Forwarded from Чижовка Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
26 лістапада 1930 года нарадзіўся Уладзімір Караткевіч.
Мабыць, усе чыталі аднойчы яго "Ладдзю роспачы". Заўсёды гэтае апавяданне неяк асобна стаяла ў школьнай праграме. Апасля шматлікіх твораў класікаў пра гаротны лёс беларускага народа, які толькі і можа, што працаваць і пакутаваць, вось ён - рагачоўскі хлопец Гервасій. Не пакутуе (і, дарэчы, не працуе), любіць віно і добрыя жарты, можа паспрачацца з сумнай каралевай і згуляць у шахматы са Смерцю (таксама сумнай). Нешта... незвычайнае, так?
Але перачытайце "Ладдзю" зараз. Кожны вобраз і кожны сказ яе адгукаецца сёння ў сэрцы, як ніколі. Бо гэты хлопец і ёсць сапраўдны беларус.
Ён ідзе ў адвечную цемру з усмешкай. Ён суцяшае тых, хто ў адзіноце ці разгублены. Ён жартуе, хоць уласнае сэрца баліць, бо яго жарты вяртаюць надзею іншым. І надзея вяртаецца, нават у тым месцы, дзе яе няма і ня можа быць, да людзей, каму, здавалася, надзея ўжо непатрэбная. Ён не просіць літасці і не губляе годнасці. Ён нясе з сабою напамін аб роднай зямлі - кветку шыпшыны. Ён кахае там, дзе былі толькі страх і роспач. Ён рызыкуе апошнім, каб выратаваць незнаёмцаў. І перамагае. А потым незнаёмцы вяртаюць жыццё яму.
Хто ж тыя людзі на ладдзі, як не мы сучасныя? Так што, калі сёння камусці надзвычай цяжка, узгадайце словы гэтага звычайнага хлопца. Позна бывае толькі ў труне. І няхай кожнаму з нас асвятляе шлях яго ўласная кветка шыпшыны.
Жыве Беларусь!

❤🔥5❤1
Forwarded from Наша Ніва
Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў
Вялікае інтэрв’ю з лідаркай дэмакратычных сіл Святланай Ціханоўскай пра галоўныя вынікі года, праблемы беларусаў у Польшчы, Лукашэнку, наступнае вызваленне палітвязняў і асабістае — спорт, дзяцей і канфлікт з мужам.
https://nashaniva.com/410109
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/410109
UPD. Рэакцыі-гаўняшкі пад гэтым пастом накручвалі боты. Гэта было заўважна па нехарактэрнай дынаміцы іх нарастання.

❤🔥3
Forwarded from Наша Ніва
❗️У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша
Брэсцкага антыкрызіснага кіраўніка кінулі за краты за каментары. Але пакуль ён чакаў суда, сэрца не вытрымала.
https://nashaniva.com/410163
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/410163

😢5🤬1
Журналістам стала вядома, што ў сіза напрыканцы 2025 г памёр (калі можна так сказаць пра смерць за кратамі) 63-гадовы Юрый Лукша. Ён чакаў "суда" за два каментары, але не быў прызнаны палітвязням, - праваабаронцы ўвогуле пра яго не ведалі.
Кожная смерць невінаватага чалавека ў зняволенні - злачынства. І кожнае злачынства злачынцы намагаюцца схаваць. Год пра смерць Юрыя Лукшы ведалі толькі яго блізкія (ну і тыя, хто кінуў пажылога хворага чалавека ў сіза за каментары). Але год прайшоў - і цяпер ведаюць усе. Таму, што нават добра прыхаваныя злачынствы немагчыма хаваць вечна. А злачынствы рэжыма не маюць тэрміну даўніны.
Спачуванні родным і сябрам Юрыя Лукшы.
Злачынцы адкажуць!

😢6
Forwarded from Наша Ніва
«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»
КДБ правёў ператрусы ў людзей, якія атрымлівалі замежныя стыпендыі, і іх сваякоў. Справу, яе прычыны і наступствы аналізуе Мікола Бугай.
https://nashaniva.com/410205
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/410205

🤯2🤬1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
✍🏻 Дзякуючы ягонай творчасці многія прыйшлі ў беларускую культуру і літаратуру.
Тэксты Караткевіча натхняюць да цікавасці сваёй мінуўшчынай, робяць чытачоў неабыякавымі да беларускай гісторыі і культуры.
Пішыце ў каментарыях, якія творы Уладзіміра Караткевіча вашыя любімыя, і дзяліцеся цытатамі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥5
Forwarded from Новы Час
26 лістапада 1930 года нарадзіўся Уладзімір Караткевіч. Мы ведаем яго як геніяльнага пісьменніка, які адкрыў нам Беларусь у яе гісторыі, харастве і таямніцах.
Але якім ён быў чалавекам? Пра што марыў і чаго баяўся? Распавядаем у картках 🌿

26 лістапада 1930 г нарадзіўся Уладзімір Караткевіч - празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, а яшчэ фантастычны паэт, назаўжды закаханы ў адну чароўную сінюю-сінюю краіну.
Вось вам добры верш. У ім ёсць усё, што трэба: каханне, светлы сум і восень.
У векавечнай бацькаўшчыне клёны
Нячутна пачынаюць аблятаць
На рыжую траву, на мох зялёны,
На весніцы, на ціхі стаў, на гаць.
Зямля глядзіць азёрамі-вачыма
На ясны свет, што стыне у красе.
Як чыста, бы святло абшары вымыла,
Як ціха — быццам зніклі людзі ўсе.
Адвечная мая! Ў сцюдзёных росах,
Як летась, як мільёны год таму...
Ляцяць на ветры косы рыжай восені,
І кліча лісцяў жоўты сум зіму.
На вуснах стыне горкі смак рабіны,
Цалую іх, халодныя як лёд.
О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай
Пад тымі ж клёнамі праз сотню год,
Ці зразумееце, што мы кахалі,
Што зніклі так, як знікнеце і вы,
Што векавечны толькі край, і далеч,
І жоўты ліст на зелені травы,
Што ў векавечнай бацькаўшчыне клёны
Тысячагоддзі будуць аблятаць
На рыжую траву, на мох зялёны,
На весніцы, на ціхі стаў, на гаць,
Што нездарма яны з асінак рудых,
Калі ідзеш увосень па зямлі,
Раняе золата пад ногі людзям,
Каб мы яе любілі й бераглі.
1954-1958 гг.

❤🔥9
Forwarded from Годная гісторыя
27 лістапада 1920 года на Случчыне выбухнула антыбальшавіцкае паўстанне.
«…Наша справа – справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе», – з гэтых словаў у 1920 годзе пачалося Слуцкае паўстанне, якое засталося ў гісторыі яшчэ пад назвай Слуцкі збройны чын.
Калі вельмі сцісла, то сяляне Случчыны пад кіраўніцтвам мясцовых беларускіх афіцэраў, якія вярнуліся з фронту Першай сусветнай вайны, у лістападзе 1920 года стварылі вайсковую адзінку і цэлы месяц ваявалі з Чырвонай Арміяй за ідэю Беларускай Народнай Рэспублікі – непадзельную і незалежную Беларусь.
Напярэдадні паўстання 14-15 лістапада жыхары Слуцка і вакольных вёсак сабраліся разам на адмысловы з’езд, на якім і прынялі пастанову пра ўзброены супраціў бальшавікам. Беларускія афіцэры з баявым досведам адразу пачалі ствараць ваеннае фармаванне з мясцовых сялян. Добраахвотнікаў было больш чым дастаткова. У першую Слуцкую брыгаду стральцоў войска БНР увайшло да 4 тысяч чалавек. Яшчэ 6 тысяч чалавек было ў рэзерве. Цалкам за БНР на Случчыне былі гатовыя ваяваць да 10 тысяч чалавек.
Праблемы былі са зброяй. Случчане здабывалі яе ў баях з бальшавікамі. Першае сутыкненне адбылося 27 лістапада 1920 года, і гэты дзень лічыцца Днём Герояў і Днём вайсковай славы БНР. Дарэчы, баі Слуцкая брыгада вяла даволі паспяхова. Здзяйсняла смелыя паспяховыя напады на Чырвоную армію, адбівала вёскі і хавалася ў нейтральнай зоне на мяжы з Польшчай. Поспех і смеласць случчанаў, якія ваявалі за сваю свабоду, пераманьвалі расійскіх сялян з Чырвонай арміі, якія дэзерціравалі і пераходзілі на бок Слуцкага паўстання.
Бальшавікі дужа сур’ёзна ставіліся да паўстання і баяліся, што супраціў перакінецца на іншыя раёны Беларусі. Для задушэння Слуцкага Збройнага чына яны дамовіліся з палякамі, каб заходзіць на нейтральную тэрыторыю і нават на тэрыторыю Польшчы і там учынялі карныя аперацыі супраць сялян, якія падтрымлівалі паўстанцаў. 28 снежня 1920 года жаўнеры Слуцкай брыгады перайшлі на польскі бок мяжы і здаліся палякам.
Случакі ахвярна змагаліся за нашую незалежную краіну. Менавіта таму гэтая падзея назаўсёды ўвайшла ў нашую гісторыю як адзін з важных крокаў да пабудовы сучаснай Незалежнай Беларусі.

🔥3❤2
Forwarded from Будзьма беларусамі!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Слуцкае паўстанне, або, як яго яшчэ завуць, Слуцкі збройны чын — яскравая старонка ў гісторыі Беларусі. Тады, у канцы 1920 года, падобна героям Антычнасці, беларусы паспрабавалі выступіць супраць у разы мацнейшага ворага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤1❤🔥1👏1
Forwarded from Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская: «Калі мы сёння згадваем Слуцкі збройны чын, то ўжо ведаем, чым скончылася гэтая гісторыя. А людзі, якія ў лістападзе 1920 года вырашылі бараніць Беларусь, гэтага не ведалі. Яны не маглі ведаць, ці ўбачаць зноў свае дамы і родных, ці атрымаецца адстаяць незалежнасць. І ўсё ж зрабілі свой выбар.
Сёння, у Дзень Герояў, я думаю пра тое, колькі смеласці спатрэбілася гэтым людзям. Пра іх жаданне самім вырашаць, як жыць на сваёй зямлі. І пра тое, як шмат яны былі гатовыя дзеля гэтага страціць.
Прайшло 106 гадоў. А мы дагэтуль ведаем, што такое пагроза незалежнасці. Мы бачым, як Расія вядзе вайну супраць Украіны. Як беларускія добраахвотнікі дапамагаюць украінцам абараняцца. І як зноў беларусы аддаюць свае жыцці ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі.
Мне вельмі балюча, што мы ўсё яшчэ гаворым пра гэта. Што да імёнаў герояў мінулага стагоддзя дадаюцца новыя. І што сем’і беларускіх добраахвотнікаў сёння перажываюць тое, праз што калісьці праходзілі сем’і ўдзельнікаў Слуцкага збройнага чыну.
Я хачу, каб мы памяталі ўсіх гэтых людзей. Ведалі іх імёны, расказвалі пра іх дзецям, падтрымлівалі родных загінулых.
А яшчэ я вельмі хачу, каб нашыя дзеці і ўнукі жылі ў Беларусі, дзе ім не давядзецца рабіць такі страшны выбар. Каб яны маглі жыць у сваёй краіне, размаўляць на роднай мове, гадаваць дзяцей і будаваць планы, не баючыся, што нехта зноў прыйдзе вырашаць іх лёс.
Мне здаецца, мы многім абавязаныя тым, хто ў 1920 годзе пайшоў бараніць Беларусь. І самае важнае, што мы можам зрабіць у памяць пра іх, — зберагчы незалежнасць нашай краіны».

❤🔥2❤1👏1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Француская гісторыя Лявона Рыдлеўскага, слуцкага паўстанца і партызана макí: https://smarturl.click/6n4YY
Лявон Рыдлеўскі пасьпеў паўдзельнічаць у Слуцкім збройным чыне супраць бальшавікоў, стварыць беларускую арганізацыю ў Францыі, ваяваць у Францускім іншаземным легіёне і далучыцца да антынацысцкага Супраціву.
У 1930 годзе Рыдлеўскі разам з Міколам Абрамчыкам заснаваў у Парыжы «Хаўрус беларускіх работнікаў». Арганізацыя дапамагала эмігрантам, выдавала беларускія газэты, ладзіла культурныя імпрэзы і адстойвала іхныя правы. Пасьля вайны Рыдлеўскі дапамагаў беларускім уцекачам і стаў віцэ-прэзыдэнтам Рады БНР.
Ён памёр у Лёндане ў 1953 годзе. Незадоўга да сьмерці напісаў: «Францыя зноў стала свабоднай, я таксама. Але мая першая Радзіма, Беларусь [...] да сёньня жыве ва ўмовах тэрарыстычнага рэжыму».

❤🔥1❤1