Беларускі піонэр
2.87K subscribers
6.92K photos
8 videos
24 files
683 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#рабочий
Сталоўкі Менска на пачатку 1931 года. Заметка з газеты "Рабочий" №27 1931 г.
#рабочий
Гарачыя туры і кошты на іх з рэкламы ў менскай газеце "Рабочий" №108 1936 года.
Падчас прагляду міжваенных газет натыкнуўся на адзін факт з біяграфіі мінскага архітэктара Герасіма Якушкі, які не згадваецца ні ў воднай ягонай біяграфіі. Напрыклад, той жа гісторык архітэктуры В.Чарнатаў пісаў, што Якушка быў галоўным архітэктарам Мінска з 1936 па 1941 год без перапынкаў.
Але ў газеце "Звязда" №122 ад 29 мая 1937 знайшоўся артыкул "Закрылася ўсебеларуская канферэнцыя архітэктараў", які амаль цалкам прысвечаны выкрыванню Якушкі, як "шкодніка, контрэвалюцыянера і кулацкага памагатая". Да цкавання архітэктара далучыўся сам Іосіф Лангбард, які прыехаў на канферэнцыю з Ленінграда: "...ён [Якушка] увогуле не заслугоўвае гэтага высокага і ганаровага ў нашай краіне звання [архітэктара]".
Іншыя калегі па мастацкаму цэху не засталіся ў баку, у артыкуле пералічаны архітэктары Воінаў, Барысаў, Жадовіч, скульптар Бембель і іншыя, хто "рашуча асудзіў антысавецкае выступленне Якушкі".

Працяг ніжэй.
Пачатак вышэй.

У выніку канферэнцыя пастанавіла выключыць Якушку з Саюза архітэктараў і зняць з пасады гарадскога архітэктара (пра што згадваецца яшчэ ў газеце "Рабочий" №151 1937 года).
Дык вось, здавалася, 1937 год, Якушка выкрыты як "шкоднік", выключаны з Саюза і зняты з пасад, ягоная біяграфія павінна была скончыцца ў гэтым годзе ўзгадкай у растрэльным спісе, але нічога такога.
Ужо ў 1939 годзе ў газеце "Советская Белоруссия" №275 у артыкуле пра стварэнне ў Мінску гарадскога возера (будучае Камсамольскае возера) Герасім Якушка ўзгадваецца як гарадскі архітэктар. І далей ў пазнейшых артыкулах ад 1939 і да пачатку вайны ён узгадваецца спрэс як галоўны архітэктар Мінска.
Вось і застаюцца пытанні: як яму ўдалося вярнуцца на сваю пасаду, пасля такога разгрому, які быў зладжаны на канферэнцыі 1937 года і ў якім, нагадваю, удзельнічаў сам Лангбард? Што рабіў Якушка ў гэты перыяд з мая 1937 да лістапада 1939? Ці быў ён рэпрэсаваны, а потым апраўданы? Чаму ў біяграфіі архітэктара гэты эпізод не згадваецца?
#архітэктурабсср
Менскія журналісты адразу неўзлюбілі будынак клуба харчавікоў, які быў пабудаваны паводле праекта маскоўскага архітэктара Антона Бурава ў 1927-1929 гадах на рагу вуліц Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай. Журналіст "Звязды" 1929 года Оршын параўноўвае клуб з турмой, а неназваны архітэктурны крытык з той жа "Звязды" 1936 года адносіць будынак да "стылю каробак і перагародак" (дарэчы, у 1936 знешні выгляд будынка памяняўся - быў надбудаваны паверх).
Але калі б клуб харчавікоў захаваўся да нашага часу ў нязменным выглядзе - то гэта была б перліна савецкага канструктывізма Мінска. Дарэчы, пэўная частка будынка такі захавалася - рэшткі клуба пасля вайны былі перабудаваныя ў кінатэатр "Перамога".
Напрыканцы прыведзена 3D-рэканструкцыя клуба ад Жуцяева і Палонскага.
#советскаябелоруссия #піонэрскізагаловак
"Под знаком перестройки" - загаловак з другой паловы 1980-х гадоў у газеце 1940 года ("Советская Белоруссия" №219).
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська працягвае даследванні, гэтым разам піша пра ўраджэнцаў Віцебска Сямёна і Барыса Леўманаў. У 1920-я гады яны былі віднымі дзеячамі шахматна-шашачнага руху ў СССР. Аднак у адзін дзень Сямён быў выключаны з Усесаюзнай секцыі і зняты з усіх пасадаў. Стаў літаратарам: пісаў сам, перакладаў Коласа, Броўку, Труса і іншых беларускіх паэтаў, склаў анталогію беларускай літаратуры, што выйшла ў Маскве. Барыс жа стаў адным з найлепшых савецкіх шашачных кампазітараў.
https://telegra.ph/Syamyon-%D1%96-Barys-Le%D1%9Emany-08-18
#кнігібсср
Вокладка і першая старонка кнігі Янкі Купалы "Для дзяцей", Мінск, 1940 год.
Поўны тэкст даступны на сайце электроннай бібліятэкі НББ.
#фотабсср
Купанне ў Свіслачы на тэрыторыі парка Горкага ў Мінску, 1940 год.