Мая Краіна Беларусь
15.5K subscribers
26.7K photos
11.8K videos
21 files
19.5K links
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы Польшчы, ці пазнаеце знаёмыя выпадкі з гэтага відэа?

Актуальныя пытанні, з якім сутыкаюцца вымушаныя эмігранты.
😁355🤮4👍2💊2💩1
4 лютага 1746 года нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка – патрыёт Рэчы Паспалітай, літвін, удзельнік вайны за незалежнасць ЗША і перад усім кіраўнік антырасійскага вызвольнага паўстання 1794 года.

"Poydziem żywa da Kaściuszki
Rubać budziem Maskaluszki
"

Historyja 👌 Мая краіна Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
76👍8🫡2🤮1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паднявольных з МТЗ задзейнічалі дзеля чарговай паказухі

Так, нібыта працоўныя прадпрыемства вырашылі падараваць самазванцу трактар.

Танная пастаноўка гэтай ганьбы бачна адразу. Відавочна, людзям зусім не да прэзэнтаў такога кшталту. Але...Ну вы і самі ўсё разумееце.
💩56👍2🥱21
Дагуляліся🤷‍♂

Зборную Беларусі па хакеі не дапусцілі на чэмпіянат свету - 2026.

Такое ж рашэнне прынята ў дачыненні да расейскай зборнай. Пры гэтым спартовыя чыноўнікі адзначылі, што ў выпадку спынення вайны ва Украіне, пазіцыя можа быць перагледжана.
🤣70👍41🔥6🤮1
Хутка ў дачыненні да Сяргея Бяспалава распачнецца судзілішча па так званай спецвытворчасці.

Сяргея абвінавачваюць па шэрагу крымінальных артыкулаў і самы вялікі "грэх", бадай, - стварэнне медыйнага праэкту "Мая краіна Беларусь".

Так званыя ўлады палічылі, што Сяргей нанёс шкоду ў памеры 30 мільёнаў рублёў. І з нашага пункту гледжання, гэта выглядае верхам цынізму.

Нагадаем лукашыстам, што у 2020 годзе, калі некалькі раёнаў Менску засталіся без вады, менавіта "Мая краіна Беларусь" мабілізавала людзей, каб жыхарам пацярпелых раёнаў даставіць ваду. І гэта адбывалася ў той час, калі лукашысты на месцах нічога не рабілі. Дык хай прызначэнцы палічаць свае заробкі - якія атрымліваюць за сядзенне на дупе - і падсумуюсь шкоду ад свайго існавання.
38🤬20😁6🔥1🤮1
🗓 Яшчэ 4 лютага нарадзіўся 1929 мастак і даследчык культуры Лявон Баразна, які супрацоўнічаў з Зянонам Пазняком (у тым ліку разам выступалі ў абарону Нямігі) і сябраваў з Уладзімірам Караткевічам. У 1972 годзе рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэння Нямігі.

🩸 У гэтым самым годзе ў старым горадзе ў Менску ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар. Існуе версія, што гэта была акцыя савецкіх спецслужб.

💬 Рыгор Барадулін пакінуў такую думку пра Лявона Баразну: Ён не даваў спаць усім, хто праспаў нацыянальную свядомасць, нацыянальную памяць, хто праспаў беларушчыну. Ён быў мулкі ўсім тым, хто прамяняў сумленне беларуса на інтэрнацыянальную ўтульнасць, хто, як сабака перад пастухом, перадкаваў перад ахвосцем з метраполіі чырвонай імперыі. Ён быў скразняком, які ўрываўся ў душныя ад пакоры і дабрабыту душы, які кудлаціў бальшавіцкае ўчасанне мазгоў пярэваратняў, ваўкалакаў.

Historyja I Мая краіна Беларусь
👍24💔11🫡7🤮1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Новы модны трэнд ужо ў Беларусі

Апошнім часам шкарпэткі з дзіркамі набываюць шалёную папулярнасць. Зараз такі элемент штодзённага лука можна прыдбаць і ў Беларусі.

Дарэчы, кошты на шкарпэткі даволі прымальныя.
😁32🤮13💊9🙈3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вашай увазе невялічкі сакрэт пра сіні колер пашпарту

Нажаль, у нашым выпадку, нешта пайшло ня так 😢
👍24😁17😢32💩2
Крыху спыталі штучны інтэлект пра будучыню беларусаў і Маскву

Адказ ня дзіўны. Цалкам задавальняе.
39👍11🥱7🤮3🤩2👎1🥰1🤡1🥴1
Так званы генпракурор Беларусі запрасіў грамадзян, якія з'ехалі, вярнуцца на радзіму

Андрэй Швед заявіў журналістам, што камісія па вяртанні грамадзян, якія з'ехалі, працягне сваю працу.о Ён паабяцаў прадаставіць "аб'ектыўную інфармацыю" ўсім жадаючым вярнуцца. І нават гарантыі. Праўда, якія ўстаноўлены ўказам кіраўніка дзяржавы.

"Усё, што пішацца за мяжой, што нібыта тут кагосьці затрымалі і гэтак далей, — такіх фактаў мы не ведаем. (....) Але ж гэта не значыць, што, калі асоба вярнулася, у яго імунітэт ад адказнасці за іншыя злачынствы", - ласкава растлумачыў Швед.
🤡70💩15🤣6👍1🖕1
Кандыдаты-спойлеры атрымалі ад ЦВК чай з малінавым варэннем

Здымак падарунка апублікавала "апазіцыянерка" Ганна Канапацкая.
🤡56😁7💩7
‼️Быў узламаны чат с ботам Гаюна

«Калі вы дасылалі інфармацыю, якая можа вас ідэнтыфікаваць, або пісалі з акаўнтаў, якія могуць вас ідэнтыфікаваць, вы пад пагрозай.

Таксама настойліва рэкамендую ўсім, хто карыстаецца акаўнтам у телеграме працяглы перыяд, выдаліць яго і стварыць новы, і рэкамендуецца так рабіць хоць бы раз у год», — піша @hajun_by.


На дадзены момант доступ да бота адноўлены і крытычныя ўразлівасці выпраўленыя.
🤬55😢3👍2🤯1
‼️Калі вы мелі дачыненне да чату "Гаюна", раім тэрмінова звярнуцца ў ВYSOL для эвакуацыі

"Калі сённяшні ўзлом чат-бота "Беларускага Гаюна" датычны вашай бяспекі, звяртайцеся па кансультацыю/эвакуацыю на гарачую лінію BYSOL @help_bysol (ТГ).", - паведамляе Андрэй Стрыжак
23😢14🤬2😐2👍1😁1
Што дрэннага ў расейскіх песнях і серыялах!?

Абурацца многія расеізаваныя беларусы. Але ўсё ж такі прыкладаў хапае, як русский мир развіваецца ў мазгах беларусаў асабліва дзякуючы папкультурным прадуктам, якія з'яўляюцца вельмі паспяховым расейскім soft power у Беларусі.

Сярод беларусаў у tik-tok вельмі папулярнай стала песня "Самалёты". Канешне, расейскамоўная, расейская. Яна гучала ў расейскім серыяле (бо не ў польскім, літоўскім ці ўкраінскім) "Ландыши. Такая нежная любов". Нібыта рамантычная стужка праз якую (не)нечакана прасоўваюцца расейскія наратывы, у тым ліку рамантызуецца вайна супраць Украіны і ўкраінцаў. У серыяле таксама ёсць песні "беларускага" расейскамоўнага (вядома) гурта Niamiha Nemiga.

Беларусы, далей будзеце глядзець расейскія серыялы і слухаць расейскія песні, бо "какая разница?
💯37👍4💩41🔥1
Балаба зняты з пасады камандзіра менскага АМАПу

Да пенсіі карнік будзе ўзначальваць спартовае таварыства "Дынама".

Змітру Балабе 52 гады. Ён узначальваў менскі АМАП з 2015 года. Праславіўся збіццем людзей, жорсткімі разгонамі мірных сходаў.
💩84🤣12👍3