HARBACEVIČ
1.5K subscribers
227 photos
13 videos
2 files
157 links
Арцём Гарбацэвіч. Даслаць інфармацыю, папрасіць інвайт у закрыты чат ex-"Хромого Беса" (пакуль яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім) — @Harbacevic_bot
Download Telegram
Чэргі ва Украіне ў ваенкаматы і па зброю. Уяўляю, якая пустата была б перад ваенкаматамі нацысцкай раSSіі, калі б супраць іх рэальна пачало вайну НАТА.
Міністр замежных спраў Брытаніі: Я падтрымаю брытанцаў, якія хочуць ваяваць супраць рускіх ва Украіне.
Прычына справы БелВЭБа ў двух словах: Калаўру надакучыла працаваць у НБРБ — шмат адказнасці і не так шмат грошай. Вырашыў па "схеме Ермаковай" знайсці сабе новую работу: раз'ебаць банк праверкамі і саскочыць туды антыкрызісным кіраўніком. Чаму выбраў БелВЭБ ясна — некалі яго ўзначальваў, адтуль жа ягоны сын носіць кампраматы на Мацюшэўскага. Усё выглядала лагічна да 24 лютага, калі Внешэкономбанк і яго бел. дачку вальнулі санкцыямі, і такое месца работы перастала быць цікавай сінекурай.

Але праверачкі не адкруціш, і ў выніку яны прывялі да крымінальнай справы на былога сябра.

Такая сабе драма: дамы некалі пабудавалі побач, так сябравалі, а апошні час хіба што не сралі адзін аднаму пад дзьверы.

UPD: https://xn--r1a.website/nashaniva/44162
Столькі крычалі, што "могут повторить", і вось — "повторили". Цяжка нават падбіраць словы да сведчанняў зверстваў у Бучы — гэта чысцейшы нацызм, памножаны на традыцыі недабітага камісарства. Нармальным людзям цалкам ясна, што паняцце "Расійская федэрацыя" павіннна застацца толькі як радок у гістарычнай энцыклапедыі — палітычна гэтага вырадка не павінна быць. Ахвяруйце тым, хто сячэ яму голаву: ЗСУ, Нацгвардыі, батальёну Каліноўскага, палку Пагоня, валанцёрам, тылу.
Forwarded from Наша Ніва
«Не сволач». Як мультымільянер Баскін нечакана трапіў у санкцыйныя спісы. Дасье

У новых канадскіх санкцыях, пра якія было абвешчана на днях, з’явілася нечаканае імя — Яўген Баскін, уласнік прадуктовага брэнда «Пятруха». Баскін лічыўся ў бізнэс-колах адной з найбольшых ахвяр лукашэнкаўцаў. Пра ўласніка «Пятрухі» у публіцы вядома мала. Калегі па цэху кажуць, што Баскін «не сволач», што ён заплаціў найбольшы выкуп за выхад з турмы, прывёў еўрапейцаў на Магілёўшчыну, інвеставаў у Беларусь $500 мільёнаў, а яго сын пасля вучобы ў Брытаніі вярнуўся жыць на радзіму. Расказваем пра Яўгена Баскіна, які трапіў у канадскі санкцыйны спіс.

https://nashaniva.com/?c=ar&i=287933

Калі ў вас няма VPN, чытайце
тут.
Шаноўныя чытачы, а найперш аўтары «Нашай гісторыі»!

Пасля перапынку мы аднаўляем выхад выдання, які ў пачатку гэтага года спынілі абставіны.

Выдаваць папяровае выданне ў Беларусі пакуль немагчыма, а за мяжою не акупілася б, таму часопіс будзе выходзіць на электроннай платформе.

Просім усіх дасылаць артыкулы ў нумар 41 адноўленага часопіса.

Нагадаем, што фармат артыкулаў «Нашай гісторыі» — шырокі. Да 2021 года мы публікавалі артыкулы толькі пра гісторыю да 1991 года, цяпер мы гатовыя пісаць і пра 1990-2010-я гады. Мы прымаем артыкулы як прафесійных гісторыкаў, журналістаў, літаратараў, так і простых людзей. Прымаюцца да разгляду матэрыялы і на сур'ёзныя тэмы, і не на вельмі сур'ёзныя. Тут і гісторыя айчынная і сусветная, і навука, і нацыянальная геаграфія, і сямейныя ды асабістыя гісторыі, і турыстычныя кірункі, і травелогі.

Мы будзем захоўваць ананімнасць аўтараў па іх жаданні, гатовыя публікаваць артыкулы і пад псеўданімамі, і без подпісаў.

Нагадаем, што 40 выпускаў «Нашай гісторыі» ў Беларусі разышліся агульным накладам больш за 200 тысяч асобнікаў. Мы прагнем, каб адноўленае выданне было такое ж запатрабаванае і паслужыла нашаму слаўнаму і гераічнаму народу.

Дасылайце артыкулы на электронны адрас historyja2018@gmail.com.

Пісаць — наш абавязак. Пішучы, мы змяняем сябе і грамадства вакол сябе.
Forwarded from Наша Ніва
«Мы думалі, у Расіі ўсё гаўнянае, але армія… А яна таксама аказалася гаўном». Што ў беларускай арміі гавораць пра вайну 

Украінская армія вяртае раней страчаныя тэрыторыі, Расія аказалася няздольная дасягнуць пастаўленых ва Украіне мэтаў. Як прыніжэнне Расіі ўспрымаюць беларускія вайскоўцы, якіх выхоўвалі ў ідэі вернасці Маскве і веры ў непераможнасць расійскай зброі? @Nashaniva апытала дзейных афіцэраў Беларускай арміі і Пагранічнага камітэта. Ранг апытаных — ад малодшых афіцэраў да палкоўніка.

«З гледзішча ваеннага мастацтва і аператыўнай стратэгіі ўкраінцы прыгажуны», — сказаў самы высокапастаўлены з іх.

https://nashaniva.com/298888

Без VPN — па гэтай спасылцы.