#фотабсср
Унікальныя фотаздымкі Гомеля сярэдзіны 1930-х, зробленыя з самалёта:
1-2. Плошча Леніна;
3. Палац Румянцавых-Паскевічаў;
4-5. Перакрыжаванне Савецкай і Камунараў;
6-9. Сквер імя Грамыкі на Савецкай;
10. Від на цэнтральны стадыён у бок вуліцы Савецкай.

#піонэрархнагляд #архітэктурабсср
Тэлеграм-канал ДВА "Мінскбуд" паведаміў пра хуткі пачатак работ па рэканструкцыі будынка па адрасе вул. П. Броўкі д.1 у Мінску - былога адміністрацыйнага корпуса Клінічнага гарадка, пабудаванага паводле праекта архітэктара Георгія Лаўрова (аўтар часткі будынкаў студгарадка БДУ і былой Ленінскай бібліятэкі) на пачатку 1930-х гадоў.
Аўтары рэканструкцыі (генпраектыроўшчык - Мінскграмадзянпраект, архітэктурна-рэстаўрацыйныя рашэнні - "Навукова-праектны цэнтр "РЭСТАБІЛІС") кіраваліся праектнымі матэр'яламі Лаўрова з архіваў і імкнуліся вярнуць будынку арыгінальны канструктывісцкі выгляд. Згодна з праектам рэканструкцыі будынку будуць вернуты:
- пляцоўка на даху, з магчымасцю яе эксплуатацыі;
- першапачатковы каларыт фасадаў;
- аконная і дзвярная сталярка, якая адпавядае гістарычнаму характару;
- аб'ёмна-прасторавае рашэнне паводле першапачатковага аўтарскага праекта.

Варашылаў і Будзённы на прадзе войск Беларускай вайсковай акругі ў Менску (меркавана, на былым іпадроме, які месціўся ў раёне цяперашняй гасцініцы "Пекін") 1 мая 1938 года.

Беларускі піонэр
#архітэктурабсср Мабыць, гэта першая згадка пра беларускі стыль у савецкай архітэктуры БССР (газета "Рабочий" №49 1927 года), але тэма, здаецца, далейшага развіцця не атрымала і ў Беларусі працягвалі будаваць спачатку абезаблічаны канструктывізм, а затым пасля…
#звязда
Яшчэ адна згадка пра пошукі беларускага архітэктурнага стылю ў Савецкай Беларусі з газеты "Звезда" №12 1926 года.
Узгаданы будынак вакзала МББ (Маскоўска-Беларускай-Балтыйскай чыгункі) знаходзіўся ў раёне сучаснага прыпынка "Інстытут Культуры", да Рэвалюцыі называўся Брэстскім, згарэў у першыя дні вайны.