HARBACEVIČ
1.5K subscribers
227 photos
13 videos
2 files
157 links
Арцём Гарбацэвіч. Даслаць інфармацыю, папрасіць інвайт у закрыты чат ex-"Хромого Беса" (пакуль яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім) — @Harbacevic_bot
Download Telegram
Дабраўся да інтэрнэта, пару думак аб смерці дэманстранта на Пушкінскай, як гэта найхутчэй гэта магло б быць і што за "выбуховую прыладу" ён мог кідаць у бок сілавікоў:

Я назіраў за зачысткай Пушкінскай, там ўжываліся светлашумавыя гранаты. Іх, здаецца, ёсць два віды: тыя, што зараджаюцца ў помпавыя ружжы, і тыя, што кідаюцца рукамі (здаецца, такія ўнутры яшчэ з гумовай карцеч’ю). Другія кідалі, калі адлегласць між дэманстрантамі і сілавікамі была кароткай, першыя - ад сотні метраў. На Пушкінскай стралялі пераважна з ружжаў.

Думаю, што было так: граната выляцела з ружжа, упала на асфальт, дэманстрант (прыняўшы яе за газавую або не, не ведаю) паспрабаваў "вярнуць" назад, у гэты момант яна ірванула ў яго ў руках, побач з важнымі органамі.
Такія лісты сёння пайшлі па ўсіх раёнах сталіцы.
Машына галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" стаіць кінутая, адкрытая і пустая ў адным з раёнаў сталіцы, мы яе знайшлі.

Сувязь з Ягорам Марціновічам адсутнічае другія суткі, яго месцазнаходжанне невядомае.
Калеснікава на Пушкінскай з кветкамі.
Які кашмар! У раёне Юбілейнай (афіцыйна - збіла машына) траўмаваны чалавек, ДАІшнік, яго збіла машына. Сведкі сцвярджаюць, што чулі тры стрэлы - магчыма, гэта былі стрэлы ўслед. Вакол яго спецназ, ён не мог падняцца, цяпер на месцы рэанімацыя.
HARBACEVIČ
Які кашмар! У раёне Юбілейнай (афіцыйна - збіла машына) траўмаваны чалавек, ДАІшнік, яго збіла машына. Сведкі сцвярджаюць, што чулі тры стрэлы - магчыма, гэта былі стрэлы ўслед. Вакол яго спецназ, ён не мог падняцца, цяпер на месцы рэанімацыя.
Удакладнена, пазіцыя МУС: "Гэтага чалавека, супрацоўніка ДАІ, збіла машына, мы яе ўжо ўстанавілі, людзі дастаўлены для разбіральніцтва", - Чамаданава.

"Стрэлы былі падчас пераследу таго, хто збіў", - Чамаданава.
Forwarded from Наша Ніва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нешта незразумелае адбываецца ў гэтыя хвіліны ў выпраўленчай калоніі #2 у Бабруйску.

Сведкі паведамляюць пра гукі масавых беспарадкаў на тэрыторыі калоніі, людзі крычаць у тым ліку "Ухадзі". Чуваць браханне сабак, лязгат металу. Да тэрыторыі калоніі пад’язджаюць міліцэйскія машыны. Мы не ведаем, колькі зняволеных прымаюць у гэтым удзел, агулам у калоні могуць адбываць пакаранне некалькі тысяч чалавек. МУС пакуль нічога не каментуе і ўдакладняе інфармацыю.
Audio
АЎДЫЯЗАПІС: КРЫКІ І СТОГНЫ ВЯЗНЯЎ НА АКРЭСЦІНА СЁННЯ ЎНАЧЫ. Даслаў Нашай Ніве валанцёр, які там дзяжурыў.
"Расійскія транспартныя самалёты ў Болбасава" - фэйк.
Работнікі НАН падпісалі зварот з патрабаваннем вызваліць усіх затрыманых палітычных, асудзілі дзеянні сілавых структур. Тысяча падпісантаў, сярод іх кіраўнікі асобных інстытутаў, пад нумарам 403, напрыклад, знайшоў подпіс Генадзя Коршунава - кіраўніка Інстытута Сацыялогіі.
Інфармацыя ад некалькіх не звязаных між сабой крыніц са Следчага Камітэта, людзі канстатуюць, што нешта адбываецца:

"Учора кіраўніцтва даводзіла, што заявы на міліцыю рэгістраваць як звычайныя скаргі, а не паведамленні аб злачынствах.

Сёння пад абед пазіцыя змянілася на тое, што пры наяўнасці абгрунтаваных пытанняў аб законнасці затрыманняў і ўжывання сілы праводзіць праверкі ў дачыненні да міліцыі ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса".
Удакладненне да рэдакцыйнага меркавання: Першай сур’езнай памылкай сталі гадавыя сакрэтныя перамовы пра паглыбленую інтэграцыю з Расіяй. Праз іх ён перастаў успрымацца як гарант незалежнасці, на чым ён адносна спакойна прайшоў у 2015 годзе.

Тое, што было пасля стала проста катастрофай.
Па гэта важна памятаць, бо незалежнасць стала рэальнай каштоўнасцю беларусаў.
Forwarded from Наша Ніва
Трэцяя і фатальная памылка рэжыму — гэта што ён загадаў страляць у дэманстрантаў — каментар Нашай Нівы

Першая страшная памылка была, калі паказалі сваю некампетэнтнасць з каранавірусам.
Другая камічная памылка была, калі ў вялікай фанабэрыі сваёй драздоўскай недаацанілі Ціханоўскую. "Вы посмотрите, какая харизма", куражылася прэзідэнцкая прэс-служба.
А трэцяй, крывавай, памылкай стала, што рашылі пастраляць у дэманстрантаў. Што, "гэтыя свядомыя" захацелі галаву падняць? Ну то мы ім пакажам, каб яшчэ 10 гадоў дрыжэлі на сваім Бангалоры.
Кадры, калі страляюць у людзей - у людзей страляюць, у Мінску! - у Каменнай Горцы, у Малінаўцы, ва Уруччы, на Кальварыйскай, ды па ўсім горадзе, выбіраюць журналістачку самую прыгожую, тоненькую, 25-гадовую і страляюць у яе з моста, шакавалі людзей. Магчыма, яны думалі, што пры адключаным інтэрнэце гэтага ніхто не пабачыць, але недаацанілі Тэлеграм.
Яшчэ могуць быць розныя павароты — але пасля гэтай страляніны Мінск яны страцілі.

Гэта быў каментар Нашай Нівы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Калі вы не спынеціся, мы будзем вымушаныя абараняць народ, успомніць свае спецыяльныя веды, мы за чэсныя выбары", - дэсантнікі выйшлі на праспект.

@harbatsevich @nashaniva
Forwarded from Наша Ніва
“Ён проста хацеў жыць у добрай краіне”. Пра дэманстранта, які загінуў на Пушкінскай, расказаў яго сябар.

Развітанне з Аляксандрам Тарайкоўскім, які закінуў 10 жніўня на Пушкінскай, пройдзе а 12:00 у суботу, 15 жніўня, на Альшэўскага, 12 (рытуальная зала). Блізкія і сябры просяць усіх жыхароў Мінска прыйсці аддаць доўг памяці чалавеку, які аддаў жыццё за наша права голасу. Пахаванне адбудзецца на Заходніх могілках за Азярцом.

Вось што Нашай Ніве расказаў пра Тарайкоўскага яго сябар.

“Саша выйшаў на пратэсты, бо ён быў не згодны з падлікам галасоў на выбарах, з тым, што яго голас скралі. Яго не задавальняла скоцкае стаўленне ўладаў да народа, збіцці людзей амапаўцамі. Ён хацеў жыць у добрай краіне, хацеў, каб яго дзеці жылі ў добрай краіне, а не ў фашызме. Я разам з ім тады быў [на Пушкінскай], у панядзелак. Там было вельмі шмат мірных людзей. І калі пачаліся выбухі, то ўсе проста кінуліся ў розныя бакі. І мы згубіліся”, – распавядае Дзмітрый.

Дзмітрый распавядае, што Аляксандр быў іпэшнікам, рабіў аўташторкі. Займаўся таксама рамонтам бенза- і электраінструментаў. Рукі ў чалавека былі здатныя. Хацеў адкрыць швейную майстэрню. Працаваў сам на сябе, сплачваў падаткі і быў сумленным чалавекам.

На момант трагедыі Аляксандр жыў грамадзянскім шлюбам з Аленай. У іх ёсць трохгадовая дачка. У Алены ад першага шлюбу таксама ёсць старэйшае дзіця. Зараз Алена з дзецьмі засталася без кармільца і фактычна без сродкаў для далейшага існавання, бо працавала ў Аляксандра, дапамагала яму з бізнэсам.

Сям’і Аляксандра Тарайкоўскага можна дапамагчы, пералічыўшы сродкі на карту яго мамы:
9112 9800 3304 9007
Ці на рахунак:
BY42ALFA30145177440300270000
Тысячы людзей у Мінску патрабуюць выхаду мэра Сівака да народу.

Крычаць "Трыбунал-Трыбунал!"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ціханоўская - наш прэзідэнт. Людзі арганізавалі адкрыты мікрафон на прыступках Мінгарвыканкама, выступаюць, выклікаюць мэра "на ковёр". Экстраардынарная справа, не бывала такога раней.
Вяртаемся да тэматыкі канала.

Памятаеце невядомых у форме ДАІ, якія ва Уруччы ні за што білі людзей, ставілі іх на калені пад дулам баявой зброі?

Як вядома каналу, з пракуратуры Першамайскага раёна ў адпаведны РУУС сёння пайшла дакладная на завядзенне праверкі па факце ў парадку арт. 174 КПК (разам з тым высветлілася, што ў Першамайскім РУУС ужо маецца некалькі заяваў ад пацярпелых).

Устаноўленым ДАІшнікам будзе пагражаць вечар у хату па ч.3 арт. 426 КК РБ: ад 3 да 10.

@harbatsevich