Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.94K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср
Эвалюцыя знешняга выгляду жылога дома ў Оршы на рагу вуліц Леніна і Камсамольскай.
1929 - завяршэнне пабудовы новага дома, адбітак фотаклішэ з газеты "Савецкая Беларусь".
1930-я - вуліца Леніна.
2000-я - сучасны від на даваенны дом.
Валянцінка ад Валянціна - герб БССР, створаны мастаком Валянцінам Волкавым у 1926 годзе і зацверджаны Канстытуцыяй БССР 1927 года.
#звязда
Беларускія газеты роўна 100 гадоў таму пісалі пра заняццё французскімі войскамі Рура і пра сяброўства Турцыі з Савецкай Расіяй.
"Звезда" №36 1923 года.
#мастацтвабсср
Серыя замалёвак Менска ад мастачкі Марыі Уладычынай, 1928 год.
#фотабсср #архітэктурабсср
На паштоўцы таварыства Беларускага Чырвонага крыжа выяўлены адзін з першых у пасляваенным (Першая сусветная і Савецка-Польская войны) Менску адноўленых грамадскіх будынкаў - корпус клінікі нервовых хвароб на вуліцы Кірава (не захаваўся, стаяў у раёне цяперашняга паштамта).
Клініка была адчынена ў 1924 годзе. Над будынкам працаваў архітэктар Станіслаў Гайдукевіч - прычым ён фактычна працягнуў працу над сваім жа дарэвалюцыйным праектам, будоўля каторага прыпынілася з-за ваеннага ліхалецця.
#маладыараты
Вокладка часопіса сялянскай моладзі "Малады араты" №18 1926 года. Аўтар малюнка на вокладцы - фінскі мастак Александэры Ахола-Вало (у 1920-я жыў і працаваў у БССР).
#фотабсср
Гомель на савецкіх паштоўках 1930-х:
1. Вакзал.
2. Савецкая вуліца.
3. Новы хлебазавод.
4. "Шэры дом" архітэктара С.Шабунеўскага.