Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.94K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
#архітэктурабсср
Сціплы беларускі канструктывізм на здымках пачатку 2000-х гадоў (фота Яўгена Марозава).
1-2. Барысаў.
3-4. Гомель.
5-6. Магілёў.
7-8. Віцебск.
#рэчыбсср
Латарэйны білет другой вялікай латарэі-розыгрыша для падпісчыкаў газеты "Беларуская вёска", Менск, 1929 год.
#рэчыбсср
Печка ў Лошыцкай сядзібе ў Мінску з кафляй 1920-х, 1930-х гадоў з часоў калі ў сядзібе размяшчалася даследная станцыя Вавілаўскага Інстытута раслінаводства (фота А.Дзярновіча).
#звязда
Беларускі народны эпас пра Леніна і Троцкага на старонках жалобнага нумара газеты "Звезда" №17 1926 з нагоды 2-й гадавіны з дня смерці Леніна.
Ленін растрэльвае непаслухмянага камісара, а Троцкі адсякае галаву цару - чытаецца як сюжэт трэшовага комікса.
#рэчыбсср
Прадуктовая картка (лісток) на хлеб на снежань 1931 года.
Крыніца: ay.by
#кнігібсср
Вокладка зборніка Змітрака Бядулі "Поэмы", Менск, 1927 год.
Крыніца: ay.by
#звязда
- Вы рыбаў прадаяце?
- Ужо не, каштоўнымі паперамі гандлюем.
З гісторыі тапанімічных перайменаванняў у Менску, газета "Звезда" №16 1926 года.
#людзібсср #фотабсср
Пара групавых фотаздымкаў 1930-х з аўкцыёна. На першым - студэнты апошняга курса медыцынскага інстытута ў Менску, на другім - "група таварышаў" з Гомеля.
#савецкаябеларусь
Для публікацыі фотаздымкаў у газетах у міжваенны час выкарыстоўвалася даволі простая тэхналогія - арыгінальны здымак пераздымаўся праз пласцінку з дробнымі дзірачкамі такім чынам, што на новым здымку утваралася поле з кропак, памер каторых залежыў ад інтэнсіўнасці колеру на арыгінальным фота. На базе новай выявы рабілася металічнае клішэ, якое выкарыстоўвалася пры друку - утворанае поле кропак (бачнае пры павелічэнні), дазваляла пры друку выкарыстоўваць толькі адзін колер - чорны. Канешне пры масавым друку якасць фотаздымкаў пагаршалася. У архіве НАРБ захоўваецца некалькі арыгінальных адбіткаў з клішэ, зробленых да іх выкарыстоўвання ў друкавальнай машыне.
На прыкладзе зацемкі з газеты "Савецкая Беларусь" №198 1929 года пра візіт нямецкіх чырвоных франтавікоў у Менск можна параўнаць адбітак клішэ ў газеце з ягоным чыставым адбіткам з архіва НАРБ. На жаль, арыгінальнага фота для поўнага параўнання не захавалася.