецкай акупацыі. Ва ўсходняй частцы Беларусі, дзе камуністы ўсталявалі БССР, дня 3 чэрвеня 1937…
Кніжны экстрэмізм

Ужо не навіна, што ў Беларусі забараняюцца розныя кнігі. Аднак КДБ (КГБ) пнызнала адразу пару выдавецтваў "экстрэмісцкім фармаваннем". Гаворка пра між іншых выдавецтва Kamunikat, Логвінаў, Янушкевіч, Зміцер Колас. Да таго падобна было прызнана Gutenberg Publisher.

Бачна, што "дело Ленина-Сталина" і агульна савецая справа жыве ў Беларусі.
💊22🤬12💩8
Bes Live
Азаренок принял Ислам?
Беларускі на інтыфаду?

Як вам такія лозунгі пад пераробленым беларускім сцягам "лгбт" варыянту ды на фоне анархісцкіх і іншых лгбт сімвалаў?
🤮33👍12👎8💊5🔥21
Мая Краіна Беларусь
Што абурыла беларусаў? Адсутнасць свабоды? Вынішчэнне беларускага ў Беларусі? Тым разам дзеянні ў Расіі. Але не тое, што Расія кантралюе Беларусь ці напала на Украіну, а што заблакавала магчымасць слухаць расейскія песні са згадкай наркотыкаў - можна прачытаць…
Расейская музыка як магніт

Беларускі рынуліся ў Вільню, каб 8 сакавіка паслухаць расейскага спявака Валерыя Меладзэ - можам даведацца ў навіне. Некаторыя былі гатовыя нават выяхаць з Менску ў 3 ранку.

Варта нагадаць, што гэта не першы падобны выпадак, у тым ліку канкрэтна адносна гэтага спявака. Тады гэта выклікала хвалю абмеркаванняў, ад крытыкі да абароны.

Расейская музыка і русский мир як паветра для беларусаў і асабліва беларусак?
🤮35🙉43👍1💩1
"Не Дзень Волі, а тыдзень"

Палітык і былы палітвязень Павел Севярынец, які быў абраны старшынём аргкамітэту ў справе святкавання Дня Волі, у эфіры Студыі Белсат падзяліўся планамі датычна адзначэння 108-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле яго, аргкамітэт звязаўся з актывістамі ў розных мясцовасцях больш як у 30 краінах, якія плануюць святкаваць Дзень Волі.

Гэта дзень, які з'яўляецца цэнтральным беларускім днём і для беларусаў за мяжой, і для беларусаў у самой Беларусі. І таму выйсці на свята ў гэты дзень будзе пэўным паказнікам агулам беларускага руху. …Сёлетняя вясна натхняльная шмат у чым. Хістаюцца тыранічныя рэжымы ў свеце, вызваленне палітвязняў ідзе плынь за плынню. І ёсць пэўная надзея

– падкрэсліў палітык.

Паводле яго, плануецца правесці сотні акцыяў у розных гарадах і краінах. Яны будуць ладзіцца ў самых розных фарматах: шэсці, канцэрты, мітынгі, аўтапрабегі, гульні, культурніцкія імпрэзы. Усё гэта плануецца звесці ў адзіную афішу, каб інфармаваць грамадства.
30👍12🤡2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі чыста? Тады гэта першыя пралескі ў Гомелі вылезлі.
🤬34🍾4🤣31
Мастацкім кіраўніком Купалаўскага тэатру стаў рэжысэр з Расеі

Расеец з Томску цяпер адказны за пастановы тэатру Янкі Купалы. Міністар культуры адзначыў, што для вядомага беларускага тэатру пачынаецца «новая старонка ў гісторыі флягманскай культурнай установы краіны».

- паведамляе Warta.

Як вам такая замена, ці дакладней импортозамещение?
🤮57🤬9
Мая Краіна Беларусь
У Менску напярэдадні Дня роднай мовы прарасейскі рэжым разграміў беларускія выдавецтвы і кнігараспаўсюднікаў. Цягам тыдню было затрымана як мінімум 10 чалавек - частку з іх адправілі на "суткі". Затрыманьні былі не адзінкавымі і не выпадковымі, а сістэмнымі…
Беларусь - цэнтр папурялыразцыі роднай расейскай мовы

Очень хотелось бы, чтобы и Беларусь стала площадкой к проведению знаковых, важных мероприятий, которые будут направлены на популяризацию и расширение использования русского языка.

Как неоднократно подчеркивал Александр Лукашенко, русский язык для Республики Беларусь является точно таким же родным, как и белорусский язык.

Не вызывает никакого сомнения то, что русский язык является не только основой нашего общения, но это наш культурный код во многом нашей единой общей истории культурного пространства

- гэта сказаў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец.

Далей дня некаторых "какая разница какой язык"?
🤬65🖕121👎1🤡1
12 сакавіка 1917 года ў Менску прайшоў Дзень беларускага значка – масавая грамадская акцыя па папулярызацыі беларускай нацыянальнай сімволікі.

Акцыя была арганізаваная беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі, паўсюль у Менску прадаваліся бел-чырвона-белыя значкі, кукарды і сцяжкі. Такія стужкі ў 1917-м сталі насіць і вайскоўцы-беларусы на франтах Першай cусветнай вайны, каб пазнаваць сваіх.

У снежнi 1917 года падчас Усебеларускага з'езда ў Менску, бел-чырвона-белы сцяг прызнаваўся нацыянальным сімвалам Беларусi. У 1918 годзе годзе ён стаў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.

Historyja I Мая краіна Беларусь
38👍5🤡21
Лукашенко объявят в международный уголовный розыск. Международный уголовный суд начал расследование преступлений против человечности, совершённых белорусскими властями — депортаций и политических преследований.
👍55🎉8🔥421
Forwarded from Bes Live
Сегодня мог бы праздновать день рождения легендарный беларусский боец Брест — настоящее имя и фамилия Иван Марчук.

Брест был человеком редкой смелости и силы духа — настоящим современным беларусским рыцарем. Он знал, зачем идёт на войну, и готовился к ней задолго до её начала: прошёл подготовку во Французском легионе и владел французским языком. Для него борьба за свободу была делом чести.

Он стоял у истоков Полка Калиновского и по праву может считаться одним из его отцов-основателей. За Брестом шли люди: он учил, поддерживал и готовил бойцов, передавая им свой опыт и веру в победу.

Он был смелым, прямым и иногда вспыльчивым — но такой была и сама жизнь на войне.

Когда встал вопрос об освобождении Мариуполя, именно Брест оказался единственным из беларусов, кто был готов идти. Он понимал, что это почти самоубийственная миссия, но смелость и чувство долга были сильнее. Благо, в итоге от этой операции решили отказаться.

26 июня 2022 года Брест и ещё трое беларусов погибли в неравном бою под Лисичанском. Силы врага превосходили их в несколько раз, по ним били из всех видов оружия, включая танки. Ещё двое бойцов попали в плен — их судьба до сих пор неизвестна.

Брест прожил жизнь воина и лидера. Он оставил после себя людей, которых научил бороться и не бояться.
Память о нём будет жить.

Слава Украине!
Жыве Беларусь!


P.S. Это единственное интервью с Брестом я брал ещё в начале войны: https://youtu.be/MpgfOaNv3RU
47💔29🫡6💩4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пытанне па гісторыі Беларусі. І самае галоўнае: даўно ці гісторыя Беларусі выкладаецца на расейскай мове?
🤬42🤨7💩5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Калі ваша вечарынка не падобная на гэта, то нават не клічце нас.
🤮51💊8😁1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Важны зварот да Лукашэнкі ад бабулі з Брэсцкай вобласці
😁15😱42🤬2👏1🤡1
🌕 Збор "Поўня"

Сябры, мы зноў звяртаемся да вас па дапамогу 🙏

Часам за нашымі зборамі стаяць вельмі асабістыя і балючыя гісторыі. Гісторыі людзей, якія страцілі самае дарагое і цяпер спрабуюць навучыцца жыць далей.

Сёньня мы адкрываем збор «Поўня».
Гэта адзін з тых лістоў, якія цяжка чытаць і яшчэ цяжэй пакінуць без адказу.
«Я - жонка беларускага добраахвотніка. Мой муж назаўсёды пакінуў нас, загінуўшы пры выкананьні баявога заданьня.

Я дагэтуль нібы "застыла" ў тым самым дні, калі яго не стала. І хоць мне дапамагаюць валанцёры, я ўсё роўна часта адчуваю сябе адзінокай выспай, забытай усім светам. Я разумею, што цяпер маю сур’ёзныя псіхалагічныя праблемы.

Я адна выхоўваю наша дзіця. Як маці, я павінна быць моцнай, але доўгая ізаляцыя і страта галоўнай апоры ў жыцьці прывялі мяне да глыбокай дэпрэсіі.

Часам, гледзячы на наша дзіця, я не бачу будучыні. Я ведаю, што павінна паправіцца дзеля яго, але ў мяне ўжо не засталося сіл выратаваць сябе самой.

Мне вельмі патрэбна прафесійная псіхалагічная падтрымка, каб справіцца з болем страты, перажыць пасляродававую дэпрэсію і знайсьці ў сабе мужнасьць жыць далей.

На дадзены момант я не магу атрымліваць дапамогі і не маю магчымасьці аплачваць сеансы псіхолага. Таму гэты збор адкрываецца выключна для аплаты:

- рэгулярных кансультацый з профільным псіхолагам - каб мець прастору, дзе мяне выслухаюць і дапамогуць;
- медыкаментознай падтрымкі - калі гэта будзе неабходна і прызначана лекарам.

Мой муж змагаўся, каб абараніць чужыя дамы.
Цяпер я проста хачу абараніць наш апошні рубеж - маё псіхічнае здароўе.

Кожнае ваша ахвяраваньне - гэта рука дапамогі, якая выцягвае мяне з бездані. Дзякуй вам🤗"

Мэта збора: 495 еўра (дазволіць аплаціць да 10 сеансаў псіхолага і неабходныя лекі).

💚 Як падтрымаць збор «Поўня»:

💰 Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08

💳 Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто адгукнецца і дапаможа гэтай сям’і зрабіць наступны крок наперад🤍
#roskvitkus
24👍3🤡3
«Шлях да Свабоды»: у Дзень Волі пройдзе рэгіянальны форум бяспекі

25 сакавіка 2026 года, у Дзень Волі, у Кіеве адбудзецца рэгіянальны форум бяспекі «Шлях да Свабоды». Мерапрыемства арганізуюць Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, аналітычны цэнтр «Украінская прызма» і Міжнародны фонд «Адраджэнне».

Форум будзе прысвечаны ключавым аспектам беларускай вызваленчай барацьбы, пагрозам з боку рэжыму Лукашэнкі, а таксама пытанням супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сіл з Украінай і еўрапейскімі партнёрамі. Да ўдзелу запрошаны ўкраінскія і заходнія эксперты, беларускія дэмакратычныя дзеячы і добраахвотнікі.

Сярод ключавых тэм абмеркавання — Беларусь як фактар рэгіянальнай бяспекі і сцэнарыі развіцця сітуацыі да 2027 года, новая мадэль украінска-беларускіх адносін у перыяд вайны, перспектывы беларускага добраахвотніцкага руху, а таксама пытанне стварэння рэгіянальнага фармату «беларускага Рамштайна».

Зарэгістравацца для ўдзелу ў форуме можна па спасылцы: https://forms.gle/T8GpGps1kjbUiUWs7

@CabinetBelarus
26👍3🔥1👏1💘1