HARBACEVIČ
1.5K subscribers
227 photos
13 videos
2 files
157 links
Арцём Гарбацэвіч. Даслаць інфармацыю, папрасіць інвайт у закрыты чат ex-"Хромого Беса" (пакуль яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім) — @Harbacevic_bot
Download Telegram
Выбары - дэмакратычныя.

Легітымнасць - пацвярджаецца.

Пераглядаць вынікі - не дапускаецца.

Каардынацыйны савет - неканстытуцыйны.

Супрацьдзеянне "дэструктыўным уздзеянням на стабільнасць" - неабходна.

Кастытуцыйны суд накіраваў сваю пазіцыю прэм’еру Раману Галоўчанку.

Скрыны з закрытага чата канала, па інвайт пішыце ў @harbatbot
Па інфармацыі канала, супраць члена прэзідыума Каардынацыйнай рады, медыятара Ліліі Уласавай заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 243 (сыход ад падаткаў).

Па справе праходяць яшчэ два чалавекі: яе сын Барыс Уласаў (сузаснавальнік Мерлінтура), а таксама Святлана Нагорная — гендырэктар Мерлінтура.

Памер "нанесенай шкоды" ≈614 тысяч рублёў.
Я думаю, Раўкова прызначылі вінаватым у тым, што ён не разгледзеў шахматную камбінацыю Украіны з вагнераўцамі і знялі, каб зрабіць прыемна рускім, рэабілітавацца перад імі за гэты правал у дзень прыезду Мішусціна.

Агулам растаноўка фігур нагадвае пачатак 2000х, калі таксама стаяла задача "Захаваць сістэму".

Усе асноўныя камандныя высоты занятыя спецслужбістамі: АП, Рада бяспекі. Курс ясны.


https://xn--r1a.website/nashaniva/13264
Здаецца, першы (вядомы нам) апраўдальны прысуд па 23.34 "за нязначнасцю здарэння": суддзя — Аляксей Крапачоў, падсудны — жыхар Сенніцы Максім Вол, сведкі абвінавачання — два супрацоўнікі міліцыі, месца падзеі — ІЧУ Мінскага РУУС, дата — 07.09. Дэталі неўзабаве ў @nashaniva

UPD: Паважаныя юрысты, якія пішуць у @harbatbot! Так, мы разумеем, што "за нязначнасцю здарэння" — гэта дэ-юрэ не апраўдальны прысуд, а "спыненне вытворчасці". Але прапаную разглядаць рашэнне як апраўдальнае, бо яно не абвінаваўчае 🙂
Сёння 40 дзён па застрэленым падчас масавых пратэстаў у Брэсце Генадзю Шутаве. Дагэтуль невядома, што дакладна там адбылося, Шутаў ужо нічога не раскажа.

Але крыніцы канала @harbatsevich з гэтай нагоды праз @harbatbot падзяліліся вытрымкай з матэрыялаў праверкі па факце здарэння (праводзіцца брэсцкім СК). З прыведзенага тэксту не варта рабіць высновы, але можна зразумець, як сітуацыя бачыцца сілавікам — вось тлумачэнні аднаго з іх:

"После того, как данные двое лиц [маецца на ўвазе Шутаў з таварышам] подошли к нам, я услышал, как второй мужчина сказал: "Всех засняли?".

В ответ на это мы с Б. обернулись в сторону указанных мужчин. После этого первый мужчина нанес Б. один удар металлической трубой в область головы слева. От полученного удара Б. потерялся в пространстве и пошатнулся, но на землю не падал.

После этого я успел подхватить Б. под руки и сделать 3 шага назад. Далее я и Б. начали извлекать оружие из сумок, которые у нас были при себе. После того, как мы извлекли оружие, Б. крикнул "Стой, стрелять буду!".

В ответ на это первый мужчина бросил в меня металлическую трубу, и она попала мне в правую руку. После этого Б. произвел один предупредительный выстрел вверх в воздух и еще раз крикнул "Стой, стрелять буду!".

Далее первый мужчина начал убегать в сторону дома №334 по ул. Московской в г. Бресте, а я начал его преследовать с целью последующего задержания. Пробежав примерно 5 метров, я услышал крик Б. "Стреляю!".

Я повернулся в сторону Б. и увидел, что второй мужчина пытался взять руками Б. за ноги и был наклонен вперед. Б. в это время отступал назад и был наклонен назад.

Из такого положения раздался выстрел и выстрел произвел Б.

После этого я продолжил преследование первого мужчины. Дистанция между нами была примерно 20 метров, и я крикнул "Стой, стрелять буду!", после чего произвел один предупредительный выстрел в воздух и продолжил преследование.

На мои действия первый мужчина не реагировал и продолжал убегать. Я пробежал за ним еще примерно 10 метров, и я снова крикнул "Стой, стрелять буду!", после чего произвел еще один предупредительный выстрел вверх в воздух, но мужчина также не отреагировал.

Я продолжил преследование, но увидел, что первый мужчина скрылся в группе людей примерно из 20 человек. Я остановился и направился назад к Б. Прибежав к Б. я увидел, что последний оказывает первую медицинскую помощь пострадавшему мужчине с использованием индивидуального перевязочного пакета.

Далее я позвонил сотруднику ОМОН Антону и сообщил ему о необходимости вызвать скорую медицинскую помощь. Во время того, пока мы оказывали медицинскую помощь пострадавшему, к нам подошли Л. и сотрудник ОМОН Антон. Через некоторое время на место происшествия прибыла бригада скорой помощи, которую я встретил и в последующем пострадавший с нашей помощью был госпитализирован. После случившегося я и Б. сдали свое табельное оружие и оставшиеся боеприпасы Л.".

У дачыненні да згаданага ў тлумачэннях кампан'ёна Шутава заведзена крымінальная справа па арт. 293 КК РБ, ён затрыманы.
Channel photo updated
На гэтым жалобным фота з чорнай стужкай, у кветках, — не забіты фашыстамі Раман Бандарэнка, не. На гэтым фота — Вы, Ваш брат, Ваш сын, Ваш муж і Ваш бацька. Гэта нам усім праламілі галаву.
Першае: Румас на волі ў адной з заходніх краін — паехаў на Дзень народзінаў сына ў Лондан і не вярнуўся.

Другое: Банкіраў з дзяржаўных банкаў сапраўды кашмараць, кажуць, кашмарыць ДФР — учора некаторыя не вярнуліся з допытаў, у т.л. і блізкі сябра Румаса Генадзь Сысоеў, з якім яны разам ішлі ўсю дарогу. Румас бегаў па кабінетах і даваў асабістыя гарантыі, калі Сысоева з крымінальнай справай знялі з пасады кіраўніка Белінвестбанка.

Трэцяе: За што кашмараць? За даўнюю гісторыю з Тураўскім малочным заводам, які сябры-камерсанты пабудавалі ў чыстым полі за ільготныя дзяржаўныя бабкі Белаграпрамбанка, пазначыўшы тэрмін акупляльнасці 7 год — акурат у 2020-м. А там страты і ніякай надзеі на прыбытак.

У дэталях апісаў тут: https://nn.by/?c=ar&i=267731
Ілюстрацыя фінансавага стану гэтага самага Тураўскага малаказавода, які ўзводзілі на ільготныя дзяржаўныя бабкі ў інтарэсах і па праекце колішняга таварыша Румаса Ігара Чарняўскага (ён там сузаснавальнік): 54,2 млн непакрытых стратаў, 317,1 млн абавязкаў па крэдытах і лізінгу.

Імаверна, частка запісаных у крэдыты грошай могуць быць грашыма акцыянераў у выглядзе займаў. Гэта такі хітрык, які робіць выплату падаткаў трошкі прыемней.

Але, хай нават так, усё адно карціна такая, што надзеі на самаакупляльнасць завода амаль няма.
Становіцца вядома пра цэлую кампанію па арышце дзярж. функцыянераў: дырэктар мінскага ГУМа, дырэктар САК «Алімпійскі», даходзяць чуткі пра крымінальныя справы ў «БелМИС», СГЦ «Заходні», а таксама «хабарная справа» сяброў пракурора г. Віцебска ды шмат каго яшчэ.

Напамін усім тым у сістэме, хто думаў, што можна працягваць жыць у 2019-м, калі навокал 1937. Але не мае значэння, колькі подпісаў вы «сабралі» за вылучэнне таго самага кандыдата — калі вельмі трэба, то ахвяруюць і вамі.

Гэта варта трактаваць так, што пры адсутнасці іншых спосабаў вярнуць рэйтынг вырашылі пускаць кроў ужо пад выглядам барацьбы з карупцыяй. У 94-м жа пракаціла, можа і цяпер пракоціць? Псіхалагічная пастка.

Імаверна, вішанкай новай кампаніі меў стаць Румас. Пры тым, што ўсе блізкія з ім кажуць, што ў чалавека абсалютна не было палітычных амбіцый, пераемнікам Лукашэнкі яго бачылі хіба што фантазёры, у рэальнасці ён марыў атрымаць Белгазпрамбанк і займацца тым, чым умее. Ды й сюжэт з Тураўскім заводам не новы — яго яшчэ вясной 2020-га раскручваў Анфімаў, але тады на самым высокім узроўні сказалі Румаса не чапаць, а цяпер успомнілі. Чаму? Логіка раскручвання рэпрэсій менавіта такая — ужо не абавязкова быць «палітычным».

У краіне, якой кіруюць органы бяспекі, заўтра могуць паўстаць пытанні і да іншых, «нейтральных»: «А чаму рыбай займаецца гэты, а не мы? А чаму нафтай займаецца той, а не мы? Гэта ж мы выратавалі любімую». А пасадзіць цяпер можна любога.

Назіраем.
Напісаў некалькі высноваў з г.зв. УНС:

— НЭПу канец — у прыватным бізнесе вышэйшае кіраўніцтва пабачыла палітычную небяспеку. У бізнес-колах цяпер вядуць размовы «як бы не празяваць момант і паспець выехаць». Капіталы і мазгі будуць уцякаць, бо ўзмацняецца і цісне «атмосфера преднационализации», як сказаў адзін з суразмоўцаў.

— Былі думкі, што пачнецца гандаль палітвязнямі, замест гэтага пачаўся гандаль суверынітэтам — анансавана адмова ад імкнення да нейтралітэту да яшчэ большай залежнасці ад Расіі.

— Радыкалізавалася і рыторыка адносна «ўнутраных ворагаў». На Сходзе гэтым разам давалі слова ў тым ліку адкравенна беснаватай публіцы. У краіне, якая за часы Незалежнасці не ведала ўнутраных канфліктаў, нагнятаецца штучны падзел па ўкраінскім узоры.

Цалкам па спасылцы: https://nn.by/?c=ar&i=268277
Удакладненне фразы з тэкста на сайце: «Сэнс пытанняў з боку органаў пакуль незразумелы, знаёмыя Кірэйкава кажуць, што фармальна «нешта налічылі», нефармальна існуюць чуткі пра палітычную прычыну арышта».

Імаверна, палітычны складнік ужо зразумелы: кажуць, Кірэйкава западозрылі ў актыўнай падтрымцы бастуючых шахцёраў. Што звязвае яго з Салігорскам дакладна не ведаю, але нешта звязвае — свой першы гіпермаркет ён адкрываў менавіта там.

Цяжка тут падабраць небанальныя аргументы для тых, хто ўжо ладзіць гэты пагром. Але ў Green’е працуюць 4500 чалавек. І іх «выразаць»? Колькасна гэта траціна МТЗ, разам з сем’ямі ≈15 тысяч. Выставіць на вуліцу і пакрыўдзіць столькі чалавек адным махам — гэта моцны тэмп. І выразны сігнал тым, хто пры грошах, але спадзяваўся неяк пераседзець.

Але ніякай карысці ў гэтым пагроме нават для цяперашняй дзяржавы не будзе, страты з усіх бакоў. Нельга сцерці ўсіх у нуль, з нуля жыць не будзеш.


https://nn.by/?c=ar&i=268259
Некалькі крамаў (імаверна 2) забяруць сабе «Суседзі», астатнія (імаверна 4) адыдуць «Еўраопту». А вось гіпермаркет «падвіс» і пакуль не мае пакупніка.

«Бігз» праваліў сваю маркетынгавую палітыку, праваліў пазіцыянаванне і продажы. З даўгамі незразумела, імаверна, пастаўшчыкоў кінуць. Самая вялікая доля (37,3%) у «Бігзе» належыць кіпрскаму афшору "Гепракон Лімітэд». Уласніца іншых 30% у долі -- Наталля Лукомская, -- у 2005-2006 атрымала зямлю ў Драздах у адной партыі з Мясніковічам, Кабяковым і іншымі чыноўнікамі.

Імаверна, на падыходзе да банкруцтва і сетка «Домашний».

https://nn.by/?c=ar&i=268364
Сталі вядомы пункты сакрэтнага плана па выратаванні БМЗ, чый доўг крэпкія хазяйственнікі давялі пад $1,5 млрд:

— Частку доўга бярэ на сябе Мінфін (бюджэт, усе мы);
— 15% доўгу спісваецца, ранейшыя аблігацыі выкупаюцца з дысконтам у 15%;
— Доўг пралангіруецца да 2050 года (па даўгах БМЗ будуць плаціць яшчэ вашы ўнукі);
— Каля $350 мільёнаў крэдытнай запазычанасці перавялі ў статутны фонд прадпрыемства (гэта амаль як спісанне доўгу, але прыгажэй выглядае на паперы. Банкі атрымліваюць ілюзію, што іх грошы зашыты недзе там, у прадпрыемстве);
— Абмяркоўваецца крэдыт на абслугоўванне бюджэтнага займа (вы як ўзялі крэдыт, а потым яшчэ адзін крэдыт каб плаціць толькі працэнты па першым);
Вішанка. З зімы 2020-га БМЗ штомесяц крэдытуецца беларускімі банкамі на $6 млн., каб выплочваць заробкі.

У дэталях апісана тут: https://nn.by/?c=ar&i=268451

***

@harbatbot — падкажыце нетрывіяльных журналісцкіх тэм.
Шакуцін рызыкуе паўтарыць лёс Чыжа — інтрыгі царадворцаў і еўрапейскія санкцыі развальваюць бізнес.

Што ёсць цяпер:

— У "Амкадора" заблочаны фінансавыя аперацыі ў ЕС.
— Еўрапейскія партнёры адмаўляюцца ад паставак камплектуючых (дакумент).

Што стала з ранейшымі буйнымі вялікімі праектамі:

— У 2018-м Шакуцін страціў адзін са сваіх узорных актываў — пакет «Амкадора» у шклоўскім сельскагаспадарчым холдынгу ТАА «Купалаўскае» апынуўся ў дзяржаўнай уласнасці, хоць Шакуцін інвеставаў туды дзясяткі мільёнаў долараў. Aбазнаныя ўказваюць на сувязь паміж гэтай падзеяй і арыштам брата Сяргея ў тым жа 2018-м. Цяпер землі пад шкловам атрымлівае іншы бізнесмен ))))

— Няпэўны таксама лёс гіганцкага комплекса «Шантэр-Хіл» на праспекце Пераможцаў, які Шакуцін пачынаў будаваць яшчэ ў 2016-м годзе. У 2021-м, ва ўмовах краха эканомікі, незразумела, што рабіць з 142 тысячамі квадратных метраў. Як нам вядома, перапрафіляваць комплекс пад жыллё — адзінае, што рэальна цяпер прадаць, — у Шакуціна не атрымалася.

Цалкам па спасылцы: https://nn.by/?c=ar&i=268671

***

Даслаць навіну, папрасіць інвайт у чат канала з экспертамі ў эканоміцы і не толькі — @harbatbot
Іван Наскевіч напісаў дысер сумнеўнай навуковай каштоўнасці і ў неспадзяваны час, падрабязнасці: https://nn.by/?c=ar&i=268870

У чым можа быць прычына?

У юрыдычных колах ацэньваюць навуковую работу старшыні СК як дзейнасць у кірунку захавання маналітнасці сваёй арганізацыі.

Ужо некалькі месяцаў як існуюць чуткі, што існаванне Следчага камітэта ў цяперашнім выглядзе пад пагрозай, маўляў: Міністэрства ўнутраных спраў хоча самастойна расследаваць злачынствы, якія ўваходзяць у раздзел 27 Крымінальнага кодэкса (злачынствы супраць грамадскай бяспекі) і прапануе «адрэзаць» ад СК частку супрацоўнікаў пад гэтыя мэты з пераводам іх у штат МУС. 

Тое ж самае можа адбыцца і са спецыялістамі па эканоміцы, бо ДФР таксама хацеў бы расследаваць эканоміку самастойна. Таму лёс СК выглядае туманна, а Наскевіч, маўляў, дзейнічае на карысць захавання структуры і навуковая работа — як элемент яго барацьбы.

***

Ананімна паведаміць навіну, папрасіць інвайт у закрыты экспертны чат канала — @harbatbot
З РНПЦ дзіцячай анкалогіі па палітычных прычынах бягуць дактары -- вядома ўжо прынамсі пра 6 анкагематолагаў, гэта 20% ад агульнай колькасці. Звальняючыся, яны эмігруюць.

Што робіць дзяржава, каб спыніць уцёкі кадраў? Прысылае ў цэнтр ідэолага-кадэбіста, які выклікае смех медыкаў, звяртаючыся да іх словам «калегі», і абгрунтоўвае сваю кампетэнтнасць тым, што «чытаў кнігу пра цэнтр».

Апісанне бязрадаснай сітуацыі і стэнаграма выступулення кадэбіста-ідэолага па спасылцы: https://nn.by/?c=ar&i=269143

Месяц таму я апісваў такія ж каразійныя працэсы ў дарослай анкалогіі: https://nn.by/?c=ar&i=267684

Замежныя краіны ўдала карыстаюцца сітуацыяй у Беларусі, перацягваючы да сябе беларускіх медыкаў: зорак — можна "прадаваць" у прыватных цэнтрах, сярэднякамі — закрываць дзіркі ва ўласнай сістэме аховы здароўя.

У гэты ж час беларускія ўлады адмаўляюцца ад дыялогу з грамадствам і спрабуюць утрымаць кадры, адпраўляючы да іх кадэбістаў, «якія чыталі кнігі». 

***

Падказаць журналісцкую тэму (ананімна), папрасіць інвайт у экспертны чат канала — @harbatbot

***

Прыкруціў каменты да пастоў канала, цяпер можна абмяркоўваць.
"Кацярына Барысевіч" ужо — сінонім праўдзівага слова, наш беларускі Інстытут журналістыкі будзе насіць яе прозвішча.

Няма сумневаў у тым, што дзеці Барысевіч і Сарокіна ўсё жыццё будуць ганарыцца сваімі бацькамі, якія не далі абылгаць памяць бязвінна забітага.

Ніхто ніколі не будзе лічыць журналіста і доктара бандытамі, у адрозненні ад іншых удзельнікаў працэса, якім непазбежнасцю руха гісторыі наканавана сустрэцца з Барысевіч у адной судовай зале яшчэ раз, па той бок клеткі.
Сёння пазбавіўся пасады шматгадовы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ Віктар Шадурскі.
Помста за прынцыповую пазіцыю і адмову спансіраваць каккейныя забаўкі ў Мінску — у Беларусі з заўтрашняга дня забаранілі прадаваць адну з самых папулярных Шкода Rapid «у сувязі з прадпісаннем Дзяржстандарта аб неабходнасці ўдакладнення фармулёвак у АТТС (адабрэння тыпу транспартнага сродку».