Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.13K subscribers
3.09K photos
71 videos
5 files
1.53K links
Download Telegram
Польскія банкі не адкрываюць рахункі былым палітвязням.
ЦБС шукае выйсце
.

Мы часта сутыкаемся з сітуацыямі, калі праблема аднаго чалавека насамрэч з’яўляецца праблемай цэлай супольнасці.
І менавіта з такімі кейсамі мы працуем у Цэнтры Беларускай Салідарнасці.

Вось ужо больш за месяц былыя палітвязні з Беларусі, вызваленыя 13 снежня 2025 года, не могуць адкрыць банкаўскія рахункі ў Польшчы. А без іх немагчыма нармальна функцыянаваць у сучасным свеце.

Кіраўніца Дэпартамента прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская звярнулася з гэтай праблемай да Фінансавага амбудсмена Польшчы (Rzecznik Finansowy).

📩 Фінансавы амбудсмен ужо адрэагаваў на наш зварот і накіраваў афіцыйныя запыты ў тры буйныя банкі Польшчы:

• PKO BP S.A.
• Bank Millennium S.A.
• Santander Bank Polska S.A.

Амбудсмен просіць банкі, у прыватнасці:

➡️ растлумачыць, ці можа часовае пасведчанне асобы замежніка быць падставай для адкрыцця рахунку;
➡️ паведаміць, ці магчыма ўвесці спецыяльныя працэдуры, якія палегчаць доступ да банкаўскіх паслуг для грамадзян Беларусі (у тым ліку былых палітвязняў), што звяртаюцца па міжнародную абарону ў Польшчы.

Акрамя таго, амбудсмен звярнуўся у Саюз банкаў Польшчы з прапановай змяніць агульныя практыкі адкрыцця рахункаў для беларусаў у такой сітуацыі.

Фінансавы амбудсмен паабяцаў афіцыйна праінфармаваць ЦБС пра вынікі перамоваў як з асобнымі банкамі, так і з Саюзам банкаў Польшчы.

🔍 Адказ амбудсмена можна прачытаць у каруселі ◀️▶️

Мы працягваем працаваць не толькі з канрэтнымі выпадкамі, але і з прычынамі, якія робяць гэтыя праблемы сістэмнымі.
67👏11👍2
ЦБС працягвае падтрымліваць беларускія ініцыятывы.

Пагоня зрабіла ўнікальную рэч: каманда @bkspahonia стала першай беларускай камандай, якая атрымала дазвол на выступ у афіцыйным польскім чэмпіянаце ⚽️🇵🇱

Гэта натхняльны прыклад таго, што настойлівасць і ўпартасць перамагаюць бюракратычныя перашкоды, і што за свае мэты трэба змагацца да канца.

Але Пагоня — гэта значна больш, чым футбол. Гэта каманда, якая не толькі выступае ў афіцыйных польскіх турнірах і развівае беларускую футбольную супольнасць, гэта каманда, якая застаецца важным голасам салідарнасці па-за межамі футбольнага поля.

Сёння каманда звяртаецца да вас па падтрымку 🙌
Калі вы верыце ў беларускую справу і ў сілу салідарнасці — падтрымаеце каманду, накіраваўшы 1,5% свайго падаходнага падатку.

Як гэта зрабіць?
У сваёй падатковай дэкларацыі пазначце:
KRS: 0000883672
Фонд: Fundacja Centrum Białoruskiej Solidarności
Мэта: BKS Pahonia

Разам уздымаем беларускую справу! ⚽️✊🏻🫶🏻

Жыве Беларусь!
46👍6🥰5
Студзень у лічбах і справах ⚖️

📊 Публікуем статыстыку працы Аддзела прававой дапамогі Цэнтра Беларускай Салідарнасці за студзень 2026 года.

У цяперашні час праца Аддзела сканцэнтраваная на аказанні прававой дапамогі былым палітычным зняволеным — незалежна ад таго, калі менавіта чалавек выйшаў з турмы.

Кіраўніца Аддзела прававой дапамогі Вольга Добравольская каардынуе гэтую працу і асабіста суправаджае складаныя справы, каб кожны чалавек меў доступ да дакументаў, абароны і права на годнае жыццё 🫶

У каруселі — асноўныя справы і вынікі працы за месяц ◀️▶️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
23👍4🔥2👌1