Беларускі піонэр
2.88K subscribers
6.94K photos
8 videos
24 files
686 links
БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.

Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
boosty.to/belaruskipioner

Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s

Сувязь: @pionerbel
Download Telegram
Беларускі піонэр
#камунармагілёўшчыны У 1934 годзе рабочыя магілёўскай шоўкавай (штучнага валакна) фабрыкі звярнуліся да ЦВК і СНК БССР з прапановай аб перайменаванні горада Магілёва у горад Шмідт - у гонар палярніка-чалюскінца Отта Юльевіча Шмідта. Прапанова не была задаволена.…
Аказваецца, да кампаніі па перайменаванню Магілёва ў горад Шмідт (з-за таго, што савецкі палярны даследчык Ота Шмідт- у сучаснай арфаграфіі Шміт - там нарадзіўся), акрамя рабочых магілёўскай шоўкавай фабрыкі, далучыўся і беларускі паэт Андрэй Александровіч - у ягоным вершы "Шмідт на граніцы" 1934 года ёсць радкі з заклікам да перайменавання.
"Мальчишник в Минске: начало"
"Звезда" №12 1926.
#кнігібсср
Вокладка кнігі А.Клібанава "Камсамол на фронце бязбожжа", Менск, 1930 год.
#архітэктурабсср
Унікальныя кадры з завяршальных этапаў будаўніцтва геафізічнай абсерваторыі ў Менску, 1934-1936 гады (фота 1-4).
Праект быў створаны выпускніком маскоўскага ВХУТЕМАСа беларускім архітэктарам Іванам Валадзько яшчэ ў 1930 годзе. Але фінальны вынік трохі адрозніваўся ад першапачатковага праекту - у першую чаргу адсутнасцю кантрастнай афарбоўкі (фота 5-7).
Будынак захаваўся да нашага часу і з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю (шыфр 712Г000204).
Старонкі з беларускіх календароў за 6 студзеня 1937, 1940 і 1941 гадоў (фота М.Нікалаеў).
Працягваю выкладаць у вольны доступ арыгіналы набытых раней у Нацыянальным архіве ЗША нямецкіх аэрафотаздымкаў Беларусі часоў вайны.
Гэтым разам у падборцы 4 здымкі з Маладзечанскага раёна: Гарадок, Аляхновічы (2 здымкі) і Радашковічы. Здымкі зробленыя ў маі-чэрвені 1944 года.
Чатыры здымкі агульным памерам 170 МБ даступныя па спасылцы.
P.S. Падрабязней пра ініцыятыву пакупкі нямецкіх аэрафотаздымкаў Беларусі 1941-1944 гадоў чытайце тут.
#фотабсср #архітэктурабсср
Усебеларускі стадыён у Менску і спартовыя спаборніцтвы на ім на фотаздымках 1930-х гадоў.
Стадыён быў адчынены ў дзень святкавання 10-годдзя вызвалення Беларусі ад "белапалякаў" 11 ліпеня 1930 года.
Знаходзіўся ў раёне палаца воднага спорта на вул.Сурганава, да нашага часу не захаваўся.