Павел Латушка
4.9K subscribers
1.31K photos
382 videos
2.74K links
Афіцыйны канал Паўла Латушкі
– палітык, дыпламат
– кіраўнік НАУ
– намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
– экс-міністр культуры, амбасадар

Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
Download Telegram
Павел Латушка звярнуўся да прадстаўнікоў Еўракамісіі па праблеме блакавання беларусам доступа да банкаўскіх паслуг

3 лютага намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка паўторна накіраваў зварот старшыні Камісіі фінансавага нагляду Польшчы (KNF) Яцаку Ястшэмбскаму з просьбай пра магчымую рэакцыю на сітуацыю з праблемнымі пытаннямі адкрыцця банкаўскіх рахункаў грамадзянам Беларусі, якія пражываюць у Польшчы.

Павел Латушка праінфармаваў кіраўніцтва KNF, што, нягледзячы на раней дадзеныя тлумачэнні (ліст KNF ад 26 студзеня 2026 г.), па інфармацыі, атрыманай ад грамадзян Беларусі, Millennium Bank працягвае адмаўляць беларусам у адкрыцці рахункаў на падставе часовага пасведчання асобы іншаземца (TZTC). У лісце прыведзены канкрэтныя аддзяленні банка, у якіх мелі месца выпадкі адмовы ў адкрыцці рахункаў. Такая практыка мае месца і ў іншых банках.

Адначасова шэраг банкаў (у тым ліку PKO Bank Polski) з кастрычніка 2025 года блакіруюць доступ да электроннага і мабільнага банкінгу, карт і анлайн-плацяжоў для грамадзян Беларусі, якія легальна знаходзяцца ў ЕС, што фактычна абмяжоўвае іх магчымасці распараджацца ўласнымі сродкамі, заробкамі і стыпендыямі.

У звароце падкрэсліваецца, што такія меры не прадугледжаны санкцыйным заканадаўствам ЕС і з’яўляюцца over-compliance. Павел Латушка звярнуўся ў KNF з просьбай правесці дадатковую камунікацыю з банкаўскімі ўстановамі і даць магчымыя тлумачэнні з мэтай прадастаўлення доступу беларусаў да фінансавых паслуг. Да ліста далучана падрабязнае юрыдычнае заключэнне з прававым аналізам і прапановамі па вырашэнні сітуацыі.

Таксама праблема адкрыцця рахункаў была агучана 3 лютага ў Варшаве падчас сустрэчы Паўла Латушкі з прадстаўнікамі Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. У ходзе сустрэчы Павел Латушка перадаў зварот у адрас Генеральнага дырэктарата па фінансавай стабільнасці, фінансавых паслугах і саюзе рынкаў капіталу Еўракамісіі (FISMA) з просьбай даць тлумачэнні для еўрапейскіх фінансавых устаноў адносна апошняга пакета санкцый ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

У лісце падкрэсліваецца, што новыя абмежаванні былі накіраваны супраць рэжыму Лукашэнкі і звязаных з ім структур (Рэспубліка Беларусь, яе ўрад, дзяржаўныя органы і ўстановы, асобы, якія дзейнічаюць ад імя або па запыце вышэйзгаданых суб’ектаў), аднак на практыцы некаторыя банкі ў ЕС трактуюць іх занадта шырока і блакіруюць прыватным асобам доступ да электроннага і мабільнага банкінгу, плацежным картам і ўласным сродкам.

У выніку беларусы, не звязаныя з рэжымам, якія чакаюць легалізацыі, легальна працуюць або навучаюцца ў ЕС, пазбаўляюцца базавых фінансавых паслуг і магчымасці карыстацца заробкамі і стыпендыямі. У сувязі з гэтым было прапанавана выпусціць тлумачэнне або, пры неабходнасці, унесці кропкавыя змены ў рэгламент ЕС, каб гарантаваць доступ да рознічных банкаўскіх паслуг грамадзянам Беларусі.

@CabinetBelarus
Тьма Лукашенко

Павел Латушко про отношение Лукашенко к беларусам, а также о признании диктатором экономических проблем.

https://youtu.be/12sqrOLaGYw

– Зачем Лукашенко приказал отключить освещение на улицах?

– Из-за чего диктатор не доверяет Хренину и Муравейко?

– Кем из чиновников недоволен Лукашенко?

– Какие провалы в экономике признал диктатор?

– Почему Лукашенко недоволен Витебской областью?

Ответы в видео: https://youtu.be/12sqrOLaGYw

ПОДДЕРЖАТЬ КОМАНДУ НАУ ДОНАТОМ
Павел Латушка: Прысутнасць беларускай дэлегацыі ў ПАРЕ дае магчымасць уплываць на яе рашэнні і ставіць там беларускія пытанні

«Гэта ўнікальная сітуацыя: дзякуючы таму, што беларусы ў 2024 годзе прагаласавалі і абралі Каардынацыйную Раду, мы атрымалі магчымасць мець сваю афіцыйную дэлегацыю ў Парламецкай Асамблеі Рады Еўропы, а таксама ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы — па 6 чалавек. Яны працуюць на ўсіх сесіях Парламенцкай асамблеі і Кангрэса. Фактычна там прысутнічаюць прадстаўнікі больш як 40 краін Еўропы», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі КР у Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка ў інтэрв’ю для Радыё «Рацыя».

Павел Латушка адзначыў:
«Гэта дае магчымасць уплываць на прымаемыя рашэнні Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, таксама і ставіць беларускія пытанні».

Чалец дэлегацыі КР у ПАРЕ нагадаў, што на апошняй сесіі, у якой ён прымаў удзел, была прынята спецыяльная рэзалюцыя, якая тычылася бяспекі еўрапейскага кантыненту:

«У мемарандуме да гэтай рэзалюцыі скразнымі радкамі, чырвонымі літарамі будзе прапісана, што Спецыяльны трыбунал па пытаннях адказнасці за агрэсію супраць Украіны створаны для прыцягнення да адказнасці расійскіх і беларускіх прадстаўнікоў менавіта за злачынствы супраць Украіны. Таксама там утрымліваюцца словы, што ваенная агрэсія Расіі, якая ажыццяўляецца пры ўдзеле рэжыму Лукашэнкі, прывяла да ўзмацнення жорсткасці гэтых двух рэжымаў».

«Я прыводжу гэтыя цытаты, таму што цяпер ужо фактычна не будзе ніводнага дакумента ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, які будзе датычыцца сітуацыі ва Украіне, каб там не ўзгадвалася роля Лукашэнкі. Гэта дзякуючы таму, што ў красавіку 2025 года нам удалося правесці ў рэзалюцыю Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы менавіта такі выраз, што за злачынствы агрэсіі нясе адказнасць так званае вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва Беларусі на чале з Лукашэнкам», — заключыў Павел Латушка.

Павел Латушка таксама падкрэсліў, што на дадзены момант НАУ працягвае ажыцяўляць збор доказаў для Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны.

Павел Латушка таксама адзначыў, што гэта пытанне з'яўляецца яго сферай адказнасці ў Аб'яднаным Пераходным Кабінеце, і як дэлегат у ПАРЕ ён будзе пастаянна ставіць гэтае пытанне перад калегамі з парламентаў краін-членаў Рады Еўропы.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з камандай НАУ ў Варшаве 

Сёння, 5 лютага, Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з камандай Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ). У сустрэчы ўдзельнічалі кіраўнік НАУ Павел Латушка і чальцы каманды: Арцём Брухан, Юлія Гарачая, Арцём Праскаловіч, Ірына Халопіца і іншыя. Сустрэча праходзіла ў офісе НАУ ў Варшаве.

На сустрэчы абмеркавалі некалькі ключавых тэмаў сумеснай працы:
каардынацыю працы Офіса Святланы Ціханоўскай і НАУ;
узаемадзеянне па юрыдычных напрамках і прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму да міжнароднай крымінальнай адказнасці, у тым ліку ў кантэксце механізмаў Міжнароднага крымінальнага суда.

Каманда НАУ таксама падзялілася актуальнай інфармацыяй па сваіх асноўных напрамках: дапамозе палітвязням, санкцыйным трэку, а таксама працы па легалізацыі беларусаў у Польшчы. Разам бакі абмеркавалі, якія дадатковыя крокі можна зрабіць для ўзмацнення ціску на рэжым.

Святлана Ціханоўская:
«У сённяшніх умовах нам асабліва важна дзейнічаць разам і трымаць агульны фокус. Гэтая сустрэча дазволіць нам сінхранізаваць намаганні, каб больш эфектыўна абараняць інтарэсы беларусаў, узмацняць міжнародны ціск на рэжым і працаваць на дэмакратычную будучыню Беларусі. Дзякуй камандзе НАУ за сістэмную працу».
Надыходзячыя выбары ў КР былі абмеркаваныя падчас сустрэчы фракцыі са Святланай Ціханоўскай

5 лютага па ініцыятыве кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святланы Ціханоўскай адбылася анлайн-сустрэча з фракцыяй «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» ў Каардынацыйнай Радзе.

Дадзеная сустрэча прайшла ў форме кансультацый з адной з вядучых фракцый Каардынацыйнай Рады напярэдадні слуханняў кіраўніцы Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе, якія адбудуцца заўтра, 7 лютага, што з’яўляецца распаўсюджанай практыкай у парламенцкіх дэмакратыях.

Падчас размовы асобная ўвага была нададзена значэнню выбараў у Каардынацыйную Раду, якія адбудуцца з 11 па 17 мая 2026 года. Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі, што гэтыя выбары з’яўляюцца важным крокам для ўмацавання дэмакратычных інстытутаў і легітымнага прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў.

Таксама абмяркоўваліся магчымыя падыходы для прыцягнення большай увагі сярод беларусаў да ўдзелу ў галасаванні.

Асобна была падкрэслена важнасць удзелу як мага большай колькасці выбарчых спісаў, каб Каардынацыйная Рада заставалася інклюзіўным, прадстаўнічым і адкрытым органам дэмакратычных сілаў Беларусі. Удзельнікі сустрэчы таксама адзначылі значэнне ўдзелу ў выбарах вядомых і аўтарытэтных асобаў, чый прыклад можа матываваць беларусаў актыўней далучацца да выбарчага працэсу.
Паранойя Лукашенко

Павел Латушко про недоверие Лукашенко к ближайшему окружению, а также о расходах режима.

https://youtu.be/nOOX-eyXF6c

– Почему Лукашенко не доверяет окружению?

– Зачем диктатор прослушивает своих чиновников?

– Какое пренебрежительное высказывание про Лукашенко сделал Вольфович?

– По какой причине диктатор ополчился на антикризисных управляющих?

– Как дорого Лукашенко обходится беларускому бюджету?

Ответы в видео: https://youtu.be/nOOX-eyXF6c

ПОДДЕРЖАТЬ КОМАНДУ НАУ ДОНАТОМ
🔴Пачаліся слуханні кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў Каардынацыйнай радзе

У Варшаве сёння 7 лютага праходзяць слуханні кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай радзе. Лідарка дэмакратычных сіл распавядзе аб зробленым за справаздачны перыяд і падзеліцца стратэгіяй дзеянняў, якая зараз рэалізуецца. Затым будзе час адказаў на пытанні дэлегатаў КР.

Вядзецца прамая трансляцыя https://www.youtube.com/live/zXpiWKadhj0?si=NMwXnhM05GGjkcNa
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Павел Латушка: Ідзіце на выбары з 11 па 17 мая, абірайцеся, атрымлівайце большасць

У заключным слове лідараў фракцый падчас слуханняў кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў Каардынацыйнай Радзе дэлегат КР Павел Латушка звярнуўся да беларускіх палітыкаў і актывістаў з заклікам прымаць удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду:

«Калі вы ў меншасці, вы не можаце вырашаць стратэгію. Вырашае стратэгію большасць. І калі вы хочаце мець гэтую большасць, пераконвайце выбаршчыкаў.

Ідзіце на выбары з 11 па 17 мая, абірайцеся, атрымлівайце гэтую большасць, фармуйце.

Няма ў фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"»большасці ў Каардынацыйнай Радзе. У нас 27 галасоў… і кожны раз мы маем пры галасаванні 40, 43, 44 галасы. Нам трэба дамаўляцца. Дамаўляцца з рознымі фракцыямі. Дамаўляйцеся і вы.

Гэта і ёсць мастацтва дэмакратыі. Дамаўляйцеся і перамагайце нас падчас галасавання ў Каардынацыйнай Радзе. Вам ніхто гэтаму не перашкаджае».
Что сделает Лукашенко?

Павел Латушко и Артем Брухан о планах Лукашенко на ближайшее время, а также про освобождение политзаключенных в Беларуси.

https://youtu.be/QzRk0fwTrdI

– 19 февраля Лукашенко полетит в Вашингтон?

– Почему МИД режима беспокоится за Кубу?

– Что Арина Соболенко может сказать диктатору?

– Возможна ли полная амнистия в Беларуси?

– В чем важность прошедших слушаний Светланы Тихановской в Координационном Совете?

Ответы в видео: https://youtu.be/QzRk0fwTrdI

ПОДДЕРЖАТЬ КОМАНДУ НАУ ДОНАТОМ
Павел Латушка: Без нашага ўдзелу нельга дапускаць ніякіх дамоўленасцяў. Мы суб’ектныя. Мы гэтага права дамагліся, і мы будзем гэтае права адстойваць.

«Спачатку рэжым павінен пачаць дыялог з грамадствам, з дэмакратычнымі сіламі. А ўжо потым можна гаварыць пра нейкія дамоўленасці паміж Бруселем і Мінскам», — заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка ў інтэрв’ю нямецкаму тэлебачанню «Deutsche Welle Беларусь» падчас візіту ў Берлін.

«Лукашэнка разумее толькі мову сілы, і ён рэагуе толькі тады, калі існуе сапраўдны ціск, які ўплывае асабіста на яго, на ягонае самалюбства і, безумоўна, на эканоміку. Тое, што ўдалося вызваліць сотні палітвязняў за апошні час, у многім — вынік таго санкцыйнага рэсурсу, які назапашваўся гадамі… Ціск сам па сабе неабходны, і ён ужо працуе. І я перакананы, што менавіта ён у першую чаргу паўплывае на вызваленне наступных груп палітвязняў».

Што датычыцца магчымых перамоваў ЕС з рэжымам Лукашэнкі, Павел Латушка адзначыў:

«Лукашэнка і раней дамаўляўся, і за гэта Еўрапейскі саюз ішоў на змякчэнне сваёй палітыкі, на адмену санкцый у абмен на пэўную лібералізацыю. Але Лукашэнка заўсёды аднабакова парушаў гэтыя дамоўленасці. Гэта адбывалася як мінімум пяць разоў за ўсю гісторыю існавання ягонага рэжыму. Давяраць яму немагчыма. Гэта чалавек, які чарговы раз падмане. Таму ў гэты працэс трэба ўключаць беларускае грамадства: грамадзянскія структуры і дэмакратычныя сілы, якія стануць гарантам таго, што гэтым разам Лукашэнку не ўдасца падмануць ЕС».

«Мы прапануем стратэгію з двух напрамкаў. З аднаго боку, мы разумеем і высока цэнім тое, што робяць ЗША. Яны дабіваюцца вызвалення людзей, ратуюць жыцці. Гэта найважнейшая задача для нас. Важна, каб ЗША працягвалі гэтую камунікацыю, вызвалялі ўсіх палітвязняў і дамагаліся спынення рэпрэсій. А Еўрапейскі саюз у адказ на інтэнцыі Лукашэнкі наконт нармалізацыі адносін павінен выставіць умовы. Спачатку рэжым павінен пачаць дыялог з грамадствам, з дэмакратычнымі сіламі. А потым ужо можна гаварыць пра нейкія дамоўленасці паміж Бруселем і Мінскам. Без нашага ўдзелу нельга дапускаць ніякіх пагадненняў. Мы суб’ектныя. Мы гэтага права дамагліся, і мы будзем яго адстойваць», — падкрэсліў Павел Латушка.

Падчас інтэрв’ю Павел Латушка таксама адзначыў важнасць таго, каб Германія і вядучыя краіны ЕС падтрымалі ідэю нацыянальнага дыялогу ў Беларусі праз інструмент «круглага стала» для выхаду з глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу. Ён падкрэсліў, што існуюць пазітыўныя прыклады выкарыстання такога інструмента ў Польшчы, Германіі, Чэхіі, Партугаліі і іншых краінах.

«Немагчыма проста скапіраваць сітуацыю і перанесці яе на сённяшнюю рэальнасць. Але калі такі лабіст, такая магутная дзяржава, як Германія, будзе прапаноўваць такі падыход, калі хочаце — умову — для рэжыму Лукашэнкі, то рэжыму будзе вельмі цяжка», — адзначыў Павел Латушка.

Поўнае інтэрв’ю Паўла Латушкі для Deutsche Welle Беларусь глядзіце на відэа:

@CabinetBelarus
Почему Круглый стол — это выход для всех?

Последние годы мы живем в состоянии противостояния. Противостояния, которого бы просто не было, если бы один человек не решил, что его власть стоит любых жертв, массового террора, раскола в обществе, разрушения нормальных отношений со всеми соседями, кроме России, соучастия в войне, изоляции и стагнации экономики.

https://youtu.be/gHXCn5AANTw

И сегодня, глядя на то, в каком состоянии находится Беларусь, мы должны задать себе один честный вопрос: к чему это привело? Стало ли кому-то лучше? Стало ли сильнее государство? Стал ли счастливее народ?

Ответ очевиден. Кризис не решается сам собой — он только усугубляется, затягивая страну в воронку, из которой с каждым годом будет все труднее выбраться.

При этом важно понимать, что мы не нападали первыми. Мы защищали право беларусов быть хозяевами на своей земле. Как и в 2020 году, мы изначально предлагали диалог. Тогда система ответила насилием и террором, выбрав путь силы. Но посмотрите на результат: к чему это привело? К изоляции? Потере субъектности перед Москвой? Постоянному страху перед собственным народом?

Даже сегодня, после всего, что произошло, мы не нападаем. Мы снова, как и пять лет назад, предлагаем диалог. И это не признак слабости — это признак ответственности за будущее Беларуси.

Именно поэтому сегодня я хочу задать несколько вопросов тем, кто находится внутри действующей системы власти. Тем, кто ежедневно принимает решения в министерских кабинетах или исполняет приказы в силовых структурах.

Обращение к системе: https://youtu.be/gHXCn5AANTw

ПОДДЕРЖАТЬ КОМАНДУ НАУ ДОНАТОМ
Падляшскае ваяводскае ўпраўленне шукае рашэнні для паскарэння працэсаў легалізацыі беларусаў

«Мы прыкладаем намаганні, каб усе справы вырашаліся сумленна і ў адпаведнасці з дзеючымі нормамі, адначасова шукаючы рашэнні для паляпшэння працы нашых службаў», — гаворыцца ў афіцыйным адказе Падляшскага ваяводскага ўпраўлення на зварот намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, у якім ён падкрэсліў трывожныя сігналы ад беларусаў адносна значнага запаволення працэсаў легалізацыі знаходжання ў Падляшскім ваяводстве.

У сваім звароце ў Падляшскае ваяводскае ўпраўленне Павел Латушка падкрэсліў, што згодна з афіцыйнымі данымі, апублікаванымі на партале migracje.gov.pl у канцы студзеня 2026 года, бачны рэзкі спад колькасці выдадзеных рашэнняў аб легалізацыі знаходжання ў Падляшскім ваяводстве Польшчы. Так, напрыклад, калі ў 2023 годзе грамадзяне Беларусі атрымалі ў Беластоку каля 6,3 тысячы дазволаў на жыхарства, дык у 2025 годзе гэтая колькасць знізілася да менш чым 2 тысяч. Таксама было адзначана, што згодна з публічнай інфармацыяй, у канцы 2025 года Упраўленне разглядала заявы, пададзеныя яшчэ ў лютым 2025 года, а час чакання толькі на запрашэнне для здачы адбіткаў пальцаў зараз перавышае адзін год.

«Для многіх грамадзян Беларусі, якія ўцякаюць ад рэпрэсій і шукаюць у Польшчы бяспечны прытулак, такая доўгая юрыдычная нявызначанасць з’яўляецца велізарным жыццёвым цяжарам», — адзначыў у звароце Павел Латушка.

Намеснік кіраўніцы Кабінета падкрэсліў, што гэтая сітуацыя выклікае асаблівую занепакоенасць сярод беларускай супольнасці. Намеснік кіраўніцы АПК перадаў Падляшскаму ваяводзе петыцыю, якую падпісалі больш за 550 чалавек , якія выказваюць глыбокую занепакоенасць крызісам у сферы абслугоўвання замежнікаў.

У сваім адказе Падляшскае ваяводскае ўпраўленне адзначыла:

«Ваявода з усёй сур’ёзнасцю ставіцца да прадстаўленых Вамі выклікаў. Складаная працэдурная сітуацыя з’яўляецца вынікам значнага росту колькасці заявак у апошнія гады, што стварае вялікую нагрузку на Упраўленне… Хачу запэўніць, што Бюро Падляшскага ваяводы застаецца ў Вашым распараджэнні ў пытаннях прадастаўлення інфармацыі і тлумачэння бягучых пытанняў, звязаных з адміністрацыйнымі працэдурамі».

«Удзячны польскаму боку за адкрытасць і камунікацыю адносна складаных пытанняў, асабліва ў галіне легалізацыі беларусаў у Польшчы, якія вымушана выехалі з Беларусі праз рэпрэсіўную унутраную палітыку рэжыму Лукашэнкі. Мы будзем працягваць камунікацыю як з цэнтральнымі ўладамі Польшчы, так і з мясцовымі, каб адвакатаваць як мага хутчэйшае вырашэнне праблемных пытанняў, з якімі сёння сутыкаюцца беларусы ў Польшчы», — адзначыў Павел Латушка.

@CabinetBelarus
Что сделает Лукашенко?

Павел Латушко про условия поездки Лукашенко в Вашингтон.

https://youtu.be/OtEXJ3Un2i4

– Полетит ли Лукашенко в Вашингтон?

– Возможно ли задержание Лукашенко в США?

– С чем связаны заявления СВР, Мишустина и Грызлова по Беларуси?

– Какой сигнал Кремль дает Лукашенко?

Ответы в видео: https://youtu.be/OtEXJ3Un2i4

ПОДДЕРЖАТЬ КОМАНДУ НАУ ДОНАТОМ
Лукашенко занят

Павел Латушко про отказ Лукашенко лететь в Вашингтон на заседание Совета мира 19 февраля.

https://youtu.be/Z1VyIubDOd8

– Что не так с объяснениями Эйсмонт о том, почему Лукашенко не летит в Вашингтон?

– Какое более важное мероприятие запланировал себе Лукашенко?

– Как мог быть выстроен маршрут диктатора в США?

– Путин запретил Лукашенко лететь в США?

– Почему вместо Лукашенко в Вашингтон полетит именно Рыженков?

Ответы в видео: https://youtu.be/Z1VyIubDOd8

ПОДДЕРЖАТЬ КОМАНДУ НАУ ДОНАТОМ
Павел Латушка: Мы вернем Беларусь у наш агульны еўрапейскі дом. Іншага шляху няма

Як намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, лаўрэат прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валенсы Павел Латушка прыняў удзел ва ўрачыстасці ўручэння ўзнагарод Форуму супрацоўніцтва і дыялогу Польшча–Літва і Форуму дыялогу і супрацоўніцтва імя Ежы Гедройця.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве таксама ўдзельнічаюць першы намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ігнацы Немчыцкі, першы намеснік міністра культуры Польшчы Марэк Краўчык, пасол Літвы ў Польшчы Вальдэмарас Сарапінас, кіраўнікі нацыянальных устаноў культуры Польшчы і Літвы і прадстаўнікі культурнай грамадскасці.

«Бягучы год Сенат Польшчы абвясціў Годам Ежы Гедройца. Гэта момант ісціны для ўсяго нашага рэгіёна. Для нас, беларусаў, Ежы Гедройц асабліва блізкі — бо ён нарадзіўся ў нашым родным Мінску, і яго візія вольнай Беларусі была неад’емнай часткай яго еўрапейскай мары», — адзначыў Павел Латушка падчас урачыстасці.

Сумесную ўзнагароду Форуму супрацоўніцтва і дыялогу Польшча–Літва і Форуму дыялогу і супрацоўніцтва імя Ежы Гедройця за заслугі ў галіне гісторыі і калектыўнай памяці атрымаў беларускі гісторык, прафесар Аляксандр Смалянчук.

Беларускі навуковец адзначыў, што ўспрымае гэтую ўзнагароду як прызнанне працы тых беларускіх гісторыкаў, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну, у якой сёння не існуе свабоды навуковых даследаванняў, а іх прадстаўнікам пагражаюць рэпрэсіі.

«Калі ласка, не забывайце пра Беларусь, якая змагаецца, жыве і будзе жыць. Жыве Беларусь!» — адзначыў Аляксандр Смалянчук у канцы выступу.

Варта адзначыць, што раней узнагарода ўручалася выключна культурным і грамадскім дзеячам з Польшчы і Літвы, з 2022 года — з Украіны, а з гэтага года ўпершыню яна пашыраецца на прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай грамадскасці і руху.

«Пашырэнне ўзнагароды на навукоўцаў, даследчыкаў з Беларусі ў гэты складаны час для маёй краіны — гэта сігнал, што Еўропа Гедройца не заканчваецца на Бугу», — падкрэсліў Павел Латушка.

Выступоўцы падчас урачыстага мерапрыемства не аднойчы падкрэслілі, што няма вольнай Польшчы і Літвы без вольнай Украіны і вольнай Беларусі.

Важна адзначыць, што раней гэтай прэміі удастойваліся прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус, прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, міністр замежных спраў Украіны Дмитро Кулеба, мецэнат Мацей Радзівіл, адзін з лідараў польскай «Салідарнасці», галоўны рэдактар «Gazeta Wyborcza» Адам Міхнік.

Падчас афіцыйных мерапрыемстваў Павел Латушка адзначыў:

«Мы разумеем: пакуль Беларусь застаецца ў руках дыктатара, бяспека ўсяго рэгіёна будзе пад пагрозай. Але Беларусь — гэта не Лукашэнка. Беларусь — гэта народ, які ў 2020 годзе зрабіў свой незваротны еўрапейскі выбар.

Мы — нашчадкі Вялікага Княства
Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Наш інтэлектуальны код — гэта свабода.

Дзякуй Польшчы і Літве за вернасць запаветам Гедройца. Мы вернем Беларусь у наш агульны еўрапейскі дом. Іншага шляху няма»
.

Поўны выступ Паўла Латушкі — на афіцыйнай старонцы НАУ.

@CabinetBelarus