Беларусь: эмиграция
90 subscribers
364 photos
94 videos
6 files
559 links
Для беларусов за рубежом и тех, кто хочет уехать

Внимание! Наши проекты находятся в списке экстремистских материалов

Чат для обсуждения: @emigration97pro_chat

Наши проекты: t.me/ideas97pro/12318

https://patreon.com/ideas97pro
Download Telegram
Беларусы і беларускі, вы моц!

Святлана Ціханоўская:
«Учора, 24 лютага, беларусы і беларускі выйшлі на вуліцы прынамсі ў 24 краінах свету – ад Літвы і Польшчы да Канады і Аргентыны. Нашыя нацыянальныя сцягі ў гэты дзень луналі на чатырох кантынентах.

І я хачу вам шчыра падзякаваць за гэта, дарагія! Вельмі важна тое, што дзякуючы вам усе бачаць: беларусы – супраць гэтай вайны, беларусы – супраць злачынных рэжымаў, якія вядуць гэтую вайну, беларусы – падтрымліваюць Украіну, пакуль Лукашэнка падтрымлівае Расію».

Фота: @motolkohelp
👍6
Відэа выведкі з пасадкай на талерку ДРЛА А-50У
👍2👏1😁1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Відэа верагоднага падрыву аднаго з дронаў, які пашкодзіў ДРЛА А-50У на аэрадроме ў Мачулішчах.
👍2
Падпісвайцеся на канал Вольгі Гарбуновай – клопат.бай 

Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльных пытаннях Воля Гарбунова запусціла канал свайго прадстаўніцтва клопат.бай. Там будуць з’яўляцца навіны пра дзейнасць Кабінета па сацыяльных напрамках і ўздымацца тыя праблемы і сацыяльныя пытанні, з якімі штодзённа сутыкаюцца беларусы і беларускі. Прыярытэтным напрамкам гэтай дзейнасці ёсць і будзе падтрымка палітвязняў і іх сем'яў, а таксама абмеркаванне ў міжнародных арганізацыях механізмаў спынення рэпрэсіяў, вызвалення і рэабілітацыі ўсіх рэпрэсаваных. 

У канале ёсць магчымасць зваротнай сувязі. Кожны і кожная змогуць задаць сваё пытанне, падзяліцца праблемай ці важнай інфармацыяй. Падпісвайцеся на клопат.бай, падтрымлівайце канал Волі, а што важней за ўсё – падтрымлівайце адно аднаго і тых, каму цяжка. Нянавісці павінна станавіцца менш, а дабра – больш, каб яно нарэшце перамагло.
👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Джонсан – Ціханоўскай: «Мы сапраўды захапляемся адвагай беларускіх ваяроў»

Святлана Ціханоўская пачала візіт у Лондан, дзе сустрэлася з былым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам.

Бакі абмеркавалі сітуацыю ўнутры краіны і нядаўнюю мужную акцыю беларускіх партызанаў па пашкоджанні самалёта А-50 у Мачулішчах. Ціханоўская адзначыла, што гэта паказала неабароненасць і слабасць рэжыму.

Ціханоўская і Джонсан абмеркавалі дапамогу для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Былы прэм’ер добра ведае, як шмат беларусы робяць для падтрымкі Украіны, а таксама для абароны сваёй незалежнасці і для набліжэння дэмакратычных пераменаў.

Святлана Ціханоўская заклікала Борыса Джонсана трымаць Беларусь на міжнародным парадку дня і ўзяць патранаж над адным з палітвязняў.
👍4
«Кожная з нас заслугоўвае праўды і павагі». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусак

«Сёння не свята цюльпанаў, вясны ці жаночай прыгажосці. А Дзень змагання за правы жанчынаў. І сёння я хачу павіншаваць усіх беларусак з гэтым днём – днём нашай сілы і свабоды. І пазычыць таго, чаго зараз так не хапае кожнай беларускай жанчыне, – праўды.

Няхай вашыя калегі ці кіраўнікі замест скрынкі цукерак і словаў пра «ўпрыгожванне калектыву» будуць шчырыя з вамі пра тое, што мужчына на вашай пазіцыі хутчэй за ўсё атрымліваў бы заробак у сярэднім на 30% вышэйшы за ваш.

Дзяржава – шчыра прызналася б у тым, што міф пра сацыяльную дзяржаву разбураецца на вачах. Бо падтрымка маладых і шматдзетных сем'яў, мамаў, якія выхоўваюць сваіх дзяцей у адзіночку, і мамаў дзяцей з інваліднасцю – у Беларусі моцна адстае ад узроўню сапраўдных сацыяльных дзяржаваў.

Няхай міністэрства абароны шчыра скажа вам, што нашая краіна ўцягнутая ў вайну, вашых мужоў і дзяцей могуць забраць на фронт гінуць за інтарэсы рэжыму, які не паклапоціцца ні пра вас, ні пра вашых родных. А міністэрства ўнутраных справаў няхай скажа праўду: калі вы сутыкнуліся з хатнім гвалтам, то спадзявацца зможаце толькі на сябе. Бо закон аб хатнім гвалце так і не прыняты. Міліцыя занадта занятая пераследам нязгодных, а рэжым ужо закрыў усе шэлтэры і праваабарончыя цэнтры падтрымкі жанчынаў.

Я лічу, што кожная з нас заслугоўвае праўды і павагі. Жанчыны Беларусі заслугоўваюць жыць і атрымліваць асалоду ад жыцця, а не выжываць. Заслугоўваюць разлічваць на рэальную падтрымку дзяржавы, а не цягнуць усё на сваіх плячах.

Прыгожыя словы пра тое, што жанчыны – самае каштоўнае, што ёсць у Беларусі, – павінны пацвярджацца дзеяннямі. Дзяржаве сапраўды з намі вельмі пашанцавала! Дык няхай і яна адпавядае. Найлепшы падарунак, які мы можам зрабіць сабе, сваім сяброўкам і сваім блізкім людзям – гэта свабодная, дэмакратычная краіна, дзе правы кожнай абароненыя законам».
3
«Для беларусаў вы героі». Ціханоўская звярнулася да беларускіх добраахвотнікаў і добраахвотніцаў

Святлана Ціханоўская:
«У гэты дзень роўна год таму ва Украіне беларусы стварылі батальён імя Кастуся Каліноўскага. І хоць многія абаранялі Украіну яшчэ з 2014 году, менавіта батальён, а цяпер Полк Каліноўскага, стаў сімвалам беларуска-украінскага змагання за свабоду. Бо ў нас з украінцамі не толькі – агульны вораг, але і агульнае бачанне будучыні. Мы бачым Беларусь і Украіну нацыянальнымі дэмакратычнымі еўрапейскімі дзяржавамі.

З першых дзён вайны беларускія добраахвотнікі ўдзельнічалі ў самых цяжкіх баях на ключавых участках: за Кіеў, Гастомель, Бучу, Херсон і Лісічанск. А зараз вы абараняеце свабоду Украіны і Беларусі ў самым пекле – у Бахмуце. Многія былі параненыя. Дзясяткі прынеслі найвышэйшую ахвяру ў гэтых баях – свае жыцці. Я хачу падтрымаць сем'і беларускіх добраахвотнікаў, абняць тых, хто страціў у гэтай вайне блізкага чалавека. Ваш подзвіг ужо ўвайшоў у гісторыю нашай краіны. І наш абавязак – падтрымліваць вас у гэты час выпрабаванняў. Таму я дзякую кожнаму, хто дапамагае беларускім добраахвотнікам, і заклікаю працягнуць гэтыя намаганні.

Сёння маё сэрца з вамі – хто рызыкуе ўсім, каб дапамагчы перамагчы ў гэтай вайне і назаўжды паставіць кропку ў імперскіх амбіцыях дыктатараў. Зараз у акопах, пад выбухамі снарадаў, вы набліжаеце той дзень, калі над Беларуссю і Украінай неба стане мірным, а нашыя краіны адбудуюць сістэму бяспекі. Вы набліжаеце той дзень, калі Беларусь стане свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай. І той дзень, калі дзяржава Рэспубліка Беларусь назаве вас не здраднікамі, а героямі».
👍2
Паводле звестак літоўскай выведкі, Беларусь і «Расатам» схавалі інцыдэнты, якія адбыліся на БелАЭС у 2022 годзе і дэфекты ў рэактарных сістэмах:

– У маі 2022 года сістэмы кантролю БелАЭС выявілі расколіны ў верхніх швах корпуса рэактара першага энергаблока. На думку спецыялістаў, адзіным спосабам якасна ліквідаваць дэфекты быў бы дэмантаж рэактара, але па палітычных прычынах гэты варыянт нават не разглядаўся.

– Уводу ў эксплуатацыю другога энергаблока перашкодзілі тэхнічныя праблемы. Ён павінен быў быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2022 годзе. Аднак у лютым 2022 года было выяўлена, што састаў астуджальнай вады рэактара быў хімічна зменены і забруджаны смалой. Было прынята рашэнне аб механічнай ачыстцы ўсіх труб контуру і выгрузцы ядзернага паліва. Верагодна, дэфекты ў тэхнічных дэталях заставаліся і пасля ўводу ў эксплуатацыю другога блока.

– У красавіку 2022 года першы блок БелАЭС быў спынены на "планавы рамонт". Публічна паведамлялася, што пасля спынення рэактара будзе праведзены агляд і рамонт абсталявання, галоўных помпаў, турбагенератараў, зварных швоў і г.д. Аб дэфектах, выяўленых падчас работ, БелАЭС публічна не паведамляла.
🤯3👀1
«Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам дапамагчы такой вялікай колькасці людзей»

Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова абвясціла аб стварэнні платформы для аказання дапамогі палітзняволеным, іх сем'ям і іншым уразлівым сацыяльным групам беларускага грамадства, якая будзе дзейнічаць па прынцыпе «аднаго вакна».

Вольга Гарбунова распавяла пра тое, чаму яна вырашыла адчыніць «адно вакно»:

«Я памятаю як гэта — выйсці з зняволення ў поўнай разгубленасці, страху, дэзарыентацыі. Кожны дзень я сустракаю людзей, якія не могуць зразумець у вялікай плыні інфармацыі і новых назваў, дзе шукаць падтрымку. Многія застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі, адчуваюць сябе забытымі. Падобныя пачуцці перажываюць іх сем'і.

З 2020 года шмат арганізацый і ініцыятыў уключаны ў дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Аднак мы не былі гатовы да такой колькасці пацярпелых, мы не ўлічылі стан, у якім знаходзяцца людзі, мы не ведалі, што за два гады можна так хутка разбурыць у краіне ўсю сацыяльную інфраструктуру, якую дзесяцігоддзямі выбудоўвалі недзяржаўныя арганізацыі. Арганізацыі, фонды часта працуюць вельмі адасоблена, не ведаюць аб рэсурсах адзін аднаго. Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам дапамагчы такой вялікай колькасці людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Нашае рашэнне - стварэнне аператыўнага і інклюзіўнага інфармацыйнага рэсурсу, які збярэ ўсю даступную актуальную інфармацыю пра арганізацыі, фонды, ініцыятывы, дыяспары, якія дапамагаюць людзям, што сутыкнуліся з рознымі сацыяльнымі праблемамі»

Вольга Гарбунова запрашае запоўніць анкету не толькі прадстаўнікам ініцыятыў, якія дапамагаюць, але і тым, хто карыстаўся іх дапамогай.

Акрамя таго, прадстаўніца па сацыяльных пытаннях запрашае ў сваю каманду валанцёраў: тэхнічных спецыялістаў (back end i front end, ux/ui дызайн), спецыялістаў па маркетынгу, капірайтараў, перакладчыкаў — пішыце на пошту v.harbunova@by.social
з пазнакай «валанцёрства» ў тэме ліста.

Падрабязней — на канале прадстаўніцтва па сацыяльных пытаннях.

@CabinetBelarus
👍3
«Законапраект не закранае рэжым Лукашэнкі, але стварае значныя цяжкасці для законапаслухмяных і лаяльных Літве грамадзян Беларусі»

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў заяву, у якой выказвае сваю пазіцыю адносна абмежаванняў для грамадзян Беларусі, якія прадугледжаны новым законапраектам, прынятым Літоўскім Сеймам у першым чытанні:

«Фактычнае раўнаванне грамадзян Беларусі і Расіі не мае пад сабой падстаў. Большасць беларусаў не падтрымлівае агрэсію супраць Украіны. Відавочна і тое, што рашэнне нелегітымнага дыктатарскага рэжыму падтрымаць расійскую агрэсію супярэчыць волі беларускага народа, які з 2020 года аказвае супраціў рэжыму, дамагаецца спынення ўдзелу ў ваеннай агрэсіі і аднаўлення дэмакратыі.
<...>
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі будзе актыўна працаваць з заканадаўчай і выканаўчай уладай Літоўскай Рэспублікі з тым, каб дамагчыся справядлівага стаўлення да законных правоў грамадзян Беларусі, і разлічвае на канструктыўнае ўзаемадзеянне»

Поўны тэкст заявы чытайце па спасылцы:

https://telegra.ph/Zayava-da-prynyaccya-Sejmam-L%D1%96tvy-zakona-yak%D1%96-abmyazho%D1%9Evae-pravy-gramadzyan-Belarus%D1%96-03-22

@CabinetBelarus
👍2
Што рабіць на Дзень Волі? Глядзіце на standwithbelarus.org

Да 2020 года кожны год 25 сакавіка праводзіліся акцыі пратэсту, шэсці і канцэрты. Людзі выходзілі на шматтысячныя мітынгі пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Гэты дзень стаў сімвалам барацьбы беларусаў за свабоду. Пасля 2020 года масавыя дэманстрацыі на Дзень Волі ў Беларусі не праводзіліся. Але беларусы ўсяго свету працягваюць яго адзначаць, арганізуюць розныя мерапрыемствы, акцыі салідарнасці.

Як можна адзначыць Дзень Волі?

1. Далучыцеся да «Галасоў Беларусі» – пакіньце свае віншаванні са святам суайчыннікам на halasy.info. Калі вы за мяжой, далучыцеся да адной з акцыяў у вашым горадзе/краіне (мапа на standwithbelarus.org).

2. Калі вы ў бяспецы, зрабіце пасты/твіты віншаванні з Днём Волі па-беларуску і на мове краіны, дзе вы знаходзіцеся. А таксама падзяліцеся гісторыяй свята з вашымі сябрамі і знаёмымі.

3. Перайдзіце на беларускую мову. Перавядзіце сацсеткі на беларускую. Паспрабуйце гаварыць па-беларуску дома, з суседзямі, са сваякамі, на працы.

4. Праявіце салідарнасць з беларусамі. Ахвяруйце грошы на адну з беларускіх ініцыятываў. А таксама напішыце некалікі лістоў палітвязням.

5. Даведайцеся больш пра Беларусь і пра Дзень Волі. Што паглядзець ці пачытаць шукайце на сайце standwithbelarus.org.

6. У камунікацыі выкарыстоўвайце хэштэг #StandWithBelarus.

Больш прапановаў як адсвяткаваць Дзень Волі, глядзіце на сайце standwithbelarus.org. Далучайцеся!
3
«Калі мы дазволім дыктатарам тэрарызаваць свой народ, яны пачнуць пагражаць усяму свету»: выступ Ціханоўскай на канферэнцыі Каліноўскага

Канферэнцыя Каліноўскага прайшла ў Вашынгтоне ў будынку Кангрэса ЗША. У сваёй прамове нацыянальная лідарка ўзгадала

«Барацьбу за дэмакратыю часта рамантызуюць. Але ёсць і іншая, больш змрочная карціна нашай барацьбы – шлях да дэмакратыі выбрукаваны болем, слязамі і пакутамі. У барацьбе з тыраніяй не існуе срэбнай кулі. Для перамогі патрэбны цэлы набор розных інструментаў. Дыктатура Лукашэнкі падобная да крэсла з трыма ножкамі: рэпрэсіі, грошы і Расія. Калі адна ножка адваліцца, крэсла ўпадзе.

Мы чакаем, што Кангрэс Злучаных Штатаў і прэзідэнт Байдэн стануць лідарамі ў глабальнай барацьбе супраць тыраніі. Мы бачым ролю Злучаных Штатаў у абароне незалежнасці Беларусі і Украіны і ў пабудове адзінства дэмакратычных дзяржаваў вакол гэтай справы. Для нас важна мець скаардынаваную стратэгію паміж ЕС, ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай».

Уся прамова – на сайце Святланы Ціханоўскай.
👍5
З Днём Волi, сябры!

Дзе будуць святкаваць беларусы за мяжою — https://standwithbelarus.org/
7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Часовы павераны ў справах Амбасады ЗША ў Мінску Рубен Аруцюнян вiншуе беларусаў
3👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
✌️Павіншуйце беларусаў усяго свету з Днём Волі

Галасы Беларусі зноў на сувязі і сёння святкуем 105 год БНР разам!

Пакідайце свае віншаванні з Днём Волі на інтэрактыўнай мапе думак беларусаў — Галасы Беларусі.

Для ўдзелу проста напішыце сваё віншаванне ці думку праз бот @halasy_bot і вашыя словы з’явяцца на мапе, дзе іх пабачыць кожны беларус і беларуска.

Адзначым, што ўдзел максімальна бяспечны, а лепшыя каментары апублікуем у нас на канале.

⚔️ Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
#StandWithBelarus
👍5
Канферэнцыя дазволіць дыяспары і палітычным цэнтрам абмеркаваць набалелыя пытанні

22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету II для арганізацый, суполак і ініцыятываў беларусаў замежжа, ініцыяваная Святланай Ціханоўскай. Першая Канферэнцыя такога фармату прайшла ў верасні 2021 года і сабрала прадстаўнікоў 40 арганізацый беларускай дыяспары з 26 краінаў. Чакаецца, што ў красавіцкай двухдзённай Канферэнцыі прымуць удзел больш за 100 беларусаў і беларусак ад дыяспараў, а таксама прадстаўнікі структураў дэмакратычных сілаў.

Каардынатар Офіса Святланы Ціханоўскай па працы з дыяспарамі і кантактная асоба Канферэнцыі Данііл Гаркавы распавядае падрабязнасці:

«Канферэнцыя – гэта адказ на агучаную нам дыяспарай неабходнасць абмеркаваць набалелыя пытанні. Мы і самі заўважаем, што не хапае каардынацыі паміж палітычнымі структурамі і грамадзянскімі ініцыятывамі. Нам усім важна вучыцца слухаць і чуць адно аднаго.

У сакавіку каманда арганізатараў Канферэнцыі, якая складаецца з прадстаўнікоў Офіса, Аб'яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай Рады, збірала зваротную сувязь ад прадстаўнікоў дыяспары. Самай важнай тэмай, якая трапіла ў праграму менавіта з ініцыятывы дыяспары, стала пытанне спосабаў інстытуцыйнай падтрымкі дыяспаральных арганізацый, многія з якіх, па сутнасці, да гэтага часу існуюць на валанцёрскіх асновах. Мы сфармавалі 4 тэматычныя напрамкі, якія цяпер удакладняем і дапрацоўваем. Падрабязная праграма канферэнцыі будзе паведамленая пазней. Сачыце за абнаўленнямі на сайце bydiaspora.net».

Нагадваем, каб узяць удзел у Канферэнцыі, вы як прадстаўнік ці прадстаўніца арганізацыі беларускай дыяспары павінны даслаць заяўку да 9 красавіка ўключна па гэтай спасылцы: https://forms.gle/WCL9zo4Eo63NhejY8. Калі заяўка будзе ўхваленая, вам прыйдзе пацверджанне. Таксама вы можаце задаць пытанні наконт Канферэнцыі тут: @conf_bel_diaspora

Будзем радыя бачыць беларусаў і беларусак замежжа!
👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень

«Гэты Вялікдзень трэці, калі мы з Сяргеем вымушана знаходзімся ў розных краінах і ў розных умовах. І зараз такіх сем’яў, як нашая, якія рэжым падзяліў, вельмі шмат.

Сем’і падзяліліся, бо мама ці тата, сын ці дачка за кратамі па палітычных прычынах. Сем’і падзяліліся, бо бабуля ці дзядуля глядзяць тэлевізар, вераць кожнаму слову і не хочуць разумець, што іх пенсіі змяншаюцца не праз «бразгат гусеніц» на Захадзе, а таму што рэжым уступіў у вайну. Яны кажуць, нібыта дзяржава абараняе іх і «ў нас няма вайны», пакуль рэжым дамаўляецца пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі.

Але ўсё ж Вялікдзень мусіць аб’ядноўваць сем’і. Як аб’ядналіся ў 2020 годзе беларусы, якія сталі адной вялікай сям’ёй. І сем’і, якія падзяліў рэжым, таксама аб’яднаюцца. Людзі выйдуць з-за кратаў, а бабулі з дзядулямі будуць ведаць праўду, бо мы не апусцім рукі.

Я зычу кожнай сям’і міру і дабрабыту. Беражыце сябе і сваіх родных».
3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што можна зрабіць, каб дэпутаты Сейма Літвы прынялі мяккі варыянт закона з абмежаваннямі для беларусаў?

Сёння прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў вета на закон аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны, які быў прыняты літоўскім Сеймам у двух чытаннях з мяккімі фармулёўкамі ў дачыненні да беларусаў.

Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр расказвае пра тое, як праходзіць законатворчы працэс у Літве і распавядае пра наступныя крокі, якія будзе рабіць Офіс, каб змяніць законапраект:

«За рэдакцыю закона з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў прагаласавалі больш паловы дэпутатаў. Права вета можа быць пераадоленае, калі захаваецца гэтая колькасць галасоў. Вельмі важным з'яўляецца грамадскі ўдзел. Варта камунікаваць з дэпутатамі Сейма і пераконваць іх прагаласаваць за мяккі варыянт законапраекта. Мы працуем з дэпутатамі Сейма і тлумачым, што ўвядзенне больш жорсткіх абмежаванняў у дачыненні да беларусаў непрымальна».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень

«З дзяцінства ў мяне, як і ў многіх беларусаў, пра Вялікдзень цёплыя ўспаміны. Гэта святочныя яйкі і паскі, гэта бабуля і дзядуля, якія ўсміхаюцца, гэта ўся сям’я за адным сталом. За гэтым сталом не прынята размаўляць пра ядзерную зброю ці вайну, бо абмяркоўваюць больш датычныя да сям’і рэчы. Але справа ў тым, што вайна ўжо побач, а ядзерную зброю хутка могуць размясціць у Беларусі. І цяпер гэта датычыцца ўсіх беларусаў.

І таму трэба размаўляць са сваімі роднымі пра гэта. Тлумачыць бабулям і дзядулям, якія вераць тэлебачанню, што ўсе праблемы Беларусі цяпер не праз тое, што «калектыўны Захад» нападае – а таму што рэагуе на дзеянні Лукашэнкі, які захапіў уладу, рэпрэсуе людзей, дазволіў Расіі напасці на Украіну з нашай зямлі. Гэтыя праблемы ідуць менавіта ад яго. Гэта цяжка, але трэба, каб людзі ведалі праўду і не дазвалялі сябе ашукваць – нават у святочны дзень.

І нягледзячы ні на што – са святам вас, беларусы! Хрыстос уваскрос!»
6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Канферэнцыя беларусаў свету II: для чаго яна і што там будзе?

Нагадваем, што 22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету II для арганізацый, суполак і ініцыятываў беларусаў замежжа, ініцыяваная Святланай Ціханоўскай. У гэтым відэа Данііл Гаркавы, каардынатар Офіса Святланы Ціханоўскай па працы з дыяспарай і кантактная асоба Канферэнцыі, расказвае падрабязней пра яе:

«У Вільні мы збяром да 150 чалавек з арганізацый грамадзянска-палітычнага кірунку, структураў фінансавай і прававой дапамогі, профільных абʼяднанняў, культурных, адукацыйных, гістарычных ініцыятываў, суполак, якія абʼядноўваюць беларусаў па краінах ці рэгіёнах, каб абмеркаваць, як усе мы можам дапамагаць беларусам і Беларусі».

Іншыя падрабязнасці – у відэа.

Праграму Канферэнцыі можна паглядзець тут, а задаць пытанні тут: @conf_bel_diaspora

Далучыцца да супольнасцяў беларусаў замежжа, якія ўжо існуюць, можна праз сайты: dze.chat, «Новая Беларусь», «Ініцыятыва».
👍3
Святлана Ціханоўская: «Толькі што Сейм Літвы прагаласаваў за законапраект з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў. 99 дэпутатаў прагаласавалі за, 7 супраць і 2 устрымаліся. Цяпер закон будзе прыняты і прэзідэнт Літвы абавязаны яго падпісаць. Я дзякую ўсім дэпутатам, якія нас падтрымалі! Мы вельмі цэнім усю падтрымку, якую Літва аказвае ў нашай барацьбе за еўрапейскую будучыню свабоднай Беларусі, і ніколі гэтага не забудземся».
👍6