Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.94K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
Forwarded from Мінскія рэчы
25 студзеня 1893 года, роўна 130 гадоў таму, нарадзіўся знакаміты беларускі графік Павел Макаравіч Гуткоўскі.

У калекцыі музея, дзякуючы Таццяне Рыгораўне Яфімавай, цяпер ёсць лінагравюра «Стары Мінск». Гэта работа Паўла Макаравіча ўяўляе сабой перспектыву Саборнай плошчы ў бок былога езуіцкага комплексу ў 1944 годзе. На адвароце аўтар пазначыў свой адрас: вуліца Гандлёвая, дом 28. Бацькі Таццяны Рыгораўны жылі на Бакуніна (сучаснай вуліцы Кірылы і Мяфодзія), былі сусездямі Гуткоўскіх і мелі добрыя стасункі з сям’ёй графіка.
Forwarded from Мінскія рэчы
Павел Макаравіч Гуткоўскі нарадзіўся ў Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў Мінску, Варшаве, Маскве. Росквіт мастацкіх здольнасцей графіка прыпаў на перыяд беларусізацыі 1920-х. Графіку пашанцавала стаць аўтарам мастацкага афармлення твораў Якуба Коласа «Новая зямля», «Першыя крокі», «Казкі жыцця», а таксама ілюстратарам перыядычных выданняў «Чырвоная змена», «Зорка», «Маладняк», «Малады араты», «Беларуская вёска», «Чырвоны крыж». Мастак афармляў у выданнях старонкі, дзе змяшчаліся вершы такіх паэтаў, як Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Андрэй Александровіч, апавяданні Кузьмы Чорнага, Змітрака Бядулі. Адначасова быў аўтарам партрэтаў дзеячаў нацыянальнай культуры і рэвалюцыянераў, стаяў ля вытокаў новага беларускага экслібрыса. Працаваў у тэхніках лінагравюры, ксілаграфіі, акварэлі, гуашы, малюнка вуглём, алоўкам і тушшу.

Па матэрыялах артыкулаў Л. Налівайкі, Я. Шунейкі. Выкарыстаны выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Цікавы праект даслаў падпісчык з выстаўкі, прысвечанай творчасці савецкага архітэктара Канстанціна Мельнікава, якая зараз праходзіць у Маскве.
Гэта праект павільёна 1936 года для міжнароднай выстаўкі ў Парыжы 1937 года. Тут можна бачыць адзін з нешматлікіх прыкладаў таго, як на ўсесаюзным і нават на міжнародным узроўні сталіца БССР падавалася ў беларускамоўным варыянце - Менск, а не як звычайна па-руску "Минск".
Такі варыянт назвы сталіцы Савецкай Беларусі на афіцыйным узроўні ў беларускай мове праіснаваў з 1919 па 1939 год і быў замаццаваны ў Канстытуцыі БССР 1927 года.
#кнігібсср
Вокладкі работніцка-сялянскіх календароў за 1923 і 1924 гады (мастак П.Гуткоўскі) выдадзеных у Менску.
Гаспадарам на заметку.
Карысная інфармацыя з работніцка-сялянскага календара, выдадзенага ў Менску ў 1924 годзе.
#звязда
У 180-м нумары газеты "Звязда" за 1934 год быў апублікаваны ліст ад ЦК падпольнай кампартыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) з віншаваннямі ў адрас газеты з нагоды выхаду 5000-га нумара.
І з гэтым лістом звязана цікавая акалічнасць - справа ў тым, што ён напісаны і надрукаваны правапісам беларускай мовы, распрацаваным Тарашкевічам на пачатку ХХ ст. з мяккімі знакамі, хаця у той час сама газета "Звязда" ужо год як публікавалася правапісам, змененым рэформай 1933 года, які ад гэтых мяккіх знакаў пазбавіўся (сама газета памяняла назву - была "Зьвязда", стала "Звязда").
Справа ў тым, што рэформа адбылася на тэрыторыі БССР, а камуністычныя (і іншыя) беларускія арганізацыі ў Польшчы працягнулі з большага карыстацца старым правапісам і карысталіся ім ледзь не да 1939 года.
#звязда
Нарыс М.Гольдберга "На Мазыршчыне" у газеце "Зьвязда" №138 1928 года (знайшоў С.Марціновіч).
#маладыараты
Вокладка часопіса камсамольскай сялянскай моладзі "Малады араты" №14 1925 года з партрэтам першадрукара Францыска Скарыны.
#архітэктурабсср #піонэрархнагляд
У міжваеннай архітэктуры Гомельшчыны і часткова Магілёўшчыны ёсць адзін патэрн, які паўтараецца на многіх аб'ектах - афармленне ўваходнай групы ў будынак у выглядзе блока дзвярэй, аточанага рызалітамі з вертыкальным шкленнем, і прыкрытага зверху навесам-балконам з калонамі ці без. Такія патэрны заўважныя на наступных аб'ектах:
1. Гомельская паліклініка (зараз закінута).
2. Гомельскі педкаледж (былая школа).
3. Адміністрацыйны будынак (былая сталоўка) Гомсельмаша.
4-5. Клуб чыгуначнікаў у Гомелі (зараз перабудаваны пад класіцызм).
6. Малая зала таго ж клубу, якую пакінулі ў арыгінальным выглядзе.
7-8. Клуб папернікаў у Добрушы.
9. Сталоўка ў Рэчыцы (не захавалася).
10. Гімназія ў Бабруйску (былы армейскі клуб).
Існуе тэорыя, што дадзены патэрн - гэта мастацкі прыём знакамітага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага, але ж не для ўсіх пералічаных аб'ектаў пацвярджаецца ягонае аўтарства.