HARBACEVIČ
1.5K subscribers
227 photos
13 videos
2 files
157 links
Арцём Гарбацэвіч. Даслаць інфармацыю, папрасіць інвайт у закрыты чат ex-"Хромого Беса" (пакуль яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім) — @Harbacevic_bot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ціханоўская - наш прэзідэнт. Людзі арганізавалі адкрыты мікрафон на прыступках Мінгарвыканкама, выступаюць, выклікаюць мэра "на ковёр". Экстраардынарная справа, не бывала такога раней.
Вяртаемся да тэматыкі канала.

Памятаеце невядомых у форме ДАІ, якія ва Уруччы ні за што білі людзей, ставілі іх на калені пад дулам баявой зброі?

Як вядома каналу, з пракуратуры Першамайскага раёна ў адпаведны РУУС сёння пайшла дакладная на завядзенне праверкі па факце ў парадку арт. 174 КПК (разам з тым высветлілася, што ў Першамайскім РУУС ужо маецца некалькі заяваў ад пацярпелых).

Устаноўленым ДАІшнікам будзе пагражаць вечар у хату па ч.3 арт. 426 КК РБ: ад 3 да 10.

@harbatsevich
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пострадавшие показывают и рассказывают, как над ними издевались в изоляторе

Покажите это всем, Беларусь должна знать, мир должен знать!
Пайшлі чуткі пра крымінальную справу на Цапкалу. Вось што мае наш канал. @harbatsevich @nashaniva
Сілавікоў заўтра зганяюць на мітынг у падтрымку Лукашэнкі а 12й у Мінску.

UPD: Работнікі выканкамаў і гд. (адмінрэсурс, карацей) з усёй краіны пад пагрозай звальнення таксама.

@harbatsevich @nashaniva
Даведаліся пра прычыны згонаў на мітынг за Лукашэнку: заўтра нейкіх дзячаў, "прадстаўнікоў ЕС" будуць вазіць па пэўным маршруце, паказваць, што тлгрм-каналы хлусяць, пераконваць у праўдзівасці пазіцыі ўладаў. І вось асноўны чэк-поінт, які павінен пераканаць: паказ гэтага "мітынгу" 😁😁😁

Прынамсі так давялі выканкамам.

@harbatsevich @nashaniva
Forwarded from Наша Ніва
Выступоўца на лукашэнкаўскім мітынгу: ГАНЬБА ТЫМ, ХТО ТАК ПАДЛІЧВАЎ ГАЛАСЫ! ХТО ЛІЗНУЎ ЗАДНІЦУ, БЛІН! НАВАТ КАЛІ ЛУКАШЭНКА ВЫЙГРАЎ, ГЭТА НЕ 80%. ЖОПАЛІЗЫ!
Пазваніў для @nashaniva дырэктару Нясвіжскага замка, Сяргею Клімаву, спытаць адкуль на даху БЧБ.

— БЧБ сцяг самі павесілі?
— Можна сказаць і так — калектыў павесіў.
— Чаму?
— Мы салідарны з народам, назіраем за забастоўкамі, толькі ў нашым выкананні няма сэнсу ў гэтым. Але сёння прайшла нарада з кіраўнікамі аддзелаў, прынялі такое рашэнне. Каб усе бачылі, што мы далучаемся, што мы салідарныя з усімі людзьмі добрай волі.
— Нейкaя рэакцыя міністэрства, мясцовых уладаў ці органаў дзяржбяспекі ўжо была?
— Раней запрашалі ў вынканкам, былі сілавікі, спрабавалі адгаварыць ад акцый салідарнасці. А канкрэтна па сцягу сёння былі званкі ў духу: "Насамрэч сцяг у вас там?". Ну мы адказваем: "Насамрэч". Я магу толькі дадаць, што я шчаслівы ад таго, што дажыў да гэтага часу.

@harbatsevich @nashaniva
Як стала вядома каналу, з заўтрашняга дня вакантна месца рэктара Акадэмііі кіравання пры прэзідэнце — Генадзя Пальчыка сёння ў АП азнаёмілі з загадам аб звальненні.

Сам Пальчык каналу @harbatsevich гэтую інфармацыю пацвердзіў, але дэталі размовы папрасіў не апублічваць: "Без каментараў".

У недалёкім мінулым Пальчык лічыўся найбольш перспектыўным пераемнікам Карпенкі на пасадзе міністра адукацыі.
@nashaniva @harbatsevich
Хто яшчэ не чытаў: шматгадовы рэдактар "Советской Белорусіі" Павел Якубовіч даў інтэрв'ю каналу @harbatsevich

Цалкам можна прачытаць тут: https://nn.by/?c=ar&i=257367

Вось вытрымкі:

Трэба прызнаць, што людзі на вуліцах — гэта не бандэраўцы, не наркаманы і не міфічныя рэцыдывісты. Нават калі наступяць халады і дэманстранты перастануць хадзіць, то праблема не вырашыцца. Людзі не забудуць крывадушніцтва Ярмошынай.

— Як чалавек, які 23 гады кіраваў цэнтральнай дзяржаўнай газетай, я канстатую, што дапушчаны цэлы шэраг сістэмных памылак. Прымаліся звычайныя меры: на Русі ад усіх хвароб лечаць адным — пускаюць кроў. Там, дзе трэба тонкая сістэмная работа, пускаюць кроў.

— Зладзействам я лічу арганізацыю карцінкі для Лукашэнкі, паказушніцтва, што ўсё выдатна, толькі наперад! Тое на ўзлёце, гэтае на пад’ёме! Аляксандра Рыгоравіча гэта ўкалыхала, крывое люстэрка стала здавацца рэальнасцю. СМІ перасталі выконваць нават прапагандысцкую ролю, а сталі працаваць на шкоду дзяржаве.

Той, хто парушыў законы і ўзяў смеласць пазбавіць кагосьці жыцця, стане перад законам, гэта злачынствы без тэрміна даўніны, чым бы ён не кіраваўся: загадам або цёмнымі бакамі сваёй душы, — ён адкажа за гэта. Іначай жыццё спыніцца і прыме такія неверагодныя формы, што ўсе мы заплачам.

— Пуцін не прывядзе сюды войскаў, гэта яму навошта? Гэта пацягне палітычны развал пуцінскай Расіі. Сотні тысяч рускіх тут жывуць, беларусы ў цэлым свае людзі і не выступаюць супраць Крамля, і іх забіваць?

— Сёння, калі такая сітуацыя вострая, лёсавызначальная, да яго [Лукашэнкі на мітынгі] прывозяць нейкіх правінцыйных прафсаюзных работнікаў, а перад імі на разагрэве выступаюць такія ж правінцыйныя прафсаюзныя работнікі… Завялая публіка, яны стаяць і глядзяць на гадзіннікі — 6 гадзін жа ехалі. Малапрывабныя прамоўцы нешта тарабаняць завучанае, а іншага яны не ведаюць.
Forwarded from Наша Ніва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Плошча Незалежнасці і праспект а 16-й гадзіне. Відэа чытача @nashaniva.
У Беларусь сёння мае прыбыць кіраўніцтва расійскага ФСБ. Абазнаныя кажуць, што два дні таму чакаўся прылёт самога Бортнікава (дырэктар ФСБ), але тады той не прыляцеў і ці ёсць ён сёння на борце — пытанне. Як і пытанне, з чым ляцяць у Мінск гэтыя эмісары Крамля.
Думаю, вы чулі, што ў Беларусі не друкуюць нумары "Камсамольскай праўды" і "Народнай Волі" па прычынах "паломкі" тэхнікі ў Доме друку?

Аказваецца, стрэлачка павярнулася немач адолела і тэхніку прыватнікаў: паводле гарадскіх плётак, з праблемай "паломкі абсталявання" сустрэлася і канцалярыя аднаго вядомага вам міністра, калі шукала выканаўцаў, каб надрукаваць эксклюзіўную паштоўку-віншаванне Лукашэнкі з хуткім ДН.

Ну і тэкст - песня, само сабой.
Forwarded from Наша Ніва
⚡️⚡️⚡️

Улады Беларусі заблакавалі сайт «Нашай Нівы»

Сайт «Нашай Нівы» NN.by заблакаваны ў Беларусі. Інфармацыйнае паведамленне з падобным зместам ўбачылі абаненты некаторых беларускіх інтэрнэт-правайдараў, у прыватнасці, А1.

Паведамляецца, што «доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

Нягледзячы на блакаванне сайта, рэдакцыя працягне працаваць для вас.
Forwarded from Наша Ніва
Просім усіх калег распаўсюдзіць інфармацыю пра тое, што ад гэтага моманту Наша Ніва, найстарэйшае беларускае выданне, працуе ў Тэлеграме: @nashaniva
ЦІ ПАДАСЦЁ ВЫ ІМ РУКУ?, — свежы нумар газеты "На страже" спрабуе ў астракізм і кляйміць супрацоўнікаў, што сыходзяць са службы пасля падзей 9-12 жніўня.

"Ці можна зразумець і патлумачыць здраду інтарэсам службы людзьмі ў пагонах? Тымі, хто дрыжачым голасам зачытваў словы прысягі, абяцаючы старэйшым таварышам і родным не дрогнуць пры любых цяжкасцях, а калегам — што б ні здарылася, прыкрыць іх спіны. Выходзіць, усё ж такі зламаліся, або ад пачатку не былі гатовы да выпрабаванняў на цвёрдасць, сілу характара і перакананняў".
Памятаеце зарубу ў лівійскім пасольстве з барыкадамі і невядомымі ціхарамі? Для @nashaniva удакладніў абставіны.

Вядома, што ў пасла і першага дарадцы каардынальна разыходзяцца палітычныя погляды: першы падтрымлівае фельдмаршала Хафтара, другі — Трыпалі.

Але прычына канфліктаў не ў гэтым, прычына ў грошах: сотні тысяч долараў ляжаць на рахунку пасольства ў адным з беларускіх банкаў.

Гэтымі сродкамі нельга скарыстацца, яны на паўзе, пакуль не будуць урэгуляваныя ўсе юрыдычныя дэталі.

Грошы пераводзілі для работы пасольства яшчэ, здаецца, да пачатку вайны ў Лівіі.

Таму дыпработнікі і ваююць між сабой ужо доўгі час. Адзін наняў сабе ў ахову байцоў
расійскай ЧВК, другі — беларусаў. Бывала, што дзве гэтыя аховы былі ў будынку адначасова, для штурмаў пасольства і зрынання пасла першым дарадцам прыцягваюцца тутэйшыя студэнты з "сяброўскіх" Лівіі краін.
Выбары - дэмакратычныя.

Легітымнасць - пацвярджаецца.

Пераглядаць вынікі - не дапускаецца.

Каардынацыйны савет - неканстытуцыйны.

Супрацьдзеянне "дэструктыўным уздзеянням на стабільнасць" - неабходна.

Кастытуцыйны суд накіраваў сваю пазіцыю прэм’еру Раману Галоўчанку.

Скрыны з закрытага чата канала, па інвайт пішыце ў @harbatbot