Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
159 subscribers
2.66K photos
417 videos
342 files
1.4K links
Информация для "чикагцев" - местный гугл.

Хочешь обсудить?
Наш чат: https://xn--r1a.website/joinchat/UeGa7Bqc1LS5WoTm

Наши каналы обьеденений
https://xn--r1a.website/menskrazam_info


Есть новость?
Бот для обращений: @SemChizei_bot
Download Telegram
Журналістам стала вядома, што ў сіза напрыканцы 2025 г памёр (калі можна так сказаць пра смерць за кратамі) 63-гадовы Юрый Лукша. Ён чакаў "суда" за два каментары, але не быў прызнаны палітвязням, - праваабаронцы ўвогуле пра яго не ведалі.

Кожная смерць невінаватага чалавека ў зняволенні - злачынства. І кожнае злачынства злачынцы намагаюцца схаваць. Год пра смерць Юрыя Лукшы ведалі толькі яго блізкія (ну і тыя, хто кінуў пажылога хворага чалавека ў сіза за каментары). Але год прайшоў - і цяпер ведаюць усе. Таму, што нават добра прыхаваныя злачынствы немагчыма хаваць вечна. А злачынствы рэжыма не маюць тэрміну даўніны.

Спачуванні родным і сябрам Юрыя Лукшы.
Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!
😢6
Forwarded from Наша Ніва
«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»

КДБ правёў ператрусы ў людзей, якія атрымлівалі замежныя стыпендыі, і іх сваякоў. Справу, яе прычыны і наступствы аналізуе Мікола Бугай.

https://nashaniva.com/410205

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/410205
🤯2🤬1
☺️ 26 лістапада 1930 года нарадзіўся Уладзімір Караткевіч

✍🏻 Дзякуючы ягонай творчасці многія прыйшлі ў беларускую культуру і літаратуру.

Тэксты Караткевіча натхняюць да цікавасці сваёй мінуўшчынай, робяць чытачоў неабыякавымі да беларускай гісторыі і культуры.

Пішыце ў каментарыях, якія творы Уладзіміра Караткевіча вашыя любімыя, і дзяліцеся цытатамі.

📍Зрабілі для вас падборку, што можна пачытаць пра вядомага класіка беларускай літаратуры:

🔵Песні беларускіх музыкаў на вершы Уладзіміра Караткевіча.

🔵Што публіка не магла дараваць жывому класіку? Уладзімір Караткевіч.

🔵 Як спявае Уладзімір Караткевіч?

🔵 Чаму прыбралі Караткевіча?

🔵 «У рабстве гіне дух». 7 натхняльных цытат са знакамітага рамана Уладзіміра Караткевіча.

🔵 Што агульнага ў «Машэкі» Уладзіміра Караткевіча і «Бабы-Ягі» Івана Буніна?

🔵 Якія казкі пісаў Уладзімір Караткевіч?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥5
Forwarded from Новы Час
26 лістапада 1930 года нарадзіўся Уладзімір Караткевіч. Мы ведаем яго як геніяльнага пісьменніка, які адкрыў нам Беларусь у яе гісторыі, харастве і таямніцах.

Але якім ён быў чалавекам? Пра што марыў і чаго баяўся? Распавядаем у картках 🌿
❤‍🔥5
​​26 лістапада 1930 г нарадзіўся Уладзімір Караткевіч - празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, а яшчэ фантастычны паэт, назаўжды закаханы ў адну чароўную сінюю-сінюю краіну.

Вось вам добры верш. У ім ёсць усё, што трэба: каханне, светлы сум і восень.

У векавечнай бацькаўшчыне клёны
Нячутна пачынаюць аблятаць
На рыжую траву, на мох зялёны,
На весніцы, на ціхі стаў, на гаць.
Зямля глядзіць азёрамі-вачыма
На ясны свет, што стыне у красе.
Як чыста, бы святло абшары вымыла,
Як ціха — быццам зніклі людзі ўсе.
Адвечная мая! Ў сцюдзёных росах,
Як летась, як мільёны год таму...
Ляцяць на ветры косы рыжай восені,
І кліча лісцяў жоўты сум зіму.
На вуснах стыне горкі смак рабіны,
Цалую іх, халодныя як лёд.
О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай
Пад тымі ж клёнамі праз сотню год,
Ці зразумееце, што мы кахалі,
Што зніклі так, як знікнеце і вы,
Што векавечны толькі край, і далеч,
І жоўты ліст на зелені травы,
Што ў векавечнай бацькаўшчыне клёны
Тысячагоддзі будуць аблятаць
На рыжую траву, на мох зялёны,
На весніцы, на ціхі стаў, на гаць,
Што нездарма яны з асінак рудых,
Калі ідзеш увосень па зямлі,
Раняе золата пад ногі людзям,
Каб мы яе любілі й бераглі.

1954-1958 гг.

Жыве Беларусь!
❤‍🔥9
27 лістапада 1920 года на Случчыне выбухнула антыбальшавіцкае паўстанне.

«…Наша справа – справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе», – з гэтых словаў у 1920 годзе пачалося Слуцкае паўстанне, якое засталося ў гісторыі яшчэ пад назвай Слуцкі збройны чын.

Калі вельмі сцісла, то сяляне Случчыны пад кіраўніцтвам мясцовых беларускіх афіцэраў, якія вярнуліся з фронту Першай сусветнай вайны, у лістападзе 1920 года стварылі вайсковую адзінку і цэлы месяц ваявалі з Чырвонай Арміяй за ідэю Беларускай Народнай Рэспублікі – непадзельную і незалежную Беларусь.

Напярэдадні паўстання 14-15 лістапада жыхары Слуцка і вакольных вёсак сабраліся разам на адмысловы з’езд, на якім і прынялі пастанову пра ўзброены супраціў бальшавікам. Беларускія афіцэры з баявым досведам адразу пачалі ствараць ваеннае фармаванне з мясцовых сялян. Добраахвотнікаў было больш чым дастаткова. У першую Слуцкую брыгаду стральцоў войска БНР увайшло да 4 тысяч чалавек. Яшчэ 6 тысяч чалавек было ў рэзерве. Цалкам за БНР на Случчыне былі гатовыя ваяваць да 10 тысяч чалавек.

Праблемы былі са зброяй. Случчане здабывалі яе ў баях з бальшавікамі. Першае сутыкненне адбылося 27 лістапада 1920 года, і гэты дзень лічыцца Днём Герояў і Днём вайсковай славы БНР. Дарэчы, баі Слуцкая брыгада вяла даволі паспяхова. Здзяйсняла смелыя паспяховыя напады на Чырвоную армію, адбівала вёскі і хавалася ў нейтральнай зоне на мяжы з Польшчай. Поспех і смеласць случчанаў, якія ваявалі за сваю свабоду, пераманьвалі расійскіх сялян з Чырвонай арміі, якія дэзерціравалі і пераходзілі на бок Слуцкага паўстання.

Бальшавікі дужа сур’ёзна ставіліся да паўстання і баяліся, што супраціў перакінецца на іншыя раёны Беларусі. Для задушэння Слуцкага Збройнага чына яны дамовіліся з палякамі, каб заходзіць на нейтральную тэрыторыю і нават на тэрыторыю Польшчы і там учынялі карныя аперацыі супраць сялян, якія падтрымлівалі паўстанцаў. 28 снежня 1920 года жаўнеры Слуцкай брыгады перайшлі на польскі бок мяжы і здаліся палякам.

Случакі ахвярна змагаліся за нашую незалежную краіну. Менавіта таму гэтая падзея назаўсёды ўвайшла ў нашую гісторыю як адзін з важных крокаў да пабудовы сучаснай Незалежнай Беларусі.
🔥3❤2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🏇 27 лістапада 1920 года адзначаецца Дзень Герояў у гонар пачатку Слуцкага збройнага паўстання!

🐎 Менавіта ў гэты дзень пачаліся першыя баі ў ваколіцах Слуцка супраць Чырвонай Арміі за незалежнасць Беларусі.

Слуцкае паўстанне, або, як яго яшчэ завуць, Слуцкі збройны чын — яскравая старонка ў гісторыі Беларусі. Тады, у канцы 1920 года, падобна героям Антычнасці, беларусы паспрабавалі выступіць супраць у разы мацнейшага ворага.

🇧🇾Што гэта была за падзея? Ці была ідэйная падаплёка ў паўстання? Як дзейнічалі бальшавікі ў гэтай «спецаперацыі» і чым скончылася паўстанне?

📌 Зрабілі для вас падборку, што можна пачытаць і паглядзець пра Слуцкі збройны чын:

🔵Слуцкае паўстанне: прычыны, дэталі і вынікі.

🔵БНР і УНР — кропка адліку нашай незалежнасці.

🔵Слуцкая брыгада супраць Чырвонай арміі.

🔵Слуцкая брыгада супраць Чырвонай арміі. Працяг.

🔵Слуцкая брыгада супраць Чырвонай арміі. Заканчэнне.

🔵Куды дайшлі лісты з маркамі слуцкіх паўстанцаў?

🔵Слуцкая рэспубліка.

⬛️ Відэа з цік-ток канала _vytoki.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤1❤‍🔥1👏1
Святлана Ціханоўская: «Калі мы сёння згадваем Слуцкі збройны чын, то ўжо ведаем, чым скончылася гэтая гісторыя. А людзі, якія ў лістападзе 1920 года вырашылі бараніць Беларусь, гэтага не ведалі. Яны не маглі ведаць, ці ўбачаць зноў свае дамы і родных, ці атрымаецца адстаяць незалежнасць. І ўсё ж зрабілі свой выбар.

Сёння, у Дзень Герояў, я думаю пра тое, колькі смеласці спатрэбілася гэтым людзям. Пра іх жаданне самім вырашаць, як жыць на сваёй зямлі. І пра тое, як шмат яны былі гатовыя дзеля гэтага страціць.

Прайшло 106 гадоў. А мы дагэтуль ведаем, што такое пагроза незалежнасці. Мы бачым, як Расія вядзе вайну супраць Украіны. Як беларускія добраахвотнікі дапамагаюць украінцам абараняцца. І як зноў беларусы аддаюць свае жыцці ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі.

Мне вельмі балюча, што мы ўсё яшчэ гаворым пра гэта. Што да імёнаў герояў мінулага стагоддзя дадаюцца новыя. І што сем’і беларускіх добраахвотнікаў сёння перажываюць тое, праз што калісьці праходзілі сем’і ўдзельнікаў Слуцкага збройнага чыну.

Я хачу, каб мы памяталі ўсіх гэтых людзей. Ведалі іх імёны, расказвалі пра іх дзецям, падтрымлівалі родных загінулых.

А яшчэ я вельмі хачу, каб нашыя дзеці і ўнукі жылі ў Беларусі, дзе ім не давядзецца рабіць такі страшны выбар. Каб яны маглі жыць у сваёй краіне, размаўляць на роднай мове, гадаваць дзяцей і будаваць планы, не баючыся, што нехта зноў прыйдзе вырашаць іх лёс.

Мне здаецца, мы многім абавязаныя тым, хто ў 1920 годзе пайшоў бараніць Беларусь. І самае важнае, што мы можам зрабіць у памяць пра іх, — зберагчы незалежнасць нашай краіны».
❤‍🔥2❤1👏1
Француская гісторыя Лявона Рыдлеўскага, слуцкага паўстанца і партызана макí: https://smarturl.click/6n4YY

Лявон Рыдлеўскі пасьпеў паўдзельнічаць у Слуцкім збройным чыне супраць бальшавікоў, стварыць беларускую арганізацыю ў Францыі, ваяваць у Францускім іншаземным легіёне і далучыцца да антынацысцкага Супраціву.

У 1930 годзе Рыдлеўскі разам з Міколам Абрамчыкам заснаваў у Парыжы «Хаўрус беларускіх работнікаў». Арганізацыя дапамагала эмігрантам, выдавала беларускія газэты, ладзіла культурныя імпрэзы і адстойвала іхныя правы. Пасьля вайны Рыдлеўскі дапамагаў беларускім уцекачам і стаў віцэ-прэзыдэнтам Рады БНР.

Ён памёр у Лёндане ў 1953 годзе. Незадоўга да сьмерці напісаў: «Францыя зноў стала свабоднай, я таксама. Але мая першая Радзіма, Беларусь [...] да сёньня жыве ва ўмовах тэрарыстычнага рэжыму».
❤‍🔥1❤1