HARBACEVIČ
1.5K subscribers
227 photos
13 videos
2 files
157 links
Арцём Гарбацэвіч. Даслаць інфармацыю, папрасіць інвайт у закрыты чат ex-"Хромого Беса" (пакуль яшчэ не прызнаны экстрэмісцкім) — @Harbacevic_bot
Download Telegram
Катануўся з аб'яднаным штабам другі раз, па захадзе краіны. Тэкст з уражаннямі і кулуарамі тут.
Назіраем за развіццём сітуацыі з канцэртам на Бангалоры ў падтрымку ❤️✌️, які ўлады вырашылі перакрыць "святкаваннем" "дня" неіснуючых "чыгуначных войскаў".

Штаб падаваў скаргу, але адказу не было, мітынг вырашылі не пераносіць. І вось пад канец дня праз @harbatbot пераслалі свежанькі адказ уладаў, што "масавае мерапрыемства немагчымае". Штаб, кажуць, яшчэ не ў курсе.
З розных бакоў далятае інфармацыя пра верагоднае ўвядзенне з заўтрашняга дня рэжыму надзвычайнага становішча.

Што стане нагодай, невядома, але кажуць, што імаверная прычына можа быць у пагрозе рускіх вызваліць сваіх сілай — цяпер вагнераўцаў раскідалі па розных СІЗА і ўзмоцнена ахоўваюць.

Буду рады памыліцца!
У гэтыя хвіліны каля штаба затрымліваюць Марыю Калеснікаву.

UPD: Затрымалі, прычына невядомая, вязуць у Цэнтральны РУУС.

UPD: "Затрымалі на выхадзе са штаба, калі селі ў машыну і пачалі выязджаць з паркоўкі, дарогу перакрыў серабрысты бус, любзі з яго прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі і сілай забралі з сабой Калеснікаву", — сведкі.
Калеснікаву выпусцілі: супрацоўнікі "пераблыталі" яе (з кім — невядома), падвезлі да месца вячэры і выбачыліся.
Сайт NN.by (як і многія іншыя навінавыя рэсурсы) перастаў адкрывацца з тэрыторыі Беларусі. Таму ўсе аператыўныя навіны мы цяпер ставім у тлгрм-канал "Нашай Нівы" https://xn--r1a.website/nashaniva

Падпіска!

Усё цікавае, што бачыце, скідайце ў мой @harbatbot або ў ніўскі @NashaNivaBot


P.S. Тэлеграм пакуль працуе нармальна, калі ўдасца падключыцца да талковага проскі. Спіс тут, перашліце сябрам.
Forwarded from Наша Ніва
Вынікі сумленнага падліку галасоў. Копія пратакола з участка нумар 26 у Копішчы пад Мінскам. Ціханоўская тут набрала 2341, Лукашэнка 132 галасы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Момант растрэлу журналістаў каля Кароны, невядомы скот прастраліў калена журналістцы Нашай Нівы.
Дабраўся да інтэрнэта, пару думак аб смерці дэманстранта на Пушкінскай, як гэта найхутчэй гэта магло б быць і што за "выбуховую прыладу" ён мог кідаць у бок сілавікоў:

Я назіраў за зачысткай Пушкінскай, там ўжываліся светлашумавыя гранаты. Іх, здаецца, ёсць два віды: тыя, што зараджаюцца ў помпавыя ружжы, і тыя, што кідаюцца рукамі (здаецца, такія ўнутры яшчэ з гумовай карцеч’ю). Другія кідалі, калі адлегласць між дэманстрантамі і сілавікамі была кароткай, першыя - ад сотні метраў. На Пушкінскай стралялі пераважна з ружжаў.

Думаю, што было так: граната выляцела з ружжа, упала на асфальт, дэманстрант (прыняўшы яе за газавую або не, не ведаю) паспрабаваў "вярнуць" назад, у гэты момант яна ірванула ў яго ў руках, побач з важнымі органамі.
Такія лісты сёння пайшлі па ўсіх раёнах сталіцы.
Машына галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" стаіць кінутая, адкрытая і пустая ў адным з раёнаў сталіцы, мы яе знайшлі.

Сувязь з Ягорам Марціновічам адсутнічае другія суткі, яго месцазнаходжанне невядомае.
Калеснікава на Пушкінскай з кветкамі.
Які кашмар! У раёне Юбілейнай (афіцыйна - збіла машына) траўмаваны чалавек, ДАІшнік, яго збіла машына. Сведкі сцвярджаюць, што чулі тры стрэлы - магчыма, гэта былі стрэлы ўслед. Вакол яго спецназ, ён не мог падняцца, цяпер на месцы рэанімацыя.
HARBACEVIČ
Які кашмар! У раёне Юбілейнай (афіцыйна - збіла машына) траўмаваны чалавек, ДАІшнік, яго збіла машына. Сведкі сцвярджаюць, што чулі тры стрэлы - магчыма, гэта былі стрэлы ўслед. Вакол яго спецназ, ён не мог падняцца, цяпер на месцы рэанімацыя.
Удакладнена, пазіцыя МУС: "Гэтага чалавека, супрацоўніка ДАІ, збіла машына, мы яе ўжо ўстанавілі, людзі дастаўлены для разбіральніцтва", - Чамаданава.

"Стрэлы былі падчас пераследу таго, хто збіў", - Чамаданава.
Forwarded from Наша Ніва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нешта незразумелае адбываецца ў гэтыя хвіліны ў выпраўленчай калоніі #2 у Бабруйску.

Сведкі паведамляюць пра гукі масавых беспарадкаў на тэрыторыі калоніі, людзі крычаць у тым ліку "Ухадзі". Чуваць браханне сабак, лязгат металу. Да тэрыторыі калоніі пад’язджаюць міліцэйскія машыны. Мы не ведаем, колькі зняволеных прымаюць у гэтым удзел, агулам у калоні могуць адбываць пакаранне некалькі тысяч чалавек. МУС пакуль нічога не каментуе і ўдакладняе інфармацыю.
Audio
АЎДЫЯЗАПІС: КРЫКІ І СТОГНЫ ВЯЗНЯЎ НА АКРЭСЦІНА СЁННЯ ЎНАЧЫ. Даслаў Нашай Ніве валанцёр, які там дзяжурыў.
"Расійскія транспартныя самалёты ў Болбасава" - фэйк.
Работнікі НАН падпісалі зварот з патрабаваннем вызваліць усіх затрыманых палітычных, асудзілі дзеянні сілавых структур. Тысяча падпісантаў, сярод іх кіраўнікі асобных інстытутаў, пад нумарам 403, напрыклад, знайшоў подпіс Генадзя Коршунава - кіраўніка Інстытута Сацыялогіі.