Работнікі НАН падпісалі зварот з патрабаваннем вызваліць усіх затрыманых палітычных, асудзілі дзеянні сілавых структур. Тысяча падпісантаў, сярод іх кіраўнікі асобных інстытутаў, пад нумарам 403, напрыклад, знайшоў подпіс Генадзя Коршунава - кіраўніка Інстытута Сацыялогіі.
Інфармацыя ад некалькіх не звязаных між сабой крыніц са Следчага Камітэта, людзі канстатуюць, што нешта адбываецца:
"Учора кіраўніцтва даводзіла, што заявы на міліцыю рэгістраваць як звычайныя скаргі, а не паведамленні аб злачынствах.
Сёння пад абед пазіцыя змянілася на тое, што пры наяўнасці абгрунтаваных пытанняў аб законнасці затрыманняў і ўжывання сілы праводзіць праверкі ў дачыненні да міліцыі ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса".

Удакладненне да рэдакцыйнага меркавання: Першай сур’езнай памылкай сталі гадавыя сакрэтныя перамовы пра паглыбленую інтэграцыю з Расіяй. Праз іх ён перастаў успрымацца як гарант незалежнасці, на чым ён адносна спакойна прайшоў у 2015 годзе.
Тое, што было пасля стала проста катастрофай.
Па гэта важна памятаць, бо незалежнасць стала рэальнай каштоўнасцю беларусаў.

Forwarded from Наша Ніва
Трэцяя і фатальная памылка рэжыму — гэта што ён загадаў страляць у дэманстрантаў — каментар Нашай Нівы
Першая страшная памылка была, калі паказалі сваю некампетэнтнасць з каранавірусам.
Другая камічная памылка была, калі ў вялікай фанабэрыі сваёй драздоўскай недаацанілі Ціханоўскую. "Вы посмотрите, какая харизма", куражылася прэзідэнцкая прэс-служба.
А трэцяй, крывавай, памылкай стала, што рашылі пастраляць у дэманстрантаў. Што, "гэтыя свядомыя" захацелі галаву падняць? Ну то мы ім пакажам, каб яшчэ 10 гадоў дрыжэлі на сваім Бангалоры.
Кадры, калі страляюць у людзей - у людзей страляюць, у Мінску! - у Каменнай Горцы, у Малінаўцы, ва Уруччы, на Кальварыйскай, ды па ўсім горадзе, выбіраюць журналістачку самую прыгожую, тоненькую, 25-гадовую і страляюць у яе з моста, шакавалі людзей. Магчыма, яны думалі, што пры адключаным інтэрнэце гэтага ніхто не пабачыць, але недаацанілі Тэлеграм.
Яшчэ могуць быць розныя павароты — але пасля гэтай страляніны Мінск яны страцілі.
Гэта быў каментар Нашай Нівы

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Калі вы не спынеціся, мы будзем вымушаныя абараняць народ, успомніць свае спецыяльныя веды, мы за чэсныя выбары", - дэсантнікі выйшлі на праспект.
@harbatsevich @nashaniva
@harbatsevich @nashaniva
Forwarded from Наша Ніва
“Ён проста хацеў жыць у добрай краіне”. Пра дэманстранта, які загінуў на Пушкінскай, расказаў яго сябар.
Развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім, які закінуў 10 жніўня на Пушкінскай, пройдзе а 12:00 у суботу, 15 жніўня, на Альшэўскага, 12 (рытуальная зала). Блізкія і сябры просяць усіх жыхароў Мінска прыйсці аддаць доўг памяці чалавеку, які аддаў жыццё за наша права голасу. Пахаванне адбудзецца на Заходніх могілках за Азярцом.
Вось што Нашай Ніве расказаў пра Тарайкоўскага яго сябар.
“Саша выйшаў на пратэсты, бо ён быў не згодны з падлікам галасоў на выбарах, з тым, што яго голас скралі. Яго не задавальняла скоцкае стаўленне ўладаў да народа, збіцці людзей амапаўцамі. Ён хацеў жыць у добрай краіне, хацеў, каб яго дзеці жылі ў добрай краіне, а не ў фашызме. Я разам з ім тады быў [на Пушкінскай], у панядзелак. Там было вельмі шмат мірных людзей. І калі пачаліся выбухі, то ўсе проста кінуліся ў розныя бакі. І мы згубіліся”, – распавядае Дзмітрый.
Дзмітрый распавядае, што Аляксандр быў іпэшнікам, рабіў аўташторкі. Займаўся таксама рамонтам бенза- і электраінструментаў. Рукі ў чалавека былі здатныя. Хацеў адкрыць швейную майстэрню. Працаваў сам на сябе, сплачваў падаткі і быў сумленным чалавекам.
На момант трагедыі Аляксандр жыў грамадзянскім шлюбам з Аленай. У іх ёсць трохгадовая дачка. У Алены ад першага шлюбу таксама ёсць старэйшае дзіця. Зараз Алена з дзецьмі засталася без кармільца і фактычна без сродкаў для далейшага існавання, бо працавала ў Аляксандра, дапамагала яму з бізнэсам.
Сям’і Аляксандра Тарайкоўскага можна дапамагчы, пералічыўшы сродкі на карту яго мамы:
9112 9800 3304 9007
Ці на рахунак:
BY42ALFA30145177440300270000

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ціханоўская - наш прэзідэнт. Людзі арганізавалі адкрыты мікрафон на прыступках Мінгарвыканкама, выступаюць, выклікаюць мэра "на ковёр". Экстраардынарная справа, не бывала такога раней.
Вяртаемся да тэматыкі канала.
Памятаеце невядомых у форме ДАІ, якія ва Уруччы ні за што білі людзей, ставілі іх на калені пад дулам баявой зброі?
Як вядома каналу, з пракуратуры Першамайскага раёна ў адпаведны РУУС сёння пайшла дакладная на завядзенне праверкі па факце ў парадку арт. 174 КПК (разам з тым высветлілася, што ў Першамайскім РУУС ужо маецца некалькі заяваў ад пацярпелых).
Устаноўленым ДАІшнікам будзе пагражаць вечар у хату па ч.3 арт. 426 КК РБ: ад 3 да 10.
@harbatsevich

Forwarded from Чай з малинавым варэннем — Беларусь Новости
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пострадавшие показывают и рассказывают, как над ними издевались в изоляторе
Покажите это всем, Беларусь должна знать, мир должен знать!

Пайшлі чуткі пра крымінальную справу на Цапкалу. Вось што мае наш канал. @harbatsevich @nashaniva
Сілавікоў заўтра зганяюць на мітынг у падтрымку Лукашэнкі а 12й у Мінску.
UPD: Работнікі выканкамаў і гд. (адмінрэсурс, карацей) з усёй краіны пад пагрозай звальнення таксама.
@harbatsevich @nashaniva
UPD: Работнікі выканкамаў і гд. (адмінрэсурс, карацей) з усёй краіны пад пагрозай звальнення таксама.
@harbatsevich @nashaniva
Даведаліся пра прычыны згонаў на мітынг за Лукашэнку: заўтра нейкіх дзячаў, "прадстаўнікоў ЕС" будуць вазіць па пэўным маршруце, паказваць, што тлгрм-каналы хлусяць, пераконваць у праўдзівасці пазіцыі ўладаў. І вось асноўны чэк-поінт, які павінен пераканаць: паказ гэтага "мітынгу" 😁😁😁
Прынамсі так давялі выканкамам.
@harbatsevich @nashaniva
Прынамсі так давялі выканкамам.
@harbatsevich @nashaniva
Forwarded from Наша Ніва
Амапавец спытаў: "У каго барбершоп?» Аказалася, барбершоп -- гэта нож. Мінчук падрабязна распавёў, як яго і іншых затрыманых катаваў АМАП: людзей білі, адстрыгалі валасы, прымушалі спяваць.
Telegraph
Амапавец спытаў: "У каго барбершоп?» Аказалася, барбершоп -- гэта нож.
Мінчук падрабязна распавёў, як яго і іншых затрыманых катаваў АМАП: людзей білі, адстрыгалі валасы, прымушалі спяваць. Глеб Капцэвіч, 24 гады. “Увечары 11 жніўня я ішоў каля ГЦ ”Рыга”. Убачыў невялікую групу мірных дэманстрантаў, чалавек 30. Неўзабаве пад’ехала…
Forwarded from Наша Ніва
Выступоўца на лукашэнкаўскім мітынгу: ГАНЬБА ТЫМ, ХТО ТАК ПАДЛІЧВАЎ ГАЛАСЫ! ХТО ЛІЗНУЎ ЗАДНІЦУ, БЛІН! НАВАТ КАЛІ ЛУКАШЭНКА ВЫЙГРАЎ, ГЭТА НЕ 80%. ЖОПАЛІЗЫ!
Пазваніў для @nashaniva дырэктару Нясвіжскага замка, Сяргею Клімаву, спытаць адкуль на даху БЧБ.
— БЧБ сцяг самі павесілі?
— Можна сказаць і так — калектыў павесіў.
— Чаму?
— Мы салідарны з народам, назіраем за забастоўкамі, толькі ў нашым выкананні няма сэнсу ў гэтым. Але сёння прайшла нарада з кіраўнікамі аддзелаў, прынялі такое рашэнне. Каб усе бачылі, што мы далучаемся, што мы салідарныя з усімі людзьмі добрай волі.
— Нейкaя рэакцыя міністэрства, мясцовых уладаў ці органаў дзяржбяспекі ўжо была?
— Раней запрашалі ў вынканкам, былі сілавікі, спрабавалі адгаварыць ад акцый салідарнасці. А канкрэтна па сцягу сёння былі званкі ў духу: "Насамрэч сцяг у вас там?". Ну мы адказваем: "Насамрэч". Я магу толькі дадаць, што я шчаслівы ад таго, што дажыў да гэтага часу.

Як стала вядома каналу, з заўтрашняга дня вакантна месца рэктара Акадэмііі кіравання пры прэзідэнце — Генадзя Пальчыка сёння ў АП азнаёмілі з загадам аб звальненні.
Сам Пальчык каналу @harbatsevich гэтую інфармацыю пацвердзіў, але дэталі размовы папрасіў не апублічваць: "Без каментараў".
У недалёкім мінулым Пальчык лічыўся найбольш перспектыўным пераемнікам Карпенкі на пасадзе міністра адукацыі.
@nashaniva @harbatsevich

Хто яшчэ не чытаў: шматгадовы рэдактар "Советской Белорусіі" Павел Якубовіч даў інтэрв'ю каналу @harbatsevich
Цалкам можна прачытаць тут: https://nn.by/?c=ar&i=257367
Вось вытрымкі:
— Трэба прызнаць, што людзі на вуліцах — гэта не бандэраўцы, не наркаманы і не міфічныя рэцыдывісты. Нават калі наступяць халады і дэманстранты перастануць хадзіць, то праблема не вырашыцца. Людзі не забудуць крывадушніцтва Ярмошынай.
— Як чалавек, які 23 гады кіраваў цэнтральнай дзяржаўнай газетай, я канстатую, што дапушчаны цэлы шэраг сістэмных памылак. Прымаліся звычайныя меры: на Русі ад усіх хвароб лечаць адным — пускаюць кроў. Там, дзе трэба тонкая сістэмная работа, пускаюць кроў.
— Зладзействам я лічу арганізацыю карцінкі для Лукашэнкі, паказушніцтва, што ўсё выдатна, толькі наперад! Тое на ўзлёце, гэтае на пад’ёме! Аляксандра Рыгоравіча гэта ўкалыхала, крывое люстэрка стала здавацца рэальнасцю. СМІ перасталі выконваць нават прапагандысцкую ролю, а сталі працаваць на шкоду дзяржаве.
— Той, хто парушыў законы і ўзяў смеласць пазбавіць кагосьці жыцця, стане перад законам, гэта злачынствы без тэрміна даўніны, чым бы ён не кіраваўся: загадам або цёмнымі бакамі сваёй душы, — ён адкажа за гэта. Іначай жыццё спыніцца і прыме такія неверагодныя формы, што ўсе мы заплачам.
— Пуцін не прывядзе сюды войскаў, гэта яму навошта? Гэта пацягне палітычны развал пуцінскай Расіі. Сотні тысяч рускіх тут жывуць, беларусы ў цэлым свае людзі і не выступаюць супраць Крамля, і іх забіваць?
— Сёння, калі такая сітуацыя вострая, лёсавызначальная, да яго [Лукашэнкі на мітынгі] прывозяць нейкіх правінцыйных прафсаюзных работнікаў, а перад імі на разагрэве выступаюць такія ж правінцыйныя прафсаюзныя работнікі… Завялая публіка, яны стаяць і глядзяць на гадзіннікі — 6 гадзін жа ехалі. Малапрывабныя прамоўцы нешта тарабаняць завучанае, а іншага яны не ведаюць.

Плошча Незалежнасці і праспект а 16-й гадзіне. Відэа чытача @nashaniva.
У Беларусь сёння мае прыбыць кіраўніцтва расійскага ФСБ. Абазнаныя кажуць, што два дні таму чакаўся прылёт самога Бортнікава (дырэктар ФСБ), але тады той не прыляцеў і ці ёсць ён сёння на борце — пытанне. Як і пытанне, з чым ляцяць у Мінск гэтыя эмісары Крамля.