#піонэрархнагляд #архітэктурабсср
Тэлеграм-канал ДВА "Мінскбуд" паведаміў пра хуткі пачатак работ па рэканструкцыі будынка па адрасе вул. П. Броўкі д.1 у Мінску - былога адміністрацыйнага корпуса Клінічнага гарадка, пабудаванага паводле праекта архітэктара Георгія Лаўрова (аўтар часткі будынкаў студгарадка БДУ і былой Ленінскай бібліятэкі) на пачатку 1930-х гадоў.
Аўтары рэканструкцыі (генпраектыроўшчык - Мінскграмадзянпраект, архітэктурна-рэстаўрацыйныя рашэнні - "Навукова-праектны цэнтр "РЭСТАБІЛІС") кіраваліся праектнымі матэр'яламі Лаўрова з архіваў і імкнуліся вярнуць будынку арыгінальны канструктывісцкі выгляд. Згодна з праектам рэканструкцыі будынку будуць вернуты:
- пляцоўка на даху, з магчымасцю яе эксплуатацыі;
- першапачатковы каларыт фасадаў;
- аконная і дзвярная сталярка, якая адпавядае гістарычнаму характару;
- аб'ёмна-прасторавае рашэнне паводле першапачатковага аўтарскага праекта.

#фотабсср
Варашылаў і Будзённы на прадзе войск Беларускай вайсковай акругі ў Менску (меркавана, на былым іпадроме, які месціўся ў раёне цяперашняй гасцініцы "Пекін") 1 мая 1938 года.

Беларускі піонэр
#архітэктурабсср Мабыць, гэта першая згадка пра беларускі стыль у савецкай архітэктуры БССР (газета "Рабочий" №49 1927 года), але тэма, здаецца, далейшага развіцця не атрымала і ў Беларусі працягвалі будаваць спачатку абезаблічаны канструктывізм, а затым пасля…
#звязда
Яшчэ адна згадка пра пошукі беларускага архітэктурнага стылю ў Савецкай Беларусі з газеты "Звезда" №12 1926 года.
Узгаданы будынак вакзала МББ (Маскоўска-Беларускай-Балтыйскай чыгункі) знаходзіўся ў раёне сучаснага прыпынка "Інстытут Культуры", да Рэвалюцыі называўся Брэстскім, згарэў у першыя дні вайны.

#камунармагілёўшчыны У 1934 годзе рабочыя магілёўскай шоўкавай (штучнага валакна) фабрыкі звярнуліся да ЦВК і СНК БССР з прапановай аб перайменаванні горада Магілёва у горад Шмідт - у гонар палярніка-чалюскінца Отта Юльевіча Шмідта. Прапанова не была задаволена.…
Аказваецца, да кампаніі па перайменаванню Магілёва ў горад Шмідт (з-за таго, што савецкі палярны даследчык Ота Шмідт- у сучаснай арфаграфіі Шміт - там нарадзіўся), акрамя рабочых магілёўскай шоўкавай фабрыкі, далучыўся і беларускі паэт Андрэй Александровіч - у ягоным вершы "Шмідт на граніцы" 1934 года ёсць радкі з заклікам да перайменавання.
#кнігібсср
Вокладка кнігі А.Клібанава "Камсамол на фронце бязбожжа", Менск, 1930 год.
Вокладка кнігі А.Клібанава "Камсамол на фронце бязбожжа", Менск, 1930 год.
Беларускі піонэр
#архітэктурабсср Эвалюцыя знешняга выгляду галоўнага корпуса БНТУ у Мінску у ХХ стагоддзі: 1932 год - будаўніцтва галоўнага корпуса паводле праекта Георгія Лаўрова; 1940 год - корпус напрыканцы 1930-х перабудаваны паводле праекта Наталлі Макляцовай; 1949 год…
#архітэктурабсср
Яшчэ трохі эвалюцыі знешняга выгляду галоўнага корпуса БНТУ (даваеннай пабудовы) на фотаздымках 1944 і 1957 гадоў.

Унікальныя кадры з завяршальных этапаў будаўніцтва геафізічнай абсерваторыі ў Менску, 1934-1936 гады (фота 1-4).
Праект быў створаны выпускніком маскоўскага ВХУТЕМАСа беларускім архітэктарам Іванам Валадзько яшчэ ў 1930 годзе. Але фінальны вынік трохі адрозніваўся ад першапачатковага праекту - у першую чаргу адсутнасцю кантрастнай афарбоўкі (фота 5-7).
Будынак захаваўся да нашага часу і з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (шыфр 712Г000204).